|
|
№
3(13)/2000
На кніжнай паліцы
У свеце Бібліі
Мастацтва
Да Юбілею 2000 Года
Паэзія
Сведчаць архівы
Нашы святыні
Пра самае важнае
Проза
Кантрапункт
|
Літоўская і беларуская уніяцкія дыяцэзіяльныя кансісторыі па даручэнні Духоўнай Калегіі* з 8.02.1834г. разаслалі дэканам распараджэнні распаўсюдзіць у дыяцэзіі праваслаўныя літургічныя кнігі, выдадзеныя друкарняй Маскоўскага патрыярхату. Гэтае рашэнне было абгрунтавана неабходнасцю уніфікаваць абрады, а таксама вялікімі цяжкасцямі, звязанымі з самастойнай падрыхтоўкай падобных выданняў для патрэбаў уніяцкай Царквы1. Большасць дэканаў прыняло гэтае распараджэнне без супраціўлення2. Пры дапамозе паліцэйскіх паведамляльнікаў правяралася, як святары справуюць літургію па праваслаўных падручніках. Аднак у абедзвюх уніяцкіх дыяцэзіях, асабліва ў навагрудскім, камянецкім, бельскім, сябескім і царкаўлянскім дэканатах дайшло да сур'ёзнага пратэсту духавенства супраць гэтага супольнага кроку Калегіі і кансісторыяў (таму ў архівах на працягу пяці гадоў, ажно да 1839 года, гэтае пытанне будзе ўсплываць зноў і зноў).
Кс. Дылеўскі, як і Плаўскі, быў асуджаны на ссылку ў кляштар, спачатку Ваўнянскі, а потым Бутынскі. Аднак ён і надалей не прымаў маскоўскіх кніг, а таму быў пазбаўлены парафіі і сродкаў для жыцця. Прасіў Блудава дапамагчы яму і ўшанаваць заканадаўства, але безвынікова8. Далейшы лёс кс. Дылеўскага невядомы. Такі самы пратэст аддалі (30.07.1835 г.) у рукі міністра ўнутраных спраў Д. Блудава святары з камянецкага дэканату. Перш за ўсё яны спасылаліся на расійскае заканадаўства, дзе ў 1 параграфе чацвёртага раздзела 14 тома напісана: «Толькі тое веравызнанне, якое пераважае, мае права на тэрыторыі дзяржавы пераконваць вызнаўцаў іншых рэлігій прыняць яго веравучэнне, але толькі па той прычыне, што такая вера паходзіць з Божай ласкі. Гэта можна чыніць праз навучанне, праз пакору, а перадусім – праз добры прыклад. Веравызнанне, якое пераважае, не мае права выкарыстоўваць пагрозу ці іншыя сродкі прымусу для навяртання на праваслаўе вызнаўцаў іншых рэлігій, а таксама тых, хто не хоча прыняць праваслаўе і па прыкладу апосталаў абвяшчае сваю веру». Між тым паводзіны як царкоўнай, так і свецкай улады супярэчылі гэтай норме закону, таму святары пісалі далей: «У гэтым, 1835 годзе, нас выклікаў камянецкі дэкан Павел Крукоўскі, каб мы разабралі выдадзеныя ў Маскве новыя літургічныя кнігі. Мы выказалі сваё незадавальненне, бо заўважылі, што гэтыя кнігі не адпавядаюць і нават поўнасцю супярэчаць распараджэнню Брэсцкай кансісторыі ад 27 верасня 1826 года, скіраванаму да дэкана Крукоўскага, якое ён перадаў нам. У гэтым распараджэнні між іншым напісана: «Уніяцкія літургічныя кнігі і малітоўнікі, а таксама катэхізісы трэба прадаваць толькі пры уніяцкіх цэрквах і кляштарах, акрамя таго, неабходна ўважліва сачыць, каб на тытульных старонках кніг былі змешчаныя чытэльным друкам словы: «Для уніяцкіх цэркваў і уніятаў, гэта значыць для тых, хто прымае аб'яднанне з Рымскім Касцёлам». Вышэйзгаданае распараджэнне пацверджана «сводом Законов» у 84 параграфе чацвёртага раздзела 14 тома. У гэтым жа, 1826 годзе, мы падпісаліся пад гэтым распараджэннем, абавязваючыся выконваць яго так, як прысягу, складзеную падчас святарскага пасвячэння ці прыняцця парафіі, згодна з зацвярджэннем нашых настаяцеляў. Моц гэтага абавязацельства такая вялікая, што перад абліччам хоць бы найдрабнейшай здрады мы не завагаемся скласці ў ахвяру сваё ўласнае жыццё. Акрамя таго, калі ў суседніх паветах распаўсюджвалася хваля незадавальнення, мы гаварылі нашым парафіянам і вернікам аб святасці прысягі вернасці і паслухмянасці, якую яны склалі ласкаваму Пану і Яго наступніку. Дзякуючы Божай дапамозе нашыя намаганні прынеслі плён, бо праведнае сумленне ўзмацняецца тады, калі святасць прысягі нічым не парушана.
б/45. «Права на рэлігійную свабоду маюць не толькі хрысціяне розных вызнанняў, але таксама габрэі, мусульмане і пагане, каб усе народы, якія жывуць у Расіі, аддавалі пашану Усемагутнаму Богу на ўласнай мове, згодна з правамі і вызнаннем сваіх продкаў, а таксама благаславілі расійскіх манархаў і маліліся да Стварыцеля сусвету, просячы аб дабрабыце і магутнасці імперыі». Каб заявіць пра гэта, мы даўжэй затрымаліся ў Жыровічах, нягледзячы на недахоп правізіі. Потым вярнуліся дадому. Аднак ужо ў маі пад наглядам прадстаўнікоў свецкай улады мы зноў былі прывезеныя ў Жыровічы. Там мы растлумачылі прычыны нашага непрыняцця новых абрадаў, а таксама склалі просьбу на імя Яго Эксцэленцыі, каб нас беспадстаўна не называлі свавольнымі і каб была гарантавана абарона нашага вызнання, як раней, згодна з законнай забаронай змянення вызнання. Старшыня кансісторыі, Тупальскі, у прысутнасці іншых з пагардай кінуў тэкст нашай просьбы на падлогу, потым, падняўшы яго, загадаў далучыць яго да дзённіка. 1 чэрвеня ў адказ на нашу просьбу кансісторыя выдала распараджэнне (№ 5451), якое змяшчала ультыматум, згодна з якім мы павінны былі на працягу шасці гадзінаў паставіць патрэбныя подпісы пад пагрозай судовага разбору. 3 чэрвеня мы напісалі адказ на гэтае распараджэнне з поўным вытлумачэннем перадумоў, якія перашкаджаюць нам прыняць новы абрад паводле маскоўскіх літургічных кнігаў. Грунтуючыся на гэтых параграфах, мы прасілі кансісторыю не лічыць нас бунтаўшчыкамі, але кансісторыя не звярнула на гэта ўвагу і паступіла з намі згодна з чэрвеньскім распараджэннем. Асабліва жорстка яна аднеслася да нас абодвух: да пробашча касцёла Змёртвыхпаўстання Панскага (Камянец Літоўскі) Міцэвіча і да пробашча ў Мілейчыцах Шоўчнага (мы адбылі тады вызначаную нам пакуту). Нам забаранілі выконваць святарскія абавязкі, а таксама пазбавілі нас парафій і панізілі да функцыяў дыякана. Такое пакаранне было накладзена на нас нібыта па прычыне непаспяховай здачы экзаменаў. Акрамя гэтага, былі ануляваныя пасведчанні, якія ўпаўнаважвалі нас (Грыгорыя Міцэвіча і ксяндза Кунаховіча) да выканання святарскіх абавязкаў. (...) Бачачы ўсю несправядлівасць і незаконнасць пазбаўлення нас парафій і права на выкананне святарскіх абавязкаў, мы шукаем законнай абароны. Таму пакорна просім Яго Эксцэленцыю, каб, прыняўшы пад увагу ўсе пералічаныя вышэй прычыны нашага пратэсту супраць напісання подпісаў, меў ласку загадаць адпаведным асобам не лічыць нас больш здраднікамі. Абараняючы нас, верных прысязе і праву, няхай Яго Эксцэленцыя дазволіць нам застацца пры парафіях і святарскім служэнні паводле абраду грэка-уніяцкай Царквы, аб'яднанай з рымскім Касцёлам. Просім Яго Эксцэленцыю паведаміць нам аб сваім рашэнні». Просьбу падпісалі: Ян Кунаховіч (проб. у Пашуках), Мікалай Вярбіцкі (проб. у Дамброве), Тэадор Мілінскі (проб. у Сцяпанаве), Міхал Кульчыцкі (проб. у Віжнянах), Марцін Імшэнік (проб. у Чэмараве), Міцэвіч (проб. у Камянцы Літоўскім), Стэфан Шоўчны (проб. у Мілейчыцах).
Праз некалькі гадоў святары Літоўскай дыяцэзіі бельскага дэканату таксама склалі міністру Бенкендорфу поўны крыўды пратэст, у якім абвінавачвалі духоўныя ўлады ў тым, што яны пры дапамозе падману прымушалі уніятаў паставіць подпісы пад згодаю на дабравольны пераход у грэка-расійскую – гэта значыць праваслаўную – Царкву13. Аўтары ліста пісалі (19.09.1838): «1) Пункт другі царскага маніфесту ад 15.10.1807 гарантуе нам непарушнасць нашага веравызнання; 2) 45 параграф Аб правах найвышэйшай улады, І том «свода Законов» гарантуе свабоду ўсім веравызнанням; 3) 73 параграф, том ХІV забараняе веравызнанню, якое пераважае, прымушаць вызнаўцаў іншых рэлігій пераходзіць у праваслаўе. Яўнае парушэнне цытаваных прадпісанняў было тэмаю лістоў кс. Яна Радкевіча з Любчы, кс. Мацвея Бараноўскага і кс. Мікалая Вярбіцкага, якія былі рэпрэсаваныя. Ніводны са святароў не дачакаўся адказу на свой ліст ані ад свецкай, ані ад духоўнай улады. Новая спроба таксама была безвыніковая14. Дайшло да супраціўлення і ў Беларускай дыяцэзіі. Па распараджэнні кансісторыі (ад 22.12.1834) духавенства сябескага дэканату павінна было праз свайго дэкана атрымаць літургічныя кнігі, выдадзеныя ў Маскве ў 1826 і 1831 гг.15 Аднак 4.07.1835г. святары гэтага дэканату напісалі ў сваю кансісторыю ліст з паведамленнем, што яны адмаўляюцца прыняць кнігі і тлумачаць прычыны такога рашэння. Аўтары гэтага ліста перадусім падкрэслівалі сваю лаяльнасць да Фларэнцкага Сабору, які прызнавалі канстанцінопальскі патрыярх Юзаф і кіеўскі мітрапаліт Ізідор. На падставе гэтага яны лічылі Галавою Касцёла рымскага Папу, на вернасць якому складалі вызнанне веры. Моц гэтай прысягі не дазваляла ім прымаць літургічныя кнігі ад чужых веравызнанняў. У згаданых маскоўскіх кнігах, як і ў некаторых невядомых уніятам літургічных дадатках, замоўчвалася, напрыклад, пытанне аб паходжанні Духа Святога ад Божага Сына, а таксама не згадваўся Папа, за якога уніяты маюць абавязак маліцца. Літургічныя кнігі павінны былі друкавацца з дазволу уніяцкай Царквы (імпрыматар), а між тым уніятам прапаноўваліся выданні праваслаўнага Сіноду. І ўрэшце – гэтымі кнігамі былі незадаволеныя звычайныя вернікі. У канцы свайго ліста святары сябескага дэканату прасілі уніяцкага мітрапаліта не загадваць ім выкарыстоўваць гэтыя кнігі. Ліст падпісалі 18 святароў: Баброўскі (Галучын), Баршчэўскі Антоні, Хруцкі Атаназы, дэкан і пробашч (Засітын), Хруцкі Базыль (Леліва), Даўгяла Алойзы (Лаўдэр), Фіялкоўскі Францішак (Заполле), Ігнатовіч Аўгустын (Себеж), Канюшэўскі Клемянцін (Кольпін), Карэйша Ануфры (Ціцаны), Лукашэвіч Юзаф (Дэбін), Рашчэўскі Дамінік, Савіцкі Ян, Слупскі Антоні (Магільняны), Слупскі Лявон (Осынь), Шчэрбінскі Ян, Шыркевіч Андрэй, Тываловіч Юзафат, Заблоцкі Грыгорый (Далашчаны). Найбольшае замяшанне выклікаў т.зв. царкаўлянскі пратэст. Незадоўга да афіцыйнай касацыі ў Беларускай дыяцэзіі 111 уніяцкіх святароў склалі пісьмовы пратэст супраць планаванай ліквідацыі уніяцкай Царквы. Змест гэтага ліста вядомы толькі з карэспандэнцыі праваслаўнага ўладыкі Смарагда, генерал-губернатара Хаванскага і свецкага губернатара Шрэбера16. З гэтай карэспандэнцыі вынікае, што уніяцкія духоўныя на чале з кс. Янам Ігнатовічам і кс. Адамам Тамковідам пратэставалі супраць запланаванай касацыі уніі, якую, на думку аўтараў ліста, рыхтавалі царскія ўлады, жандармерыя, праваслаўнае духавенства і уніяцкія біскупы. Акрамя іншых правінаў, кс. Ігнатовіч абвінавачваўся за гамілію, якую ён прамовіў 16.09.1838г. у Царкаўлянах. У гэтай гаміліі святар нібыта выступіў супраць пабудовы іканастасаў, супраць распаўсюджання маскоўскіх літургічных кніг ва уніяцкіх цэрквах і нібыта прапанаваў заснаваць уласную уніяцкую друкарню, каб выдаваць уніяцкія літургічныя кнігі, стварыць уласныя уніяцкія школы. Кс. Ігнатовіч нібыта намаўляў вернікаў згадзіцца з магчымым пераходам на лацінскі абрад, бо унія перастала існаваць17. Пратэст кс. Яна Ігнатовіча і кс. Адама Тамковіда падтрымалі 111 святароў. Каб ліквідаваць бунт, які мог стрымаць усю справу супраць уніі, у Полацк па даручэнні Пратасава прыехаў Я. Сямашка. Прыбыўшы на месца, ён пісаў, што вызначыў для сябе тры мэты: 1) знішчыць сувязь паміж духоўнымі, якія выступаюць супраць распараджэнняў улады Беларускай дыяцэзіі; 2) аднавіць аўтарытэт улады гэтай жа дыяцэзіі; 3) дапамагчы кіраўніцтву дыяцэзіі ўздзейнічаць на духавенства, якое яшчэ застаецца ў уніі. Імкнучыся рэалізаваць свой план, Сямашка вырашыў пры дапамозе дзяржаўнай улады і жандармерыі выслаць 12 святароў з Беларускай у Літоўскую дыяцэзію, дэпануючы іх і вызначаючы ім функцыі дыяканаў і царкоўных званароў; 8 наступных святароў пасяліць у трох уніяцкіх кляштарах, якія знаходзяцца далёка ад уніяцкага насельніцтва; яшчэ 5 духоўных саслаць у праваслаўныя кляштары ў Расіі. Такія жорсткія меры былі прынятыя адносна 25 святароў і павінны былі зламаць супраціўленне і салідарнасць паміж духавенствам. Для гэтага Сямашка выкарыстаў паліцыю, загадваючы ёй дэпартаваць абвінавачаных непасрэдна з Полацка адразу пасля іх азнаямлення з рашэннем кансісторыі. Іншых «непаслухмяных» святароў Сямашка загадаў прымусіць з'явіцца па два, па тры перад дыяцэзіяльнай уладай і растлумачыць сваю пазіцыю, а святароў, якія не згодныя перайсці ў праваслаўе , паступова замяніць «паслухмянымі». Аднак, на думку Сямашкі, многія духоўныя вагаліся ў сваім рашэнні, бо адчувалі сваю матэрыяльную залежнасць ад шляхты, галоўным чынам ад польскай, і не хацелі губляць бенефісы – ганарары за імшальныя інтэнцыі, права на вырубку лесу, выпас жывёлы, права найму працоўнай сілы для апрацоўкі зямлі. Гэтым святарам трэба было дапамагаць, даючы ім значную аднаразавую грашовую дапамогу са спецыяльнага фонду. Хоць мы і не ведаем усіх 111 аўтараў уніяцкага пратэсту супраць касацыі, аднак на падставе архіўных дакументаў удалося вызначыць прынамсі галоўных прамотараў праекту самаабароны18. Акрамя пазбаўлення 25 святароў парафіяльнай працы, Сямашка намерваўся вызначыць ім тры розныя пакаранні: пазбавіць святарскай годнасці, саслаць ва уніяцкі кляштар ці ў праваслаўны ў глыб Расіі. Аднак дакладна выканаць праект Сямашкі не ўдалося: у большасці выпадкаў пазбаўленне святарскай годнасці і прыніжэнне зусім не змяніла перакананняў святароў. Па гэтай прычыне большасць з іх выслалі ў глыб Расіі ў праваслаўныя кляштары пасля адбыцця пакарання ў парафіі, а часам ва уніяцкіх кляштарах. Таму ў спісе асобаў, пакараных грэка-каталіцкай калегіяй па просьбе Я. Сямашкі, апынулася большая колькасць духоўных, чым прадугледжвалася. Святары былі пакараныя яшчэ на пачатку 1839 года, перад афіцыйнай датай касацыі уніі. Былі звольненыя са святарскіх абавязкаў і высланыя галоўным чынам у Літоўскую дыяцэзію як дыяканы ці прычытальнікі:
Ва уніяцкія кляштары былі высланыя наступныя ўдзельнікі бунту:
З вышэй пералічаных 42 духоўных да ссылкі былі прыгавораныя 19, а 27 надалей праходзілі выпрабаванне на Беларусі. Ужо хутка пасля канчатковай касацыі уніі – 20.03.1839 г. – Сямашка інфармаваў обер-пракурора М.Пратасава, што мае намер выслаць у спецыяльны кляштар у Курску каля 20 уніяцкіх духоўных, асабліва варожа настроеных супраць праваслаўя. Гэты кляштар будзе падпарадкоўвацца аўтару рапарта19. У склад згаданай групы святароў увайшлі наступныя духоўныя, галоўным чынам з Беларусі:
Акрамя Курскай губерні, святары былі дэпартаваныя таксама і ў іншыя. Такім чынам у Чарнігаўскай губерні апынуліся:
Некалькі духоўных былі высланыя ў Разанскую губерню:
У вядомых нам архівах захоўваюцца матэрыялы аб 35 духоўных, сасланых у далёкія расійскія губерні. Аднак гэтая інфармацыя датычыць толькі тых, што былі высланыя ў 1839 годзе. Калі ўзяць пад увагу іншыя звесткі, якія датычаць 30-х гадоў ХІХ ст., то колькасць сасланых сярод духавенства павялічыцца да 65. У сваёй працы Вікторыя Слівоўская ўлічвае яшчэ 20 духоўных, высланых у гэты час за вернасць уніі21, а таксама 8 святароў, дэпартаваных за палітычную дзейнасць22, да якіх трэба дадаць яшчэ Лаўрыновіча OSBM23. Калі палічыць разам 65 святароў-ссыльных і 27 духоўных, паніжаных да ролі дыяканаў ці прычатальнікаў, а таксама суспендаваных (вызваленых ад выканання святарскіх абавязкаў) і сасланых у беларускія уніяцкія кляштары, колькасць рэпрэсаваных павялічыцца да 92 асобаў. Сярод іх пераважную большасць складаюць удзельнікі пратэсту Ігнатовіча і Тамковіда. Царкаўлянскі пратэст моцна занепакоіў царскія ўлады і таму выклікаў жорсткую рэакцыю. Біскупы Я.Сямашка і В. Лужынскі вельмі цесна супрацоўнічалі са Смаленскім генерал-губернатарам Д'якавым і обер-пракурорам Пратасавым, каб знішчыць бунт яшчэ ў зародку. У пэўнай ступені нашую інфармацыю пацвярджае ліст кард. Антанэлі з 1858 года, у якім ён просіць царскія ўлады вытлумачыць лёс 84 уніяцкіх святароў, заключаных у праваслаўныя кляштары (у нашым спісе іх было 65)24. Дэпартамент па справах іншаверцаў сцвярджае (1858), што толькі кс. Лянчэўскі надалей заставаўся ў кляштары ва Уладзімірскай губерні, а пра 24 святароў нічога невядома. 31 ссыльны аддаў перавагу свецкім спецыяльнасцям, 22 памерлі, 1 уцёк з месца ссылкі. (Розніца паміж лічбамі, пададзенымі Дзяржаўным сакратарыятам і нашымі, можа быць, вынікае з таго, што Ватыкан аб'яднаў разам святароў, высланых у праваслаўныя кляштары, з тымі, якія першапачаткова былі прыгавораныя да заключэння ва уніяцкіх кляштарах). Але акрамя актыўнага супраціўлення, уніяты, галоўным чынам звычайныя парафіяне, выкарыстоўвалі і пасіўны пратэст. За год да касацыі уніі генерал Д'якаў скардзіўся, што многія уніяты фармальна ўжо перапісаліся ў праваслаўную веру, але «сомнительно, чтоб хотя один сказал, что он православный 25. В церковь православную не ходят, к православным священникам с требами не обращаются»26. Пасіўны пратэст супраць прымусовага пераходу ў праваслаўе прывёў да таго, што шырокія грамадскія слаі, пазбаўленыя уніяцкай Царквы ў далейшым, фактычна былі пазбаўленыя ўсялякай рэлігійнай супольнасці Фота А. Яроменкі
|
|