Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(42)/2007
З жыцця Касцёла

САБОРАВАЕ БАЧАННЕ КАСЦЁЛА
Год паклікання да святасці

На кніжнай паліцы

Ad Fontes

Пераклады
ВЕРА & CULTURA

Юбілеі

Літаратуразнаўства

Юбілеі

In memoriam


Проза

Кніжныя скарбы

Практыкум

Мастацтва

№4(42) 2007

Гэты нумар часопіса распачынаецца публікацыяй даклада «Саборавае бачанне Касцёла» Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які быў прачытаны ім 14 красавіка 2005 г. у Маскве на канферэнцыі, прысвечанай 40-годдзю Другога Ватыканскага Сабору і не страціў сваёй актуальнасці.(>>)

У рубрыцы «Год паклікання да святасці» друкуецца артыкул айца Аркадзя Куляхі OCD «Жыццё святога Рафала Каліноўскага», публікацыя якога супадае са 100-годдзем з дня смерці святога, з яго народзінамі для неба.(>>)

У рубрыцы «На кніжнай паліцы» змешчаны працяг кнігі Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!» у перакладзе з польскай мовы Крыстыны Лялько.(>>)

У рубрыцы Ad fontes увазе чытачоў прапануецца працяг перакладу на беларускую мову вядомай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом», зробленага ў 1930-я гады Станіславам Грынкевічам.(>>)

У рубрыцы «Пераклады» змешчаны працяг «Кветачак» святога Францішка, якія пераклала з італьянскай на беларускую мову кандыдат філалагічных навук Аксана Данільчык. (>>)

У рубрыцы «Вера і культура» друкуецца артыкул Пятра Рудкоўскага ОР «Парадоксы секулярызацыйнага праекту», у якім аўтар разважае пра секулярызм у кантэксце дыскусіі кардынала Ёзафа Ратцынгера з вядомым нямецкім філосафам Юргенам Хабермасам, якая адбылася ў 2004 г. у Баварскай каталіцкай акадэміі.(>>)

125-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа прысвечаны артыкул доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана «Хрысціянская філасофія жыцця ў творчасці Якуба Коласа», змешчаны ў рубрыцы «Юбілеі».(>>)

У рубрыцы «Літаратуразнаўства» кандыдат філалагічных навук Аксана Данільчык у артыкуле «Памяць продкаў у творчасці Я. Купалы і У. Фоскала ў агульным кантэксце рамантызму» разважае пра ролю гэтага літаратурнага кірунку ў фармаванні нацыянальных літаратур на працягу ХІХ ст. (>>)

Юбілею вядомай беларускай паэткі Дануты Бічэль прысвечаны артыкул крытыка Алы Сямёнавай «На белых аблоках сноў».(>>)

У рубрыцы «In memoriam» змешчаны артыкул Дануты Бічэль «Памяці выбранай...», у якім аўтарка аддае даніну павагі вядомай беларускай дзяячцы і сваёй сяброўцы Ірыне Крэнь. (>>)

Пісьменніца Ірына Жарнасек у артыкуле «Беразвецкая трагедыя», змешчаным у рубрыцы «Мартыралог», апавядае пра вязняў беразвецкай турмы.(>>)

У рубрыцы «Проза» змешчаны ўрывак з новай аповесці вядомага пісьменніка Анатоля Кудраўца «Развітанне».(>>)

Загадчык бібліятэкі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі Юры Лаўрык у артыкуле «Кнігазборы пінскага Лешчынскага манастыра» апавядае пра кніжныя скарбы аднаго з самых старажытных асяродкаў духоўнасці на Беларусі.(>>)

Брат Аляксандр Мешчановіч OCD, клерык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, у рубрыцы «Практыкум» прапануе чытачам сваё даследаванне «Прарок Осія», у якім разважае пра погляды і жыццё апошняга вялікага прарока Паўночнага Ізраэльскага каралеўства.(>>)

Пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік у сваім інтэрв’ю «Каб не маўчала душа...» з выдатнай беларускай мастачкай Аленай Лось далучае чытачоў да непаўторнага хараства яе яскравай творчасці.(>>)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY