Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(13)/2000
На кніжнай паліцы
У свеце Бібліі
Мастацтва

УНЕБАЎЗЯТАЯ
Да Юбілею 2000 Года
Паэзія

ВЕРШЫ
Сведчаць архівы
Нашы святыні

ЗАКОЗЕЛЬСКАЯ КАПЛІЦА

КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ У МІНСКУ
Пра самае важнае
Проза

ГРЭХ. Апавяданне
Кантрапункт

№ 3 (13), 2000 г.

У гэтым нумары «Нашай веры» завяршаецца публікацыя энцыклікі Святога Айца Яна Паўла II «Fides et ratio», у якой ён глыбока і ўдумліва аналізуе надзвычай актуальныя для нашага часу праблемы ўзаемаадносінаў веры і розуму, тэалогіі і філасофіі, паказвае няпростыя шляхі іх гарманічнага ўзаемадзеяння (>>).

Артыкул гісторыка і даследчыка Бібліі Галіны Сінілы «Шляхамі Вечнай Кнігі, альбо Біблія як увасобленая метагісторыя» працягвае серыю публікацый, прысвечаных Бібліі і яе асаблівай ролі ў гісторыі цывілізацыі і культуры (>>).

Мастацтва ў гэтым нумары «Нашай веры» прадстаўлена разважаннямі мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча аб традыцыях адлюстравання ў беларускім іканапісе сюжэту Унебаўзяцця Маці Божай (>>).

У сваім чарговым артыкуле з цыклу «Заходняе хрысціянства на Беларусі» гісторык Алесь Жлутка выяўляе шляхі распаўсюджання каталіцызму ва ўсходнеславянскім рэгіёне (>>).

У рубрыцы «Паэзія» чытача чакае шчаслівая магчымасць пазнаёміцца з вершамі Караля Вайтылы – сённяшняга Папы Яна Паўла II. Знакаміты Аўтар дорыць нам увасоблены ў натхнёных паэтычных радках скарб свайго містычнага вопыту пазнання Бога, быцця з Богам (>>).

На падставе шматлікіх архіўных дакументаў гісторык Мар’ян Радван у артыкуле «Пратэст уніяцкага духавенства (1834–1839)» распавядае аб адным з драматычных эпізодаў гісторыі хрысціянства ў нашым краі (>>).

У пастаяннай рубрыцы «Нашы святыні» чытачы пазнаёмяцца з гісторыяй неагатычнай капліцы ў беларускім мястэчку Заказель і кляштара бернардзінцаў у Мінску (>>|>>).

Пісьменнік Сяргей Аверынцаў у сваім артыкуле «Шлюб і сям’я: Несвоечасовы досвед хрысціянскага погляду на рэчы» запрашае задумацца аб важнейшых рэальнасцях чалавечага жыцця, аб благаславёнай цяжкасці сям’і, дзе «двое адна плоць», аб сувязі перажывання вопыту сямейнага жыцця з верай у Бога (>>).

Незацейлівае, але такое прыгожае ў сваёй прастаце жыццё беларускай вёскі паўстае перад намі ў нарысе паэткі Дануты Бічэль «Спроба зразумець сябе на фоне вёскі Біскупцы» (>>). Проза прадстаўлена таксама апавяданнем Франца Сіўко «Грэх» (>>).

Рубрыка «Кантрапункт» прадстаўляе погляд на Беларусь аўтара шматлікіх кніг па гісторыі і сацыялогіі Бруна Дрвэскі як на абшар узаемнага пранікнення розных уплываў, абшар талерантнасці і шматкультурнасці . Аўтар артыкула лічыць, што менавіта рысы універсалізму, укаранёныя на Беларусі, павінны спрыяць беларусам зрабіць рашучы і моцны крок наперад (>>).


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY