|
|
№
2(24)/2003
Галерэя
Нашы святыні
У свеце Бібліі
На шляху веры
Паэзія
Сведчаць архівы
Архіўная старонка
Haereditas
Пераклады
Мастацтва
Проза
Юбілеі
Проза
Нашы святыні
Музыка
|
У Мінску, на жаль, захавалася вельмі мала помнікаў архітэктуры XVII—XVIII стст. Многія з іх былі грунтоўна перабудаваныя альбо разбураныя яшчэ ў ХІХ ст. і засталіся практычна нявывучанымі. Дастаткова сказаць, што ў канцы XVIII ст. (перад далучэннем да Расійскай імперыі) у горадзе мелася 11 каталіцкіх кляштараў, 4 уніяцкія царквы, фарны касцёл на Траецкай гары, 3 уніяцкія манастыры і адзіны праваслаўны. Большасць уніяцкіх храмаў была зачыненая і передадзеная праваслаўнай Царкве яшчэ ў канцы XVIII ст. Пасля задушэння паўстання 1831 г. улады ліквідавалі 7 каталіцкіх кляштараў, апошнія зачынілі пасля паўстання 1863—1864 гг. Сёння ў Мінску захаваліся толькі комплексы кляштараў бернардынак і бернардынцаў, а таксама былы касцёл езуітаў – катэдра. Тое, як выглядалі шматлікія зруйнаваныя помнікі архітэктуры Мінска XVII—XVIII стст., можна ўявіць толькі на падставе грунтоўных архіўных пошукаў і археалагічных даследаванняў. Адным з такіх аб’ектаў з’яўляецца комплекс кляштара бенедыктынак – помнік архітэктуры барока. У 1978 г. Зянон Пазняк і Валянцін Собаль пачалі археалагічныя даследаванні падземнай часткі касцёла бенедыктынак, якая захавалася пасля разбурэння святыні ў сярэдзіне 1960-х гг. Падчас раскопак была даследавана частка паўднёва-заходняй сцяны будынка і выкананы яе архітэктурна-археалагічныя абмеры, сабрана вялікая калекцыя будаўнічых матэрыялаў і іншых знаходак XVI—XVIII стст.1 На жаль, на гэтым далейшае археалагічнае даследаванне помніка спынілася. Улады вырашылі пабудаваць на месцы кляштара будынак Генеральнай пракуратуры БССР. У пачатку 1980-х гг. падчас будаўнічых работ была знішчана большая частка падземных канструкцый касцёла. Архіў мінскага кляштара бенедыктынак не захаваўся. Некаторыя з яго дакументаў апынуліся ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, але найбольш старажытныя загінулі яшчэ ў XVII ст. Вядома, што падчас вайны 1654—1667 гг. і вялікага пажару ў 2-й палове XVII ст. архіў кляштара быў цалкам знішчаны. Большасць крыніц па гісторыі кляштара бенедыктынак знаходзіцца ў фондах розных архіваў некалькіх краінаў. У Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Маскве захоўваецца самы стары дакумент, датаваны 1633 г. Найбольшая колькасць крыніц па гісторыі кляштара сканцэнтравана ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Гэта судовыя, маёмасныя, фундацыйныя, фінансавыя і межавыя дакументы за 1668—1793 гг. Вельмі каштоўнай крыніцай з’яўляюцца візіты і інвентары з 1796 па 1840 гг., дзе ёсць падрабязныя вопісы будынкаў кляштара і касцёла, асабліва яго інтэр’ераў, а таксама гаспадарчых пабудоў і іншай нерухомай і рухомай маёмасці, звесткі пра юрысдыкі і фальваркі кляштара, яго фінансавыя справы і інш. Захавалася і справа аб перабудове кляштара пад праваслаўны жаночы манастыр.
Кляштар бенедыктынак у Мінску заснаваў віленскі канонік і дзераўноўскі пробашч Войцех Сялява. У 1633 г. ён ахвяраваў пад кляштар зямельны пляц разам з будынкамі па вул. Зборавай (сучасная вул. Інтэрнацыянальная). 14 ліпеня 1633 г. датаваны прывілей вялікага князя ВКЛ і караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV: «…зацвярджэннем запісу віленскага каноніка Альберта (Войцеха) Сялявы на 2 дамы ў Менску з будынкамі, пляцамі, гародамі і полем, якія ён купіў у Самуэля Друцкага-Горскага і Аляксандра Сакалінскага, — на мінскі кляштар бенедыктынак і касцёл пры ім Адальберта (св. Войцеха), а таксама 5000 злотых польскіх на маёнтку Пятроўскае ад Альжбеты Радзімінскай, жаны Жыгімонта Нарушэвіча»2. Гэты фундуш зацвердзіў віленскі біскуп Абрагам Война. Дзякуючы намаганням Войцеха Сялявы і былі пабудаваны першыя драўляныя будынкі кляштара і касцёла св. Войцеха Біскупа Пакутніка. Будаўніцтва новага мураванага касцёла пачалося ў канцы 1640-х гг. Тады віленскі ваявода Крыштаф Хадкевіч і яго жонка Сафія, княжна Друцкая-Горская, выдзелілі на будаўніцтва касцёла бенедыктынак 20 000 польскіх злотых.
У кантракце Хадкевічы падрабязна абумовілі з Кромерам усе дэталі па праектаванні і арганізацыі будаўніцтва касцёла ў Мінску. У дакуменце падкрэсліваецца, што Андрэас Кромер з’яўляецца не толькі будаўніком, але і аўтарам праекта новага касцёла і кляштара бенедыктынак: «…і я сам, Кромер, пра ўсё павінен буду старацца, бо цалкам паводле малюнка, мною Іх Міласцям пададзенага, з маім уласнаручным подпісам, мушу той касцёл узвесці». Паводле кантракта Кромер павінен быў будаваць новы касцёл «…са свайго ўласнага матэрыялу, з уласнымі чаляднікамі, з начыннем усялякім, з жалезам, гэта значыць, з кратамі на вокнах ніжніх склепаў, з дзвярнымі крукамі, адным словам, з усім, што будзе патрабавацца для ўзвядзення гэтага касцёла…».
Фундатары дамовіліся выплаціць Кромеру 20 тысяч польскіх злотых на працягу 1647—1649 гг. сямю часткамі. Апошнія грошы майстар павінен быў атрымаць пасля поўнага завяршэння будаўніцтва. Сёння нам не вядома, як праходзіла будаўніцтва новага касцёла ў Мінску і ці было яно завершана ў запланаваны тэрмін. У крыніцах другой паловы XVII ст. згадваецца, што да таго як у 1655 г. Мінск акупавалі войскі Маскоўскай дзяржавы, касцёл бенедыктынак яшчэ не быў цалкам скончаны («…крыху быў няскончаны перад Масквою»), але, магчыма, гаворка ішла пра абсталяванне і аздабленне яго інтэр’ераў, што не прадугледжвалася кантрактам 1647 г. Падчас вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай (1654—1667 гг.) будынкі кляштара бенедыктынак былі моцна пашкоджаныя, усе драўляныя пабудовы спаленыя, а маёмасць цалкам разрабаваная. Пасля вайны кляштар адбудавалі. У 1671 г. Мацыбела з Рагозаў, жонка Самуэля Зянкевіча, запісала кляштару фальварак Колкі ў Мазырскім павеце5. Адноўлены касцёл быў кансэкраваны грацыянапалітанскім біскупам і архідыяканам віленскім Мікалаем Слупскім пад ранейшым тытулам – св. Войцеха6. Асноўнай крыніцай па гісторыі кляштара бенедыктынак у другой палове XVII ст. з’яўляецца кароткая нататка без даты і подпісу. Хутчэй за ўсё, яна была напісана ў канцы ХVII альбо ў пачатку XVIII ст. Яна мае назву «Пачатак і фундуш касцёла і кляштара бенедыктынак у горадзе Мінску»7. Аўтар гэтага рукапісу не мог працаваць з дакументамі архіва кляштара першай паловы XVII ст., бо яны загінулі, калі ў 1655 г. Мінск захапілі маскоўскія войскі, і таму некаторыя звесткі ў рукапісе не зусім дакладныя. Так, сцвярджаецца, што Войцех Сялява заснаваў кляштар бенедыктынак у 1622 г., але на самай справе гэта адбылося ў 1633 г. і г. д. Цікавай інфармацыяй з’яўляюцца звесткі пра тое, што першыя манашкі прыехалі ў Мінск не толькі з нясвіжскага кляштара, як лічылася раней, а таксама з кляштара холмскага. У нататцы невядомага аўтара аддадзена вялікая ўвага мецэнацкай дзейнасці Крыштафа Хадкевіча і яго жонкі Сафіі з Друцкіх-Горскіх. Аўтар адзначае, што з 1645 г. яны шмат зрабілі для развіцця кляштара, аднак большая частка дакументаў, у тым ліку на права валодання зямельнымі пляцамі ў горадзе, загінула падчас вайны 1654—1667 гг. Аўтар лічыць, што толькі выключна намаганнямі Хадкевічаў у Мінску пачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла («той самы паўторны фундатар касцёл мураваў»), але гэты храм «непрыяцель зруйнаваў». Вялікая ўвага ў рукапісе надаецца дзейнасці настаяцелькі Катажыны Схаластыкі Свірскай, якая пасля 1682 г. не толькі цалкам аднавіла касцёл св. Войцеха, але і пабудавала новы мураваны будынак кляштара. Звестак па гісторыі мінскага кляштара бенедыктынак на працягу XVIII ст. захавалася вельмі мала (у асноўным гэта дакументы фінансавага і гаспадарчага характару). Е. Лапацінскі згадвае нейкага архітэктара Тамаша Раманоўскага ў Мінску, які ў 1780-я гг. «скончыў там касцёл бенедыктынак»8. Пачынаючы з 1796 г. і да сярэдзіны ХІХ ст. захаваліся падрабязныя візіты і інвентары кляштара. Так, у візіце 1796 г. ёсць вельмі цікавая інфармацыя пра стан касцёла і кляштара. У прыватнасці згадваецца, што касцёл св. Войцеха меў дзве вежы, але з іх «…адна няскончаная, на якой павешаны 3 сярэднія званы, на другой, верх якой пакрыты бляхай, – жалезны крыж»9. Ян Ходзька адзначаў, што ў лістападзе 1798 г. біскуп Якуб Дадэрка распачаў працы па рэканструкцыі катэдральнага касцёла, будынкаў семінарыі і кансісторыі ў Мінску. Адначасова ён заняўся «…будаўніцтвам вежы на касцёле паненак мінскіх бенедыктынак». Усе звесткі пра гэтыя працы біскуп занатаваў у спецыяльнай шнуравой кнізе, якая, на жаль, не захавалася10. Калі канкрэтна пачалася адбудова вежы касцёла бенедыктынак – невядома. У візіце кляштара, складзенай у маі 1799 г., занатавана, што ў касцёла «…ад паддашка дзве вежы, адна цалкам пакрытая бляхай, наверсе жалезны крыж. Другая вежа, перуном збітая і спаленая, не ўзнятая і ў меру пакрытая часовымі гонтамі…»11. Ян Ходзька сцвярджаў, што рэканструкцыя ўсіх будынкаў была скончана ў 1803 г. Ёсць магчымасць высветліць, хто кіраваў гэтымі працамі па адбудове касцёла. У 1800 г. мінскі губернскі архітэктар Тэадор Крамер змясціў у «Атласе Мінскай губерні» фіксацыйныя малюнкі фасадаў асноўных будынкаў, якія ён праектаваў. Сярод іх ёсць і малюнак галоўнага фасаду касцёла і кляштара бенедыктынак у Мінску12. У візіце кляштара ад 1804 г. згадваецца, што касцёл св.Войцеха меў «…дзве вежы, нанова пакрытыя бляхай, з жалезнымі крыжамі…, увесь гэты касцёл усярэдзіне добра атынкаваны, пабелены і гонтамі нанова пакрыты, ніякага рамонту не патрабуе…»13. На пачатку ХІХ ст. адбыліся значныя змены і ў планіровачнай структуры кляштара. Паводле генеральнага плана Мінска, які быў канчаткова зацверджаны ў 1800 г., праз старыя гарадскія кварталы праклалі новыя вуліцы. Адна з іх, Феліцыянаўская, была прабіта проста праз тэрыторыю кляштара бенедыктынак і адсекла паўднёва-заходнюю частку кляштарнага пляца. Дзякуючы архіўным дакументам, фіксацыйнаму малюнку галоўнага фасаду касцёла і кляштара 1800 г., матэрыялам археалагічных раскопак і шэрагу фотаздымкаў канца ХІХ – пачатку ХХ ст., а таксама 1950-х гг., тапаграфічным планам Мінска 1940—1960-х гг., удалося зрабіць схематычную рэканструкцыю плана касцёла св. Войцеха на канец ХVIII – пачатак ХІХ ст. (архітэктар Людміла Іванова). Цікава, што ён амаль цалкам супадае з апісаннем касцёла ў кантракце 1647 г. Касцёл св. Войцеха, пабудаваны ў стылі барока, уяўляў сабою аднанававы двухвежавы храм, завершаны прэзбітэрыем з 3-граннай алтарнай апсідай. Бакавыя фасады храма былі дэкаратыўна апрацаваныя плоскімі пілястрамі і простымі лініямі гзымсаў. Галоўны фасад фланкавалі 2 трох’ярусныя вежы-званіцы (з 3 званамі) з купальным завяршэннем. Паміж вежамі, прыкрываючы тарэц даху, знаходзіўся крывалінейны шчыт. Галоўным акцэнтам будынка з’яўляліся верхнія ярусы вежаў, якія вылучаліся разам са шчытом развітым прафіляваным гзымсам, што апярэзваў будынак па перыметры. Перакрыты скляпеннямі інтэр’ер храма ўпрыгожвалі 5 драўляных алтароў «шніцэрскай работы». Вялікі галоўны алтар, што знаходзіўся ў прэзбітэрыі, быў падзелены на 2 ярусы. У верхнім ярусе стаяў абраз св. Войцеха, патрона касцёла, а ў ніжнім – абраз Панны Марыі з Дзіцем, аздоблены срэбнай шатай. Сярод астатніх абразоў сучаснікі вылучалі выявы св. Бенедыкта і св. Схаластыкі. Над галоўным уваходам знаходзіліся вялікія хоры з арганам «на 10 галасоў», упрыгожаныя разьбой і роспісамі. Побач з хорамі, каля бакавой сцяны, мясцілася спецыяльная галерэя, дзе па святах выступалі музыкі.
Перад галоўным фасадам кляштара рос сад (паводле інвентара 1804 г. – каля 150 дрэваў), а побач з ім мясціўся агарод, які, паводле візіты 1796 г., даходзіў да гарадскога вала. Кляштарныя могілкі мелі агароджу з брамай. Уся тэрыторыя кляштара бенедыктынак была абнесеная высокай мураванай сцяной з некалькімі брамамі. Манументальныя вежы касцёла бенедыктынак высока ўздымаліся над навакольнай адна-, двухпавярховай забудовай і былі адной з асноўных вертыкаляў, што вызначалі сілуэт горада.
Улады вырашылі перадаць усе будынкі і маёмасць былога кляштара бенедыктынак Мінскай праваслаўнай духоўнай кансісторыі, каб там быў змешчаны праваслаўны жаночы манастыр. Епархіяльны архітэктар Сяргей Іваноў распрацаваў каштарыс і праект на перабудову касцёла пад праваслаўную царкву. Было зроблена ўсё магчымае, каб знішчыць гістарычны выгляд касцёла св. Войцеха. Сам праект не захаваўся. Паводле каштарысу планавалася разбурыць 2 вежы і шчыт, разабраць стары гонтавы дах і кроквенную сістэму. Перад галоўным фасадам планавалася пабудаваць новы тамбур, «срубить 5 куполов церкви и один купол колокольни». Сам касцёл і жылыя будынкі кляштара, іх фасады і інтэр’еры падлягалі грунтоўнай пераробцы. У сакавіку 1873 г. асноўныя работы па рэканструкцыі былога кляштара бенедыктынак пад праваслаўны манастыр завяршыліся15.
У пачатку 1920-х гг. савецкія ўлады ліквідавалі і жаночы праваслаўны манастыр у Мінску. Некаторы час праваслаўная царква ў будынку былога касцёла працягвала дзейнічаць, але і яна ў 1930-я гг. была зачыненая. Тады ж будынак былога касцёла бенедыктынак пераабсталявалі пад клуб, а астатнія збудаванні кляштара разбурылі. У 1941—1944 гг. нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі аднавіць набажэнствы ў былым касцёле, але хутка пасля заканчэння вайны храм зноў зачынілі. У сярэдзіне 1960-х гг. былы касцёл св. Войцеха цалкам зруйнавалі. Так загінуў адзін з выдатных помнікаў архітэктуры барока ў Мінску.
* * * Roku Tysiąc szescseth czterdziestego siodmego Msca stycznia trzeciego dnia Stało sie pewne a nieodmienne postanowienie miedzy Mną Krzysztophem Chodkiewiczem Woiewodą Wilenskim a mną Zophią z Drucka Horską Chodkiewiczową Woiewodziną wilenską Małżonkami A miedzy mną Andrysem Kromerem Magistrem Rzemiosła Mularskiego na to Iż ia Andrys Kromer mularz zmowił tych Msciami Koscioł murowac u wielebnych Panien zakonnych Reguły Benedycta Swiętego Konwentu minskiego w Minsku swoią własną materią czeladzią z naczyniem wszelakim z zelazem to iest z kratami do okien sklepow dolnych z hakami do drzwi, iednym słowem czego kolwiek do wystawienia tego koscioła potrzeba bendzie tedy Ja Kromer dodawać powinien bende. A my z ktoremi się to staie postanowienie zadney rzeczy y naymnieyszey dawać nie powinnismy oprocz okien drzwi ławek ktore Ich Msci będą I na to się tym listem Ja Kromer obowiązuie dispositia wielkosc szerokosc wysokosc tego koscioła taka ma być wzdłuz swiatła począwszy ode drzwi wielkich az do choru gdzie ma byc ołtarz wielki dziesięc sązni choru gdzie to ołtarz wielki swiatła cztery sązni w quadrat szerokosc tego koscioła swiatła sązni szesc zakrystyy dwie po bokach po trzy sązni swiatła ktore maią byc w quadrat kraty w oknie zakrystyi zelazne Chor nad babincem na ktorym Panny nabożęstwo swoie odprawowac będą długosc sązni cztery bendzie swiatła, a szerokosci sązni iedenascie na dole sklepow pod kosciołem tak wiele ma byc i tak wielkie iako wiele y iako wielkie Ich Mosc rozkazą, ktore te sklepy tak iako y sam koscioł wewnątrz maią byc potynkowane pobielone y posadzką dobrą wymoszczone u tych sklepow maią byc okna z kratami zelaznemi ktore ia sam powinien bende dodawac. Mur koscielny od ziemi ma byc wysoki łokci dwadziescia y dwa wschod do koscioła ma byc na pięc gradusow dla czego y pawiment koscielny tak wysoki bendzie iakie y gradusy choc Ich Msci Posadzką maią byc sadzone na miechy do puł organ osobne ma byc mieysce do nakrycia tego koscioła drzewo wszystko y rzemiesnika iako to cieslow Ja Andrys Kromer dodawac mam ktury koscioł ma być dachowką dobrze wypaloną pokryty, Przy tym kosciele wiez dwie po bokach nad chorem Panięskim ktorych mur samy ma byc rowny z dachem koscielnym Kopuly na tych wiezach wespoł z krzyzami maią byc tak wysokie według woli y zdania Ich Mosciow ktore to kopuły blachą zieloną pokryte bendą a krzyze pozłociste; na ostatek cokolwiek potrzeba bendzie z materiey z czeladzi z naczynia y z ynszych potrzeb wszystko to moie mnie Kromera bendzie y Ja sam Kromer o wszystko starać sie powinien bende owo zgoła według wizerunku ode mnie Ich Msciom podanego s podpisem ręki mey mam ten koscioł wystawic. A Im Pan Woiewoda y Jey M Pani Woiewodzina od murowania y wystawienia tego kosciola ze wszystkim iako sam wsobie bendzie maią Ich Msc mnie dac dwadzieścia Tysięcy złotych polskich, te sume dzieląc na sedm rat. Pierwsza rata teraz zaraz trzy tysiąca złotych polskich to iest z placem ktory wzioł w pułtoru tysięcy złotych poll. u Ich Mosciow a pułtora tysiąca złotych poll. maią Ich Mosc ex nunc przysłac a ia za te trzy tysiące złotych pol. zaraz matery do klasztoru powinienem wozic bende. Druga rata trzy tysiące złotych poll. na swięty ierzy w temże roku wysz pomienionym nagotowanie więcey materiy na kopaczow na zaciąg czeladzi na furmany na tarcice na rysztowanie na liny łyczaki szafliki y insze naczynie y potrzeby. Trzecia rata w temze ieszcze roku Trzy Tysiąca złotych polskich na swięty Marcin. Czwarta rata w roku da Pan Bog przyszłym Tysiąc szesc seth czterdziestym osmym w dzien So Casimierza. Piąta rata wtem ze roku tysiąc szesc seth czterdziestym osmym Trzy Tysiąca złotych polskich So Marcin. Szosta rata w roku Przyszłym Tysiąc szesc seth czterdziestym dziewiątym w dzień So Casimierza trzy tysiąca złotych polskich. Siodmą ostatnią rate przy dokonczeniu tey koscielney roboty maią Ich Mosc mnie Kromerowi oddac dwa Tysiąca złotych spełna czego wszystkiego uczyni iako sie wyzey pomieniło Dwadziescia Tysięcy złotych polskich W tym też mnie Kromera upewniaią iz gdyby od Ich Mosci te raty na naznaczone czasy niedochodziły tedy Ich Mosc do murowania koscioła tego y klasztor przymuszac mnie nie bendzie boby to z szkodą moią było wielką. A iesli by tei Pan bog w tem czasie niedomurowawszy tego koscioła smierc na mnie dopuscił a pieniądze na ktore rate wziołem tedy małzonka moia powinna bendzie albo owe sume oddac Ich Mosciom porachowawszy sie albo tei konczyc według Postanowienia Intercyzy robote przez iakiego dobrego od niey naiętego Magistra albo Towarzysza Rzemiosła Mularskiego do tego co nad pierwszą umowe znaydzie sie więcey za co Ich Mosc według wymierzenia nagrodzic powinni bendą Aby tedy z obu stron to warowne y pewne postanowienie było, te Intercyze miedzy się dalismy s pieczęcią y s podpisem ręki mey, Pisan w Minsku, Roku Tysiąc Szesc seth Czterdziestego Siodmego Msca January Trzeciego dnia. (Подпісы): Andreas Kromer Anastazey Lewaskiewizowa Kromerowy Ustnie proszony o podpis ręki do tego listu Je[g]o przy pieczeci ręke podpisał Sofron Heliasiewicz ręką swą Устно прошоный печа[то]р [о]д особы в тым листе выш менов[а]ном до листу руку свою подпис[а]л... (неразборліва) Ustnie proszony pieczętarz do tego listu od Pana Hędrysa Kromera ręke podpysał Jan Kostrowicky.
|
|
|