Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(71)/2015
Жыццё Касцёла

ДЗЕЛЯ ПАЯДНАННЯ ВЕРЫ І НАВУКІ

«Я ЎВЕСЬ У РУКАХ БОЖЫХ»
Да 500-годдзя святой Тэрэзы ад Езуса

ГОРАД СВЯТОЙ ТЭРЭЗЫ
Sanctorum opera
Постаці

З РУКАПІСАЎ
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Асобы

ХРАМ ЯГО ПАЭЗІІ
З архіваў часу

АФЯРА

ВЕРШЫ
Проза

НАШЫХ ДЗЁН КРЫГАХОД
Архітэктура

АД РЫМА ДА НЯСВІЖА
Проза

З «АГУЛЬНАГА СШЫТКА»
Спадчына
Літаратуразнаўства

БУЛАВА, З ПЯРОМ ЗЛУЧАНАЯ
Мастацтва

«ART-ВОРША-РУБОН»

Мацей Бурачок

У Жупранах звоняць званы,
Ашмянка пахаладзела.
На чатырох вараных
вязуць Бурачка Мацея.

Якая высокая сіла
асвечвае сумны абрад —
сармацкі звычай ці сімвал?
Мужыцкі быў адвакат!

Ад Кушлян да Гальшан
ціхія гоні ў скрусе.
З адкрытых сялянскіх ран
сцякае боль Беларусі.

На чатырох вараных
з чорнага шляху не збочыць.
А паабапал труны
гора аж слепіць вочы.

Колькі рабіў ён спробы
гора скінуць у лёх.
Чорнай хусцінкай жалобы
цень на пагоркі лёг.

Слёзы пад вейкамі шорсткімі
ў сталых людзей, бы ў дзяцей.
Стаў перад суддзямі жорсткімі
павераным люду Мацей.

Скруціў ён сумную дудку,
балесна зайграў дудар
новаму веку пабудку
ад скляпенняў да хмар.

Сумленнем не пакрывіў.
У клетцы грудзей зацеснай
сэрцу мала белай крыві,
барвовай сплывае песняй.

Рвецца яно на прастор
да новай праўды-спакусы.
Мацей Бурачок не памёр,
пакуль жывуць беларусы.

У душах сыноў, дачок,
ад веку памаладзелы,
ляціць Мацей Бурачок
на конях любові белых.

Жупраны

Жупраны.
Крывавяць даўнія раны...
Раптоўна гояцца раны.

Жупраны —
са шпілем завоблачным побач
палац пад зямлёй шасцігранны.

Жупраны —
грудочак спакою спрадвечнага,
цемрай прыбраны.

Жупраны.
Тут бацька і брат.
У магіле тваёй твой сын Тамаш пахаваны.

Жупраны...
За праўду стаяў Бурачок.
І суд не прайграны.

Жупраны.
Цябе зразумеў гэты люд,
як даследчык старанны.

Жупраны.
Узняты аратым рупліва
дзірван занядбаны.

Гл. таксама:
Язэп ЯНУШКЕВІЧ :: АДВАКАТ ВІЛЕНСКАЙ КАНСІСТОРЫІ, АБО АЎТОГРАФЫ БАГУШЭВІЧА... Ў МІНСКУ ::
Францішак БАГУШЭВІЧ :: АФЯРА ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY