Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(17)/2001
Рэха пілігрымкі
Пра самае важнае
Постаці
Мастацтва
Хрысціянская думка
На кніжнай паліцы
Святло слова
Нашы святыні
Сведчаць архівы
Проза

ПЕКЛЫ. Апавяданне
Паэзія

ВЕРШЫ
Кантрапункт

№ 3 (17) 2001

У гэтым нумары «Нашай веры» згадваецца пілігрымка Святога Айца Яна Паўла ІІ на Украіну, якая адбылася 23–24 чэрвеня 2001 года. Чытачам прапанавана азнаёміцца з прамовай Папы «Не бойцеся! Хрыстус будзе з вамі» падчас адной з цэнтральных падзей гэтай пілігрымкі – сустрэчы з моладдзю ў Львове (>>).

У артыкуле «Святарская і законная духовасць у жыцці Касцёла на Беларусі ў перспектыве ХХІ стагоддзя» біскуп віцебскі Уладзіслаў Блін разглядае гэтую надзённую тэму ў аспекце спецыфікі хрысціянскага паклікання, надаючы асаблівую ўвагу неабходнасці прасіць у Бога, як гэта рабіў Саламон, паслухмянага сэрца (>>).

У рубрыцы «Пра самае важнае» змешчаны артыкул магістра тэалогіі ксяндза Яна Крэміса «Маральны абавязак святкавання нядзелі», у якім даецца неабходнае для сучаснага чалавека абгрунтаванне святкавання Дня Панскага як дня Божага культу, дня адпачынку і асвячэння сябе, дня будавання хрысціянскай супольнасці (>>).

Творчасць Казіміра Сваяка, песняра і святара, аналізуе ў сваім артыкуле «Журба ідэалу» літаратуразнаўца Люба Тарасюк (>>).

Мастацтва ў гэтым нумары «Нашай веры» падаецца разважаннямі мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча аб традыцыях адлюстравання ў старабеларускім іканапісе сюжэту Нараджэння Багародзіцы (>>).

У артыкуле «Сярэдневяковая хрысціянская філасофія і беларуская рэлігійная думка ХХ ст.» Эдуард Дубянецкі заклікае нас уважліва прыслухацца да глыбокіх разважанняў і меркаванняў хрысціянскіх філосафаў (як славутых сярэдневяковых, так і беларускіх рэлігійных мысляроў ХХ стагоддзя), надзвычайная моц якіх заключаецца ў цеснай сувязі ўласна філасофскай мудрасці з найвышэйшай у свеце Боскай мудрасцю, каб дакладна вызначыць галоўны шлях для выратавання народа, паляпшэння грамадскага жыцця (>>).

Рубрыка «На кніжнай паліцы» знаёміць чытачоў з першым томам васьмітомнай «Усеагульнай энцыклапедыі філасофіі» (Powszechna Encyklopedia Filozofii. T. 1. A-B, Lublin 2000), выдадзенай упершыню ў гісторыі польскай культуры (>>).

У рубрыцы «Святло слова» надрукаваны чарговы нарыс з цыкла «Шлях да святыні» літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук Ірыны Багдановіч, прысвечаны вобразу Маці Божай у беларускай паэзіі. Аўтар падкрэслівае традыцыйнае цеснае злучэнне рэлігійных матываў з матывамі патрыятычнымі (>>).

У пастаяннай рубрыцы «Нашы святыні» гісторык архітэктуры Тамара Габрусь у артыкуле «Духоўныя абаронцы айчыны» распавядае пра «сармацкае барока» ў архітэктуры Беларусі, разглядае помнікі каталіцкага храмабудаўніцтва, якія выяўляюць ідэю касцёла як крэпасці ў прамым і духоўным сэнсах (>>).

На падставе архіўных дадзеных гісторык Ігар Ганчарук у артыкуле «Палітыка рускага самадзяржаўя ў адносінах да каталіцкага Касцёла. 1772–1830 гг.» даследуе адзін з важных этапаў ў гісторыі Касцёла на Беларусі – этап фармавання асноўных прававых і палітычных прынцыпаў палітыкі расійскага ўрада ў адносінах да каталіцкага Касцёла (>>).

У рубрыцы «Проза» змешчана апавяданне Франца Сіўко «Пеклы» (>>).

Сучасная беларуская паэзія адлюстравана вершамі маладой паэткі Таццяны Лапцёнак (>>).

У рубрыцы «Кантрапункт» чытачам прапануецца артыкул аўтара шматлікіх публікацый па праблемах філасофіі Нэлі Бекус «Беларусь у маштабах рэальнасці. Турыст і вандроўнік як ахвяры правакацыі», у якім аўтар разважае пра нечаканыя, але характэрныя для беларускай зямлі формы ўзаемадзеяння мінулага з сучасным (>>).


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY