|
|
№
3(101)/2022
У кантэксце Бібліі
Нашы святыні
Кс. Люцыян Дамброўскі
ВЯРТАННЕ СВЯТЫНІ Да 100-годдзя вяртання ў Баруны абраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных Ігар СУРМАЧЭЎСКІ
АЗДАБЛЕННЕ ІКОНЫ БУДСЛАЎСКАЙ БАГАРОДЗІЦЫ Ў 1632–1783 ГГ. Мастацтва
Спадчына
Мікола КУПАВА
РАДЗІМА ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ — СЛАЎНЫ ГОРАД ПОЛАЦК Да 500-годдзя заснавання друкарні Ф. Скарыны ў Вільні і кнігадруку ў ВКЛ Паэзія
Алесь ДЗІТРЫХ
ВЕРШЫ Асобы
Міхась СКОБЛА«ІСЦІНА ЗАЎСЁДЫ НАДЗЁННАЯ І МІНУЛАЮ НЕ СТАНОВІЦЦА…» З гутарак з Алесем Разанавым Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
Ірына БАГДАНОВІЧ«ДУХОЎНЫ ЗАПЛЕЧНІК» ПРАФЕСАРА АДАМА МАЛЬДЗІСА Постаці
Літаратуразнаўства
Культура
|
«…Правёў бы чытача па калідорах тутэйшага дамініканскага кляштара, дзе браў першыя навукі <...>. І вам, добрыя настаўнікі мае, святары, бескарысліва навучанню маладога пакалення пасвячоныя: <...> Якуб Шкіландзь <...> — выплаціў бы частку доўга маёй удзячнасці». Асвятляючы дзейнасць каталіцкіх ордэнаў у Беларусі, мы, як правіла, прыгадваем езуітаў і ў меншай ступені іх канкурэнтаў у барацьбе за душы — піяраў. Канешне, у гэтым няма нічога дзіўнага, бо з’яўляецца ўсяго толькі канстатацыяй выключнай ролі Таварыства Езуса ў гісторыі не толькі нашага, а ўсяго Паўсюднага Касцёла. Але нельга не заўважыць у гэтых пачэсных шыхтах Хрыстовага воінства братоў прапаведнікаў, ці дамініканаў (Ordo Praedicatorum — OP), якія асабліва бачныя сёння ў адроджаным Касцёле ў Беларусі. Не будзем цяпер пераказваць гісторыю ордэну. Нагадаем толькі, што названыя ад імя свайго заснавальніка, кананізаванага ў 1234 г. іспанца Дамініка дэ Гусмана (1170–1221), браты прапаведнікі галоўнымі напрамкамі свайго служэння бачылі душпастырскую і місіянерскую дзейнасць. У адрозненне ад пропаведзі свайго сучасніка — жабрака з Асізі, разлічанай на тое, каб было зразумела нават птушкам і раслінам, дамінікане дзейнічаюць на больш высокім узроўні (маецца на ўвазе не якасны ўзровень, ды й не наша справа рабіць тут нейкія якасныя параўнанні). Іх пропаведзь, — як пісаў Леанард Хольц OFM (дадзеная заўвага асабліва каштоўная, бо паходзіць ад францішканіна. — А.Ш.), — у адрозненне ад непераборлівай пропаведзі пакаяння меншых братоў Францішка з’яўляецца пропаведдзю адукаваных святароў, якія пры дапамозе багаслоўскіх аргументаў і лагічных доказаў абвяргаюць ерасі і, будучы адначасова апосталамі праўды і прапаведнікамі любові, спрабуюць пераканаць ілжэнастаўнікаў. Дамінікане, «акрамя непрыдбання кожнага манаха ў асобку <...> адмаўляюцца таксама ад маёмасці і заробку як супольнасць і, дзякуючы сваёй мабільнасці (скасаванню stabilitas loci), цалкам аддаюць сябе ў распараджэнне Касцёла для душпастырства і місіянерства».
У 1223 г. дамінікане заснавалі першы кляштар ў Кракаве, адкуль пачалі пранікаць у ВКЛ, дзе замацаваліся на беларускіх землях з пачатку XVI ст. У 1647 г. была створана асобная Літоўская правінцыя Анёла Ахоўніка, якая на 1818 г. налічвала 38 кляштараў, што былі раскіданыя па землях Беларусі, Польшчы, Жмудзі, Латвіі і Расіі. Акрамя гэтага, ордэну належалі бібліятэкі, гімназіі і павятовыя школы, а таксама калегіум пры віленскім кляштары. Звяртаючыся да тэмы артыкула, натрапіў на выдадзены ў Вялікабрытаніі ў 1947 г. твор Уладзіслава Сыракомлі «Szkolne czasy Jana Dęboroga», дзе ў паэтычнай форме наш нацыянальны геній распавядае пра свае школьныя часы на пачатку 1830-х гг. у павятовай школе ў Нясвіжы, што трымалі айцы дамінікане. Імёны настаўнікаў няцяжка было індэнтыфікаваць, бо за кс. Фізікам, кс. Немцам і г.д. стаяць канкрэтныя асобы: за мянушкай кс. Русак Сыракомля ўвекавечыў нашага суайчынніка, верагодна, з гарадзенcкай шляхты дамініканіна Якуба Шкіландзя:
Мы не ведаем, хто былі яго бацькі, нават не ведаем імя, якое ён атрымаў пры хросце, але дзякуючы Сыракомлю постаць а. Якуба Шкіландзя набыла для нас жывыя рысы, чым можа пахваліцца далёка не кожная гістарычная асоба, таму нам застаецца толькі дадаць некаторыя каментарыі. Жыццяпіс яго просты і прамы, як струна. Практычна ўсё жыццё а. Якуба звязана з кляштарам і парафіяй св. Кацярыны ў Санкт-Пецярбургу. У агульных рысах пра багатую гісторыю і драматычны лёс парафіі і базылікі св. Кацярыны Александрыйскай можна даведацца з Вікіпедыі, але зазначым, што гэта адзіны са старэйшых каталіцкіх храмаў Расіі, якім пасля выгнання езуітаў апекаваліся дамінікане. Парафія перад 1917 г. налічвала больш за 30 000 вернікаў. Пры храме служылі св. Зыгмунт Фэлінскі, св. Уршуля Ледухоўская, благаслаўлёны кс. Антоні Ляшчэвіч. (У Беларусі пасля паўстанняў 1830 і 1863 гг. дамініканскія кляштары былі зачыненыя і прыстасаваныя пад казармы, шпіталі і г.д., а касцёлы перададзеныя праваслаўным.) Менавіта дзякуючы такім місіянерам як а. Якуб Шкіландзь разбівалася стэрэатыпнае сцверджанне, што толькі праваслаўе з’яўлялася адзінай традыцыйнай хрысціянскай канфесіяй у Расійскай імперыі. Не. І каталіцтва — таксама. Ва ўсялякім выпадку, гэта было бясспрэчна для Санкт-Пецярбурга, у чым няцяжка пераканацца, наведаўшы мясцовыя Выбаргскія могілкі. Дарэчы, у сувязі з асвячэннем гэтых каталіцкіх могілак, заснаваных а. Дамінікам Лушчэўскім, а. Якуб пераклаў з лаціны, далучыў прадмову і выдаў працу «Obrzędy poświęcenia cmentarza, węgielnego kamienia, kościoła, ołtarza i dzwonów, z dołączonym ich wykładem, dla pożytku duchownego katolików» (Wilno, 1859). Паводле біёграфа а. Якуба, віцэ-дырэктара Дамініканскага гістарычнага інтытута ў Кракаве Марка Мілавіцкага ОР, ён славіўся як паліглот, што валодаў мовамі — расійскай, французскай, італьянскай, літоўскай, ангельскай, нямецкай і, канешне, лацінскай. З таго часу як у 1839 г. а. Якуб быў пераведзены на служэнне ў Санкт-Пецярбург, ён стаў вядомы сваёй руплівай працай у галіне асветы. У прынятай дамініканамі паезуіцкай мужчынскай школе пры парафіі св. Кацярыны ён з 1841 г. выкладаў геаграфію і арыфметыку, а ў 1849–1864 гг. — рэлігію, таксама выкладаў рэлігію ў юрыдычнай школе (1849–1852), Міхайлаўскай артылерыйскай акадэміі, у дзяржаўных і прыватных школах. Адначасова выконваў абавязкі прапаведніка пры парафіі св. Кацярыны. У 1873 г., калі а. Якуб ужо стаў прыёрам кляштара і пробашчам парафіі, спрычыніўся да ператварэння сямікласнай жаночай школы, што дзейнічала пры парафіі св. Кацярыны, ва ўстанову на правах жаночай дзяржаўнай гімназіі, а ў наступным годзе быў узведзены чатырохпавярховы будынак, уведзена пасада школьнага лекара, палепшаны бытавыя ўмовы выхаванак і настаўнікаў. У 1878-м ці 1879 г. па рашэнні касцёльнага суда а. Якуб быў сасланы ў Аглону. Прычынай абвінавачванняў, як высветлілася пазней, няслушных, былі фінансавыя злоўжыванні ў справах парафіі. Сапраўды, прычынаю гэтых абвінавачванняў было дапушчэнне парафіянаў да кіравання касцёльнай маёмасцю, якая за часы мудрага кіравання дамініканаў няспынна павялічвалася з 31 тыс. руб. у 1853 г. да 98 тыс. у 1881 г. Магчыма, а. Якуб стаў ахвярай інтрыгаў, што чыніліся не без удзелу ўладаў, жадаўшых усё трымаць пад кантролем, у тым ліку і касцёльныя справы. Следства цягнулася пяць гадоў. Трэба згадаць, што ў Санкт-Пецярбургу а. Якуб меў гарачых прыхільнікаў, бо дзякуючы таксама і іх клопату ўрэшце быў ачышчаны ад усіх абвінавачванняў і ў ліпені 1883 г. вярнуўся ў сталіцу імперыі. Цяпер ён быў прызначаны пажыццёвым прыёрам кляштара і пробашчам парафіі св. Кацярыны. Нягледзячы на сталы ўзрост, а. Якуб працягваў актыўную дзейнасць: падтрымліваў развіццё заснаванага пры парафіі ў 1884 г. Таварыства дабрачыннасці, ініцыяваў правядзенне прафесураю Санкт-Пецярбургскай Духоўнай акадэміі велікапосных рэкалекцый, аднак яго хваробы пачалі браць верх, і ў 1892 г. духоўныя ўлады прызначылі пробашчам кс. Вінцэнта Свідэрскага, а айцец Якуб адправіўся на заслужаны адпачынак... ЛІТАРАТУРА
|
|
|