|
|
№
2(5)/1998
На кніжнай паліцы
Нашы святыні
Пocтaцi
Роздум аб веры
Мастацтва
200 гадоў Мінскай дыяцэзіі
Пошукі і знаходкі
Паэзія
Вандроўкі па Беларусі
Haereditas
Вакол праблемы
|
№ 2 (5) 1998У гэтым нумары працягваецца публікацыя кнігі Яна Паўла II Дар і таямніца (>>). Гісторык архітэктуры Тамара Габрусь у артыкуле Святыня незвычайнага лёсу, прысвечаным нясвіжскаму фарнаму касцёлу Божага Цела, падрабязна асвятляе гісторыю будаўніцтва святыні і мастацкага афармлення яе інтэр'еру. (>>). Артыкул гісторыка мастацтва Аляксандра Ярашэвіча Нясвіжскі касцёл бенедыктынак прысвечаны гісторыі стварэння храма, алтарная разьба і жывапіс якога ствараюць унікальны комплекс мастацтва барока на Беларусі (>>). У рубрыцы Постаці надрукаваны артыкул Ірыны Жарнасек «Любіў беднасць і пакору», прысвечаны беларускаму марыяніну ксяндзу Францішку Апячонку (1915-1999) (>>). Друкуюцца ўспаміны Ф. Апячонка Застаўся толькі букет ружаў… пра сустрэчу ў 1986 годзе ў Варшаве былых выхаванцаў Друйскай гімназіі (>>). У рубрыцы Роздум аб веры публікуецца працяг кнігі Эдварда Станека Шэсць праўдаў веры (>>). Гісторык Уладзімір Ляхоўскі ў артыкуле Рупіўся дзеля Бога і людзей піша пра жыццёвы і творчы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага (1869-1940), вядомага грамадскага і палітычнага дзеяча, таленавітага архітэктара, але перадусім шчырага католіка. (>>). Архівіст Андрэй Шпунт у артыкуле Невядомыя пячаткі піша пра выяўленыя ў фондах Нацыянальнага архіва Беларусі пячаткі, якія належалі Якубу Ігнацыю Дадэрку (1751-1829), першаму біскупу Мінскай дыяцэзіі. Выявы пячатак змешчаны ў тэксце (>>). Уладзімір Дыдзік у артыкуле Вайна супраць народа і Касцёла піша пра малавядомыя ўспаміны царскага генерала Пятра Чарэвіна, прысвечаныя падзеям 1863-1865 гадоў на Беларусі і ў Літве (>>). Друкуюцца ўрыўкі з успамінаў Пятра Чарэвіна ў перакладзе на беларускую мову Галіны Більдзюкевіч. (>>). У рубрыцы Пошукі і знаходкі публікуюцца лісты святара і паэта Казіміра Сваяка да мастака Язэпа Драздовіча, напісаныя ў 1923 годзе. Ірына Багдановіч, таксама разглядае ўзаемаадносіны К. Сваяка і Я. Драздовіча (>>). У рубрыцы Паэзія публікуецца падборка вершаў беларускай паэткі Дануты Бічэль (>>). Падарожныя нататкі пісьменніцы Ірыны Жарнасек «Не пакіну вас сіротамі…» прысвечаны яе вандроўцы па Магілёўшчыне, сустрэчам з простымі парафіянамі ў самых аддаленых мясцовасцях (>>). Артыкул Яўгена Шунейкі Зорна-крыжовы шлях прысвечаны мастацтвазнаўцу, этнографу і этнолагу Міхасю Раманюку (1944-1997), яго працы над кнігай Крыжы Беларусі (>>). Друкуецца фрагмент Крыжы прыдарожныя з кнігі Міхася Раманюка Крыжы Беларусі, галоўная мэта якой - праліць святло на традыцыі, што лучаць хрысціянскую гісторыю Радзімы з паганскай дагістарычнасцю. У тэксце змешчаны фотаздымкі прыдарожных крыжоў з розных рэгіёнаў Беларусі. (>>). У рубрыцы Haereditas змешчаны матэрыял Алеся Жлуткі Пра Вацлава Пануцэвіча, прысвечаны гэтаму грамадскаму, палітычнаму і рэлігійнаму дзеячу, аўтару шматлікіх працаў па гісторыі і этнаграфіі Беларусі (>>). Пачынаецца публікацыя працы Вацлава Пануцэвіча Польская мова ў XIV-XVIII стст. і каталіцкі Касьцёл у Вялікім Княстве Літоўскім, якая развенчвае міф, што па-ранейшаму захоўваецца ў беларускай постсавецкай гістарыяграфіі, пра паланізацыю беларусаў праз каталіцкі Касцёл (>>). Гісторык Юры Туронак у артыкуле Канфесійныя трансфармацыі на Беларусі і нацыянальная свядомасць разглядае ўзаемаадносіны праваслаўнай Царквы і каталіцкага Касцёла ў гістарычным аспекце і прыходзіць да высновы аб прарасійскім выбары ў 1990-я гады большай часткі беларускага народа (>>). Артыкул гісторыка Анатоля Грыцкевіча Удзел у Адраджэнні прысвечаны актыўнаму ўдзелу беларускіх каталіцкіх святароў у першай палове XX ст. ў беларускім адраджэнскім руху (>>).
|
|
|