Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(3)/1997
На кніжнай паліцы
Нашы святыні

ЗАГАДКАВАЯ І СТАРАЖЫТНАЯ
Навяртанне
Да юбілею 2000 года
Мастацтва

АПОСТАЛ ДУХОЎНАСЦІ

«Я ЎКЛАНІЎСЯ ЯМУ»
Роздум аб веры

ШЭСЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Пераклады

ВЕРШЫ
Пра самае важнае

ПАНЕ, НАВУЧЫ НАС МАЛІЦЦА...

КРЫЖ ПРЫДПРОЖНЫ
Жыццё ў законе

НА ВЕРНАСЦЬ ХРЫСТУ
Драматургія

...І ЗНОЙДЗЕШ СУЦЯШЭННЕ
Паэзія

ВЕРШЫ
Сведчаць архівы

ПУНКЦІРЫ ЦЯРНІСТАГА ШЛЯХУ
З жыцця Касцёла

Каля касцёла
Тамара ГАБРУСЬ

ПАД РУШЧЫЦАВЫМІ АБЛОКАМІ

Неяк дзіўна і кранальна ўсведамляць, што вялікі мастак Фердынанд Рушчыц пахаваны на вясковых могілках у Багданаве, пад тымі імклівымі, віхурыстымі аблокамі, якія ён так часта маляваў на сваіх палотнах. Сябра Рушчыца і яго біёграф Ян Булгак нават сфатаграфаваў нябёсы над Багданавам, каб паказаць, дзе нарадзіліся Рушцавы аблокі...

Некалі мяне вельмі ўразіла карціна «Каля касцёла». Гэта цудоўнае палатно нібы сагравала водарам ранняй вясны – адталай зямлі і дрэў. Сагравала і шчымліва трывожыла сваімі аблокамі, пранізлівай вясновай сінню. Але найбольш трывожылі людзі перад касцёлам – укленчаныя беларускія сяляне. Яшчэ тады, у маладосці, калі я разглядала ў музеі карціну Ф. Рушчыца, мне захацелася даведацца пра касцёл, намаляваны на ёй – да такой ступені ён народны, беларускі.

Касцёл Міхала Арханёла ў Багданаве. Здымак Яна Булгака. 1930-ыя гг.
Касцёл Міхала Арханёла ў Багданаве быў выдатным узорам беларускага драўлянага дойлідства другой паловы XVII ст. Яго пабудавалі, дзякуючы фундацыі Пятра Паца, старосты жмудскага, тагачаснага ўладальніка двара ў Багданаве, і асвяцілі ў 1690 г. Звонку храм выглядаў вельмі сціпла і нават быў падобны да звычайнай сялянскай хаты. Характар пакрыцця надаваў пабудове тэктанічную цэласнасць і маналітнасць формаў. Нізкія бакоўкі закрыстый былі накрыты агульным дахам з асноўным зрубам і роўным з ім на вышыні, але больш вузкім алтарным прырубам. У месцы злучэння зрубаў пры пераходзе да больш вузкага аб’ёму быў ужыты распаўсюджаны па ўсёй тагачаснай Беларусі прыём трохвугольных навісяў гонтавага даху з вальмамі над алтаром. Галоўны фасад завяршаўся барочным франтонам пругкага шматлопасцевага абрысу. Сцены былі вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Архітэктурнае вырашэнне будынка ўражвала лаканізмам і выразнасцю мастацкіх сродкаў.

Званіца-брама касцёла Міхала Арханёла ў Багданаве. Здымак Яна Булгака. 1930-ыя гг.
Багданаўскі касцёл сінтэзаваў шматлікія традыцыйныя рысы беларускага драўлянага дойлідства. І ў гэтым сплаве з народным дойлідствам увасобіліся тыя высокія мастацкія вартасці помніка, якія так прыцягвалі Фердынанда Рушчыца. Ён не аднойчы звяртаўся да тэмы мясцовага касцёла – у яго эскізніку ёсць лісты, дзе храм і брама намаляваныя з іншага боку і з іншым настроем. Мастак умеў бачыць ў звычайным, штодзённым, многа разоў бачаным нешта ўзнёслае, захапляючае. Ён зрабіў не проста таленавітае палатно – ён падарыў нам светлую містэрыю жыцця. І галоўнай дзейнай асобаю гэтай містэрыі з’яўляецца просты вясковы касцёл. Ён ніжэйшы за дрэвы, што імкнуцца да белых аблокаў, але ён – сімвал вечнасці. Людзі на карціне амаль губляюцца ў сонечным святле і ценях, як губляюцца яны ў жыці перад дабром і злом, перад небам і зямлёю. Але як хочацца, каб эфемерную мітусню ценяў перамагло сонечнае святло, каб перамагла не слабасць чалавека, а яго моц...

Надмагілле Ф. Рушчыца на могілках у Багданаве.
З’яўляючыся старшынёй камісіі па ахове помнікаў старажытнасці ў Вільні, Ф. Рушчыц актыўна праводзіў рэстаўрацыю выдатных помнікаў віленскага барока. Побач з імі ён аднавіў і сціплы драўляны касцёл ў Багданаве, але да сённяшніх дзён помнік не захаваўся – ён быў знішчаны пажарам у час Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. на месцы храма быў пабудаваны новы драўляны касцёл, які толькі нагадвае свайго папярэдніка.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY