Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(80)/2017
Да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
У святле Бібліі
Гісторыя
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку
Мастацтва
Архітэктура

ПРЫГАЖОСЦЬ У ПРАСТАЦЕ
Пераклады

СТАЎ САПРАЎДНАЙ ЛЕГЕНДАЙ...

КАСЦЁЛ У БЯЛЫНІЧАХ
Мастацтва

У СУЛАДДЗІ З БОЖЫМ СВЕТАМ
Успаміны
Спадчына
Паэзія

ВЕРШЫ
Літаратуразнаўства
Прэзентацыя

СВЯТА ЎЗНЁСЛАГА СЛОВА
Успаміны
Роздум

ЗАХАВАЦЬ «СТЫГМАТЫ ЧАСУ»

На самай мяжы вясны і лета святкуе свой 70-гадовы юбілей вядомы рэстаўратар, таленавіты эсэіст і наш шаноўны аўтар Аркадзь Шпунт. Многім старажытным абразам, манументальным фрэскам, скульптурам і ўкрыжаванням падараваў ён другое жыццё, многія вярнуў з нябыту сваёю ахвярнаю карпатліваю працаю, а пасля напісаў пра іх таксама па-свойму — арыгінальна, таленавіта, дасведчана, у тым ліку і на старонках «Нашай веры».

«Рэстаўрацыя — гэта заўсёды рызыка. Раскрываючы твор старога жывапісу, перажываеш стрэсавую нагрузку, — кажа пра сваю прафесію майстра. — Час, які мінае, уваходзіць у твор, пакідае на ім свой адбітак. Для мяне важна захаваць рух твора ў часе і тыя „стыгматы“, якія час на ім пакідае». Гэта творчае крэда рэстаўратара, галоўны прынцып яго нялёгкай і адказнай працы, ад якога ён ніколі не адступае.

З асабліваю любоўю і цеплынёю згадвае спадар Аркадзь адрэстаўраваныя ім абразы Маці Божай — Лагішынскай, Браслаўскай, Дзісненскай, Камайскай, Белагрудскай… Можа таму, што наш шаноўны юбіляр прыйшоў на гэты свет у самым Марыйным месяцы, святыя выявы Марыі сталі яго найбольшым натхненнем і творчым клопатам.

Дык няхай жа Яна, Сталіца мудрасці і наша міласэрная Маці, выпрошвае для Вас, дарагі Аркадзь Самуілавіч, шчодрыя дары Духа Святога, здароўе і сілы для далейшай плённай працы — такой высакароднай і такой неабходнай.

Сардэчна віншуем Вас з юбілеем і заўсёды чакаем вашых публікацый на старонках «Нашай веры».

Рэдакцыя


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY