Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(71)/2015
Жыццё Касцёла

ДЗЕЛЯ ПАЯДНАННЯ ВЕРЫ І НАВУКІ

«Я ЎВЕСЬ У РУКАХ БОЖЫХ»
Да 500-годдзя святой Тэрэзы ад Езуса

ГОРАД СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫ
Sanctorum opera
Постаці

З РУКАПІСАЎ
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Асобы

ХРАМ ЯГО ПАЭЗІІ
З архіваў часу

АФЯРА

ВЕРШЫ
Проза

НАШЫХ ДЗЁН КРЫГАХОД
Архітэктура

АД РЫМА ДА НЯСВІЖА
Проза

З «АГУЛЬНАГА СШЫТКА»
Спадчына
Літаратуразнаўства

БУЛАВА, З ПЯРОМ ЗЛУЧАНАЯ
Мастацтва

«ART-ВОРША-РУБОН»

Казімір СВАЯК

З РУКАПІСАЎ

Сяргей Шэмет. «Пяць хлябоў і дзве рыбы».

Аб малітве

«Маліся, мой браце, часта і шчыра. Малітва – ачысціць душу тваю, ставячы на памяць Бога – Створцу. Маліся ў долі і нядолі, у пацехах і горычы жыцця будняга. Маліся цэлай істотай сваей: мысль твая хай спазнае Бога, воля хай лучыцца з воляй Найвышшага, сэрца хай гарыць агнём міласці для Усёмоцнага і Міласэрнага. Маліся не толькі з кніжыцы: свая малітва мілейшая Богу, бо плывець яна проста з сэрца. Малітва адмяняе чалавека. Звольна (паводле слоў А.Фабера) набірае ён перакону, што яна жыццём душы яго: моліцца тады ўсцяж. Жыццё ягонае стаецца неразрыўнай малітвай. Неразрыўнай, бо кожная мысль, кожнае слова, кожны ўчын яго ажыўляе Дух Божы, з каторага душа людзкая чэрпае як з крыніцы моц і натхненне. «Запраўды моўлю вам, калі б вы мелі веру без сумлівасці, а сказалі гэнай гарэ: Падыміся і кінься ў мора – станецца так. Усё, чаго толькі прасіць будзеце ў малітве, веручы, возьмеце» (Хрыстус)».

Парадак дня

«Парадак дня. З Богам устаю, з іменем Божым іду ў пасцель. Працую шчыра, бо праца мая ў цесным звязку з малітвай. Гэта дзве сястры, роўна Богу мілыя. А палудні задаю сабе тры пытання.

1. Ці я не гультаю? 2. Ці папраўляю свой характар? 3. Ці помню аб вечным бытаванні душы людзкой? Божа, успамажы сілы духа майго! Дай сілу, каб падняў сябе на вышыню свайго абавязку!

Вечарам чытаю ў душы маей: «Стань прад Оглядам Божым. Пакорна дзякуй за ўсё. Афяруй усе свае справы. Пазнай самога сябе. – Мала помніў аб Богу. Нядобра маліўся. Паддаваўся сумнаце і горычы ў цярпенні і трудох. Быў лёгкамысным і пустым. Веру сваю мала шанаваў. Без пашаны гаварыў аб рэчах святых. – З бліжнімі блага жыў. Быў злосны і наруглівы. Амовіў няднаго, а мо нават у чым важкім. Слухаў плёткаў і кепства людзкога. Быў гардым для ніжшых, неулёслівым для роўных, неспагадлівым для ўсіх. Ня слухаў, як трэба, сваіх старшых. Скрыўдзіў. Зманіў. – Грэшны я прад самым сабой. Марнаваў час дарагі. Аддаваўся пустым марам. Ленаваўся. Хваліўся, а мо нават з таго, што ня годна пахвалы. Гаварыў замнога, безнадна. Ніякага ўчынку афярнага на карысць бліжняга не ўчыніў… Мой Божа! Каюся. Абяцаю, што буду сільней працаваць над сваім характарам. Дараваць прашу ўсё. А што добрага ўдалося мне зрабіць, з ласкі Тваей, прыняць прашу. Пакорна прызываю помач Тваю. Хочу быць у лучнасці з усімі духамі чыстымі засьвету. Дай Божа спачынак душам, што праходзяць агонь Чышчэння. А духу майму сон чысты».

Гл. таксама:
Ірына БАГДАНОВІЧ :: «БЫЦЬ КСЯНДЗОМ, АФЯРНІКАМ «БОГА ЖЫВОГА»... ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY