|
|
№
4(22)/2002
Дакументы
Мастацтва
Уладзімір КАРЭЛІН,
Мікалай МЕЛЬНІКАЎ, Аляксандр ЯРАШЭВІЧ ВОБРАЗ СВЯТОГА МІКАЛАЯ Проза
У свеце Бібліі
Вандроўкі
Haereditas
Постаці
Пераклады
Нашы святыні
Haereditas
Інтэрв'ю
Проза
Паэзія
Бібліятэка часопіса
«Наша вера»
|
Дарога да святасці ў Вітаўта доўгая. Яго бацька, Васіль Парфёненка, прыехаў у Гродна з Урала, там ён нарадзіўся, а продкі яго родам з вёскі Галяны на Магілёўшчыне. Бабулю Вітаўта вывезлі з Беларусі, калі ёй было 16 гадоў. На Урале яна выйшла замуж, яе муж і свёкар былі бортнікамі. Услед за Васілём на радзіму вярнуліся і іншыя сваякі. Бацькі пазнаёміліся на прадпрыемстве «Азот». Вітаўт Парфёненка нарадзіўся ў Гродне ў 1966 г., пасля школы два гады запар паступаў у Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя А. С. Папова. Першы год на яго месца залічылі ўнука віцэ-адмірала. На другі год Вітаўт прынёс даведку, што яго бацькі працуюць рабочымі (яны былі служачымі)… Мы ўзялі ў Вітаўта інтэрв'ю. Вітаўт. Я быў падобны да падарожнага, які купіў купэйны білет, сеў у цягнік, але не ведаў, у якім напрамку ён едзе. Жыў імгненнем. У вучэльні мне падабаліся мае аднагодкі. Гэта была салідная навучальная ўстанова з чатырма факультэтамі, добра абсталяваная. Напрыклад, у праграмістаў (АСУ) былі машыны, якія займалі палову вялікага шматпавярховага дома. Наш камандзірскі гідраакустычны факультэт складаўся з 4 груп. Я вучыўся ў спецыялізацыі падводных лодак і пры размеркаванні мне прапанавалі служыць камандзірам падводкі на Ціхім акіяне. У час вучобы я шмат ездзіў: на III курсе разам з аднакурснікамі аб'ехаў Еўропу, быў на Маёрцы, у Алжыры. Там я бачыў на высокай скале касцёл у цэнтры арабскага свету. Дзякуючы вучэльні я стаў беларусам. Жылі мы ў кубрыку на чацвярых: я, узбек, расеец і ўкраінец. Першым пакінуў кубрык узбек, другім - расеец з Піцера (пайшоў у камерцыю), трэцім - я. Украінец быў веруючым католікам усходняга абраду. Уплываў станоўча сваім спакоем, унутранай сілай. Калі нам прапанавалі ўступіць у КПСС, сказаў, што ён будзе ўступаць у партыю зялёных, хоць такой партыі ў Саюзе не было. Над сваім ложкам я змясціў партрэт члена палітбюро Кірыла Мазурава. Палітрук загадаў зняць. Тады я змясціў калаж з паштовак розных гарадоў свету, а сярод іх былі партрэты Гарбачова і Рэйгана. Палітрук загадаў зняць і ў выніках праверкі напісаў, што ў кубрыку «процветает национализм». Неяк мне ў рукі трапіла кніга Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі», а з 1988 г. сябра з Гродна дасылаў мне літаратуру, якую я хаваў у няхітрым тайнічку ў стале. Гэта быў час разлажэння арміі. З вучэльні не адпускалі - я ведаў вайсковыя таямніцы. На канікулах у Гродне наведваў касцёлы. На падсвядомым узроўні сваімі словамі звяртаўся да Бога. Ён ніколі мне не адмовіў. Дапамагаў здаваць экзамены. Ахрысціўся я ў праваслаўным саборы на канікулах.
Д.Б. Вітаўт, ты вярнуўся ў Гродна, у правінцыю, пасля такога напружанага рытму жыцця ў вайсковай вучэльні. Як ты сябе адчуваў?
З 1922 г. стаў наведваць хор «Бацькаўшчына», спяваў з хорам у касцёле і ў капліцы грэка-католікаў. Спачатку уніяты не мелі капліцы, маліліся ў розных памяшканнях. Убогасць, гнанасць, пакора нагадвалі дарогу Хрыста. Айцец Віктар чытаў лекцыі па тэалогіі ў розных аўдыторыях горада. Многія навукоўцы слухалі, бралі яго навуку і адыходзілі. Я зразумеў, што ў душы я католік усходняга абраду. У 1996 г. пашчасціла сустрэцца з архімандрытам Сяргеем Гаекам, які прапанаваў мне вучыцца на тэалагічным факультэце ў Варшаве, але тады я быў яшчэ не гатовы да гэтага.
Д.Б. Як ты супакойваеш, «збіраеш» сваю душу? Вітаўт. Увесь час бачу перад сабою Хрыста. Яго любоў, Яго Ахвяра - вось магутная педагогіка. Увесь час імкнуся заціскаць у сабе цёмнае. Калі забываю пра гэта, пачынаю больш маліцца, просячы Бога, каб дапамог мне. І дапамагае. Імкнуся не прыслухоўвацца да Бога, а слухаць Яго, як слухала Яго Божая Маці, якая паўстае перада мною як Тая, што ўмее слухаць. Яна ўвесь час слухала Бога, а іначай не змагла б насіць Слова Яго ў сваім целе, каб не слухала Слова Бога ў сваім сэрцы. Д.Б. Самае цяжкае ў жыцці - прабачаць крыўдзіцелям. Ёсць дробныя паўсядзённыя крыўды, іх прабачыць лёгка, але ёсць учынкі, якія ўплываюць на далейшае жыццё. Як ты прабачаеш? Вітаўт. Хрыстус прынізіў сябе да стану разбойніка. Яго прынізілі. Але як Ён узняўся! Які культ атрымала хрысціянства! Прыніжэнне робіць нас падобнымі да Хрыста. Шкадаваць трэба не сябе, а сваіх крыўдзіцеляў. Як правіла, яны мучаюцца самі. Найлепш знайсці магчымасць паразмаўляць са сваім крыўдзіцелем. Але я разважаю як мужчына. Замірэнне - педагогіка Хрыста. Дараванне - пачатак … працы. Святыя, якія адрываюць сябе ад усяго зямнога пры жыцці, ідуць да невядомых народаў, каб даць праўду Хрыста, падобныя да майстроў, што з засохлага кавалка гліны ствараюць мастацкі твор.
Д.Б. Як вы з жонкаю ставіцеся да сям'і і шлюбу? Ці лічыце сувязь дваіх маленькім касцёлам?
Д.Б. Раскажы, калі ласка, пра сваю парафію.
Усіх католікаў усходняга абраду ў Беларусі каля 4 тысяч. Не ўсюды ёсць святыні. У Полацку ёсць два манастыры студытаў, і пры адным з іх - манастырская царква св. Параскевы, у якой адпраўляюцца набажэнствы. У парафіяльнае свята, 13 мая, дзень Маці Божай Фацімскай, мы ўрачыста выконваем Акафіст Найсвяцейшай Багародзіцы. Наладжваем пілігрымкі ў Будслаў, з Віцебска ў Полацк (з 10 па 14 ліпеня да дня мучаніцкай смерці братоў базыльянаў у Полацкай Сафіі ад рук цара Пятра I і яго слуг), але ў Сафіі мы не маліліся ні разу, яна, як правіла, у той дзень зачынена. Пакуль што мы не змаглі дамовіцца з кіраўніцтвам канцэртнай залы. Але… якімі дарогамі выганяецца грэх, тымі ж дарогамі вяртаецца ласка. Прыніжэнне уніяцкай царквы - гэта сведчанне пакоры ў адносінах да крыўдаў, якія мы цярпліва зносім. Мы ў стане адрадзіць нацыянальную Царкву праз народныя традыцыі на генетычным узроўні. Наш народ зможа застацца сабой у еднасці з Хрыстом. Мы выбіралі фотаздымкі для нашай публікацыі. Аказалася, што за апошнія гады Вітаўт як уніят выкарыстаў магчымасць шмат дзе пабыць у каталіцкім свеце. Да таго ж ён добры фотааматар: паказаў мне здымкі санктуарыя, святыні, грабніцаў, Ватыкана. Шмат фотаздымкаў з Італіі. Вітаўт. У 1999 і 2000 гг. я меў магчымасць вывучаць італьянскую мову. Епіскапат Мантуі разам з Львоўскай каталіцкай акадэміяй наладзілі праграму вывучэння італьянскай мовы для тэолагаў Украіны, куды трапілі двое з Беларусі і некалькі святароў са Славакіі.
У нядзелю за невялікія кішэнныя грошы выязджалі па чыгунцы ў Верону, Венецыю, Фларэнцыю, Равену - найпрыгажэйшае месца на свеце. Наведванне Рыма і Ватыкана нам арганізаваў айцец Сяргей Гаек, наш візітатар. Мову вывучыў за нейкія 50 дзён лепей, чым ангельскую ў школе і вучылішчы. Д.Б. Да якога святога ты звяртаешся, калі просіш дапамогі? Вітаўт. Малюся найперш да святой Багародзіцы і Хрыста. Дома ў мяне ёсць абраз святога Язафата, перад якім мы з Алесяй часамі спяваем Акафіст...
Д.Б. Шчыра дзякую за размову.
|
|
|