Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(20)/2002
Мастацтва
Юбілеі (Да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы)
Пра самае важнае
Haereditas

МАЕ ПАДАРОЖЖЫ

АПАВЯДАННІ
Мастацтва
У свеце Бібліі
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Проза

ЗАБОЙЦА АНЁЛА
Постаці

ПРАЛАТ СТАНІСЛАЎ ШАНТЫР
Культура
Пра самае важнае

№ 2 (20) 2002

Часопіс адкрывае артыкул мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча, у якім аўтар даследуе традыцыі адлюстравання ў беларускім сакральным мастацтве сюжэтаў, звязаных з жыццём святога Яна Хрысціцеля (>>).

Да 120-й гадавіны з дня нараджэння вялікага беларускага паэта Янкі Купалы прымеркавана эсэ лаўрэата Купалаўскай прэміі паэткі Дануты Бічэль «Я песняй мілую сваю праслаўлю…» пра Купалу як хрысціяніна і прарока (>>), а таксама артыкул кандыдата філалагічных навук Язэпа Янушкевіча, у якім разглядаюцца пытанні аўтарства паэмы пра Андрэя Баболю (>>|>>).

У рубрыцы «Пра самае важнае» публікуецца гутарка пісьменніцы Ірыны Жарнасек з ксяндзом марыянінам Янам Бабіцкім «Перажыць сапраўднае навяртанне» (>>), а таксама артыкул магістра філасофіі Юрася Залоскі «Якая філасофія патрэбна веры?» (>>).

У рубрыцы «Haereditas» працягваецца публікацыя фрагментаў з дзённікаў Ігната Дамейкі – знакамітага навукоўца, нацыянальнага героя Чылі і нашага суайчынніка, 200-годдзе з дня нараджэння якога па рашэнні ЮНЕСКА адзначаецца сёлета ва ўсім свеце (>>).

Літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Ірына Багдановіч прапануе ўвазе чытачоў падборку мастацкай прозы слыннага заходнебеларускага паэта і каталіцкага святара Казіміра Сваяка (>>|>>).

Нататкі мастацтвазнаўцы Юрыя Піскуна з выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь «Украінская ікона трох стагоддзяў» змешчаны ў рубрыцы «Мастацтва» (>>).

У рубрыцы «У свеце Бібліі» гісторык і даследчык Бібліі Галіна Сініла прапануе чытачам свой чарговы артыкул з цыкла пра Вечную Кнігу «Прыпавесць пра грэхападзенне, або Першы досвед дабра і зла» (>>).

Паэзія ў гэтым нумары «НВ» прадстаўлена вершамі беларускіх паэтак Аксаны Данільчык і Алы Клемянок (>>|>>).

У рубрыцы «Проза» чытачам прапануецца апавяданне пісьменніка Вінцэся Мудрова «Забойца анёла» (>>).

Пра жыццёвы шлях каталіцкага святара пралата Станіслава Шантыра, які адыграў значную ролю ў гісторыі Касцёла на Беларусі ў ХVIII–XIX стст., распавядае ў рубрыцы «Постаці» Наталля Мазоўка (>>).

У рубрыцы «Культура» надрукаваны артыкул супрацоўніка інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Андрэя Шпунта «Рэлігійныя гарадскія гербы Беларусі», у якім аўтар разглядае гістарычныя перыяды развіцця геральдыкі і асноўныя прынцыпы распрацоўкі гербаў беларускіх гарадоў (>>).


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY