|
|
№
4(14)/2000
Дакументы Апостальскай Сталіцы
Касцёл. Чалавек. Сучаснасць
У свеце Бібліі
HAEREDITAS
Мастацтва
Святло слова
Ірына БАГДАНОВІЧ |
№ 4 (14), 2000 г.Нумар адкрывае новы дакумент Кангрэгацыі Веравучэння – дэкларацыя «Dominus Iesus» аб адзінасці і збаўчай паўсюднасці Езуса Хрыста і Касцёла. Дэкларацыя прыгадвае і тлумачыць некаторыя праўды веры, імкнучыся дапамагчы каталіцкім вернікам у разважаннях аб шляху збаўлення ўсяго чалавецтва, дадзенага нам праз пасрэдніцтва Езуса Хрыста, аб пасланніцтве закладзенага Ім Касцёла, аб сувязі Касёла і нехрысціянскіх рэлігій са збаўленнем і аб паўсюднасці збаўчай волі Бога (>>). У артыкуле «Святкаванне Вялікага Юбілею 2000 Года» Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі разважае над тым, што кожны юбілей у гісторыі Касцёла падрыхтаваны Божым Провідам. Згадваючы галоўныя накірункі дзейнасці Папы Яна Паўла ІІ, аўтар паказвае, у якой ступені яны паўплывалі на змест Святога Года 2000 (>>). Кардынал Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, у інтэрв’ю, якое ён даў часопісу «Наша вера», нагадвае аб праграме святкавання Вялікага Юбілею 2000 Года на Беларусі (>>). У новай рубрыцы «Касцёл. Чалавек. Сучаснасць» змешчаны разважанні маладых людзей, пакліканых на службу Божую, аб стане сучаснага Касцёла, аб праблемах яго суіснавання з усім грамадствам на парозе трэцяга тысячагоддзя, аб надзённасці для сучаснага чалавека Хрыстовага навучання, абвешчанага 2000 гадоў таму (>>). Асоба Хрыста ва ўсе часы застаецца для людзей прыцягальным і высокім эталонам – галоўная ідэя артыкула гісторыка і даследчыка Бібліі Галіны Сінілы «Езус у кантэксце часу і вечнасці», які працягвае серыю публікацый, прысвечаных Бібліі і яе асаблівай ролі ў гісторыі цывілізацыі і культуры (>>). У рубрыцы «Haereditas» чытача чакае каштоўны падарунак – урывак з 11-й кнігі «Споведзі» св. Аўгустына Аўрэлія (пераклад з лаціны А. Жлуткі), у якім закранаецца праблема спасціжэння сутнасці часу шляхам суаднясення яго са сфераю Боскага і чалавечага. Каштоўнасць аўгустынаўскай рэфлексіі над часам асабліва адчуваецца на мяжы тысячагоддзяў, калі часавая плынь нібы мяняе свой характар, а жыццё чалавецтва нібы замірае ў чаканні пераходу на новы, незнаёмы этап (>>,>>). Мастацтва ў гэтым нумары «Нашай веры» прадстаўлена даследаваннямі мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча аб пашырэнні культу абраза Маці Божай з рымскай базілікі Santa Maria Maggiore, вядомай як Маці Божая Снежная, на Беларусі (>>). «Шлях да святыні» – назва цыкла нарысаў паэткі і літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук Ірыны Багдановіч, прысвечаных рэлігійным матывам і вобразам у беларускай літаратуры. У першым нарысе цыкла, змешчаным у гэтым нумары «Нашай веры», аўтар разглядае ў гістарычным аспекце развіццё духоўных традыцый у беларускай паэзіі (>>). У рубрыцы «Паэзія»прадстаўлены «Вянок беларускай духоўнай лірыкі да 2000-годдзя хрысціянства» – падборка паэтычных твораў беларускіх аўтараў, пачынаючы з XVI и да ХХ стагоддзя, зробленая літаратуразнаўцам Ірынай Багдановіч (>>). Артыкулам «Пункціры вялікага шляху» завяршаецца публікацыя цыкла «Заходняе хрысціянства на Беларусі» гісторыка Алеся Жлуткі. У ім аўтар зрабіў кароткае падсумаванне гісторыі беларускага Касцёла, пачынаючы ад першых спроб хрысціянізацыі ўсходнеславянскіх тэрыторый яшчэ ў апостальскія часы, пранікнення хрысціянства на тэрыторыю Беларусі ў ІХ ст. і аж да канца ХХ ст., з якім аўтар звязвае надзею на адраджэнне каталіцкага Касцёла на Беларусі (>>). У пастаяннай рубрыцы «Нашы святыні» гісторык архітэктуры Тамара Габрусь распавядае пра развіццё стылю барока ў дойлідстве Беларусі XVII–XVIII стагоддзяў, пра адметныя рысы езуіцкіх касцёлаў у нашым краі (>>). Пісьменнік Валеры Буйвал прапануе пераклад з італьянскай фрагмента рамана Джані Гранзота (Gianni Granzotto) «Бітва пры Лепанта», у якім адлюстравана кульмінацыя адной з найвялікшых марскіх бітваў у гісторыі (1571 г.), калі аб’яднаны флот Каталіцкай Лігі ўшчэнт разграміў турэцкіх агрэсараў і выратаваў тым самым еўрапейскую цывілізацыю (>>).
|
|
|