|
|
|
№
2(80)/2017
Да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў
Вялікія містыкі
У святле Бібліі
Гісторыя
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку
Мастацтва
Архітэктура
Пераклады
Мастацтва
Успаміны
Спадчына
Паэзія
Літаратуразнаўства
Прэзентацыя
Успаміны
Роздум
|
Святы Ян ад Крыжа
УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬТрактат пра тое, як павiнна падрыхтавацца душа, каб за кароткi час дасягнуць злучэння з Богам. Парады i вучэннi як для пачынальнiкаў, гэтак i для дасведчаных, вельмi карысныя, каб вызвалiцца ад усiх рэчаў дачасных, не абцяжарваць сябе духоўнымi прывязанасцямi i застацца Ў найвышэйшай аголенасцi i свабодзе духу, неабходных для злучэння з Богам. Напiсаны айцом кармэлiтам босым, братам Янам ад Крыжа.Працяг. Пачатак у № 2 (76)/2016.
КНIГА ПЕРШАЯ У якой гаворыцца, што такое «цёмная ноч» i чаму неабходна прайсцi праз яе, каб дасягнуць злучэння з Богам. У прыватнасцi, гаворка будзе iсцi пра «цёмную ноч пачуццяў» i жаданняў, пра шкоду, якую яны могуць нанесцi душы.
Раздзел 13 1. Нам засталося толькi растлумачыць некаторыя правiлы, якiя душа павiнна ведаць, каб увайсцi ў «ноч пачуццяў». Пра яе зараз i пойдзе гаворка, але спачатку трэба адзначыць, што душа можа ўвайсцi ў «ноч пачуццяў» дваякім чынам: дзейным i бяздзейным. Дзейны — калi душа павiнна зрабiць нешта сама, каб увайсцi ў «ноч»; пра гэта будзе апавядацца далей. Бяздзейны — калi душа нiчога не робiць, а сам Бог пачынае дзейнiчаць у ёй, i душа нiбыта церпiць; пра гэта мы пагаворым у чацвёртай кнiзе. У ёй я дам парады пачаткоўцам, а таксама, з Божаю дапамогаю, папярэджу iх пра шматлiкiя недасканаласцi, якiя падсцерагаюць iх на гэтым шляху. I таму я не буду засяроджвацца i доўга спыняцца на iх, бо тут не месца, а лепей мы звернемся да прычынаў таго, чаму гэты пераход называецца «ноччу», у чым яе сутнасць i на колькi частак яе можна падзялiць. Мне падаецца, што навучанне будзе трохi ўрыўкавым i не зусiм карысным, калi не прапанаваць некаторыя правiлы i парады, як практыкаваць «ноч жаданняў». Гэтыя правiлы i парады я вельмi коратка выкладу ў наступных раздзелах. Маю намер зрабiць тое ж самае, калi Бог дапаможа мне, i ў наступных дзвюх частках кнiгi, дзе гаворка будзе iсцi аб прычынах гэтай «ночы». 2. Парадаў, як перамагчы жаданнi, нямнога, i яны даволi схематычныя. Але, на маю думку, яны вельмi карысныя i вартыя ўвагi менавiта таму, што яны кароткiя, i тым, хто будзе здзяйсняць iх на практыцы, не патрэбна нiчога iншага, бо ў iх усё сказана. 3. Па-першае, душа павiнна мець сталае прагненне стацца падобнаю да Хрыста ва ўсiм, зрабiць сваё жыццё падобным да Ягонага, i для гэтага трэба пастаянна разважаць над Ягоным жыццём, каб ведаць, у чым Яго наследаваць i як дзейнiчаць падобна Яму ва ўсiм (пар. Ян 13, 15). 4. Па-другое, каб рабiць гэта добра, неабходна, каб душа адмовiлася ад усялякага пачуццёвага задавальнення, апроч таго, што вядзе да праслаўлення i хвалы Бога. Яна павiнна спустошыцца дзеля любовi да Езуса Хрыста, якi ў гэтым жыццi не прагнуў нiякага iншага задавальнення, апроч выканання волi Божай, што было для Яго пасiлкам (пар. Ян 4, 34). Прывяду прыклады. Калi для вас з’яўляецца задавальненнем слухаць рэчы, якiя не маюць нiчога агульнага са служэннем Богу i Яго праслаўленнем, адмоўцеся ад гэтых рэчаў. Калi вы любiце разглядваць рэчы, якiя не дапамагаюць вам больш палюбiць Пана, не разглядвайце iх. Тое ж самае вы павiнны рабiць з нагодаю пагутарыць i з усім іншым, што паўстае перад вамi, не важна, значнае яно цi не. Трэба пазбягаць усяго, свядома ўхiлiўшыся ад гэтых рэчаў; калi ж нельга пазбегнуць гэтых рэчаў, дык дастаткова адмовiцца ад iх смакавання. Такiм чынам, душа павiнна клапацiцца аб умярцвеннi, каб вызвалiць ад усiх гэтых задавальненняў пачуццi i каб яны засталiся нiбы ў цемры. I тады душа за вельмi кароткi час пасунецца наперад на шляху да цноты. 5. Каб умярцвяць i супакойваць чатыры прыродныя пачуццёвыя цягi — задавальненне, спадзяванні, страх i боль, з заспакаення якiх паходзiць столькi дабра, iснуе эфектыўны сродак, крынiца ўсiх заслугаў, з якой вынiкаюць вялiкiя цноты, пра што далей: 6. Няхай душа намагаецца заўсёды аддаваць перавагу
Трэба прагнуць увайсцi ў «ноч» ва ўсёй аголенасцi, спустошанасцi i ўбогасцi гэтага свету дзеля любовi да Хрыста. 7. Неабходна, каб душа ўсiм сэрцам прыняла гэтыя правiлы i зрабiла высiлак, каб выхоўваць iмi ўласную волю. Бо калi яна ўсiм сэрцам будзе намагацца следаваць iм, яна вельмi хутка знойдзе ў iх вялiкi спакой i вялiкае суцяшэнне i будзе працаваць незаўважна i ўпарадкавана. 8. Калi добра выконваць усе гэтыя парады, гэтага будзе дастаткова, каб душа ўвайшла ў «ноч пачуццяў». Але, каб мяне лепей зразумелi, неабходна дадаць яшчэ некаторыя правiлы, якiя дапамагаюць умярцвяць пажадлiвасць цела, пажадлiвасць вачэй i чалавечую пыху, бо яны, паводле святога Яна, пануюць у свеце (пар. 1 Ян 2, 16), i з iх паходзяць усе iншыя жаданнi. 9. Па-першае, неабходна навучыцца пагарджаць самiм сабою i жадаць, каб iншыя таксама гэта рабiлi, што дапаможа супрацьстаяць пажадлiвасцi цела. Па-другое, неабходна гаварыць пра сябе з пагардаю i жадаць, каб iншыя гэта рабiлi, што дапаможа супрацьстаяць пажадлiвасцi вачэй. Па-трэцяе, неабходна ў пагардзе да сябе думаць пра сябе нiзка i жадаць, каб iншыя таксама гэта рабiлi, што дапаможа супрацьстаяць пыхлiвасцi. 10. Напрыканцы гэтых парадаў i правiлаў будзе слушна згадаць радкi верша, у якiх апiсваецца ўзыход на гару Кармэль — асноўны вобраз гэтай кнiгi, якая вучыць, як узысцi на вяршыню, гэта значыць — на вышыню злучэння з Богам. I нават калi ў кнiзе больш гаворыцца пра духоўнае i ўнутранае, у ёй таксама звяртаецца ўвага на недасканалы дух з пункту гледжання пачуццёвага i знешняга. Вобраз гэтага — дзве сцежкi, якiя iдуць паралельна з аднаго i другога богу дарогi да дасканаласцi. I таму радкi верша могуць мець двайное значэнне. Мы разумеем iх тут з пункту гледжання пачуццёвага, а пасля, у другой частцы «ночы», мы будзем разумець iх з пункту гледжання духоўнага.
11. У iх гаворыцца:
Каб мець усё,
Каб быць усiм,
Каб ведаць усё,
Каб дасягнуць таго, што цяпер не падабаецца,
Каб дасягнуць таго, чаго цяпер не ведаеш,
Каб дасягнуць таго, чаго цяпер не маеш,
Каб дасягнуць таго, чым ты не ёсць,
12. Як трэба сябе паводзiць, каб не будаваць перашкодаў на шляху да Бога:
Каб дасягнуць цалкам усяго,
I калi дойдзеш да валодання ўсiм,
Таму што, калi хочаш мець нешта ва ўсiм, 13. У гэтай аголенасцi духоўная душа знойдзе спачын i супакой, бо яна ўжо нiчога не прагне, нішто яе не абцяжарвае i не цягне да долу пры ўзыходзе на гaру, бо яна знаходзiцца ў самым цэнтры сваёй пакорлiвасцi, дзе ўсялякае прагненне нечага — цяжар.
Раздзел 14 1. Мы ўжо растлумачылi першы радок верша, дзе гаворыцца пра «цёмную ноч пачуццяў». Мы высветлiлi, чаму гэта «ноч» менавiта пачуццяў, чаму мы яе называем «ноччу» i што павiнна рабiць душа, каб дзейным чынам увайсцi ў гэтую «ноч». Цяпер нам засталося толькi прааналiзаваць асаблiвасцi гэтай «ночы» i надзвычайныя вынiкi, якiя яна здзяйсняе ў душы. Усе гэтыя дэталі выказаны ў радках верша, якi прыведзены на пачатку кнiгi. Выконваючы маё абяцанне, дадзенае ва ўводзiнах, я працытую i коратка растлумачу гэтыя радкi, каб перайсцi да другой кнiгi, дзе гаворка будзе iсцi пра другую частку «ночы» — «ноч духу». 2. У вершы душа гаворыць, што яна, з тугою, каханнем распаленая, прайшла праз цёмную ноч пачуццяў, выйшла з яе i злучылася з Каханым. Бо каб перамагчы ўсе жаданнi i пазбавiцца ўпадабання рэчаў, прывязанасць да якiх звычайна ўзрушвае i задавальняе волю, неабходна, каб яна пачала прагнуць наймацнейшай i найлепшай любові — любові Сужэнца, бо, засяроджваючы на Ім сваё ўпадабанне i ўсю сваю сiлу, душа з непахіснаю смеласцю i з лёгкасцю адмовiцца ад усяго iншага. Але, каб гэта здарылася, трэба не толькi перамагчы моц пачуццёвых жаданняў, каб палюбiць свайго Сужэнца, але неабходна, каб душа ўзрушылася i распалiлася любоўю да Яго. I гэта адбываецца менавiта так, бо пачуццёвасць, заклапочаная жаданнямi, рушыць услед за прыцягальнасцю пачуццёвых рэчаў. Пакуль духоўная частка не пачне прагнуць найвышэйшых рэчаў — гэта значыць духоўных, яна нiколi не зможа перамагчы прыроднага цяжару i не зможа ўвайсцi ў «ноч пачуццяў», у яе нават не хопiць смеласцi застацца ў цемры без усiх гэтых рэчаў, вызвалiўшыся ад жадання iх. 3. Але тут немагчыма спыняцца на тым, колькi i якiя прагненнi любовi мае душа на пачатку свайго шляху да паяднання з Богам. I таксама вельмi цяжка пералiчыць усе намаганнi i спосабы, якiя яна выкарыстоўвае, каб выйсцi са свайго месцазнаходжання, гэта значыць са сваёй волi, падчас «ночы» ўмярцвення пачуццяў. I таксама вельмi цяжка растлумачыць, як прагненне Сужэнца робiць больш лёгкiмi i больш прыцягальнымі ўсе цяжкасцi i небяспеку «ночы». Усё гэта станецца больш зразумелым толькi дзякуючы медытацыi i праз чынны досвед, а не праз апiсанне i гутаркi. Цяпер жа я перайду да тлумачэння наступнага радка верша.
Раздзел 15 1. Душа, выкарыстоўваючы метафару, параўноўвае сябе з убогім вязнем, якi лiчыць свой лёс шчаслiвым, бо ён здолеў вызвалiцца з палону i нiводны з яго стражнiкаў не змог перашкодзiць яму ў гэтым. Душа пасля прыроднага граху сапраўды падобная да вязня, якi знаходзiцца ў вязнiцы смяротнага цела. Яна падпарадкаваная сваiм жарсцям i прыродным жаданням. Таму яна лiчыць шчаслiвым свой лёс, бо яна можа незаўважна для iх вызвалiцца ад гэтага цяжару i з iх аблогi, прычым гэтак, што нiхто i нiшто не зможа ёй перашкодзiць i затрымаць яе. 2. I менавiта дзеля гэтага душа павiнна ўвайсцi ў «цёмную ноч», якая палягае на вызваленнi ад усiх упадабанняў i на ўмярцвеннi ўсiх жаданняў ужо адзначаным намi спосабам. I гэта магчыма, бо «ўвесь дом ужо заснуў», гэта значыць уся пачуццёвая частка душы, дом усiх гэтых жаданняў ужо заснуў, бо паснулi ўсе ўтаймаваныя пачуццi. I пакуль усе гэтыя жаданнi не заснуць у вынiку ўмярцвення ў пачуццёвасцi, пакуль сама пачуццёвасць не будзе вызваленая ад жаданняў такiм чынам, каб яна ўжо не магла больш супрацiвiцца духу, датуль душа не зможа ўзляцець да сапраўднай свабоды i цешыцца паяднаннем са сваiм Каханым. Канец першай кнiгi.
Пераклад з іспанскай мовы
|
|
|
|