|
|
№
4(22)/2002
Дакументы
Мастацтва
Уладзімір КАРЭЛІН,
Мікалай МЕЛЬНІКАЎ, Аляксандр ЯРАШЭВІЧ ВОБРАЗ СВЯТОГА МІКАЛАЯ Проза
У свеце Бібліі
Вандроўкі
Haereditas
Постаці
Пераклады
Нашы святыні
Haereditas
Інтэрв'ю
Проза
Паэзія
Бібліятэка часопіса
«Наша вера»
|
№ 4 (22) 2002Гэты нумар часопіса распачынаецца ўступам яго галоўнага рэдактара Крыстыны Лялько «Малітва традыцыйная і... новая», які папярэднічае фрагментам вельмі важнага дакумента каталіцкага Касцёла, — Апостальскага ліста Яна Паўла ІІ «Rosarium Virginis Mariae» (>>|>>). Пад рубрыкай «Мастацтва» змешчана калектыўная праца супрацоўнікаў музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У. Карэліна, М. Мельнікава, А. Ярашэвіча — «Вобраз святога Мікалая ў старажытнабеларускім мастацтве» (>>). У рубрыцы «Проза» чытача чакае сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Янкам Брылём, які распавядае пра сваё сяброўства з чэшскім літаратуразнаўцам, перакладчыкам Вацлавам Жыдліцкім (>>). У традыцыйнай рубрыцы «У свеце Бібліі» друкуецца чарговы артыкул кандыдата філалагічных навук Галіны Сінілы «Чалавек па волі ўласнай заняпаў...», у якім цікава аналізуецца сюжэт грэхападзення ў літаратуры Новага часу (>>). Мастацтвазнаўца Валеры Буйвал ў артыкуле «Tridentum» распавядае пра горад, у якім адбылася адна вельмі важная падзея ў гісторыі каталіцкага Касцёла — Трыдэнцкі Сабор (>>). У традыцыйнай рубрыцы «Haereditas» увазе чытачоў прапануецца знаёмства з яшчэ невядомай спадчынай беларускага даследчыка Аляксандра Ельскага «Нарыс па гісторыі Мінскай дыяцэзіі» (>>). Артыкул Міхася Казлоўскага «Memento patriam» у рубрыцы «Постаці» знаёміць чытачоў з драматычным лёсам святара Віктара Шутовіча (>>). Вядомы беларускі перакладчык Васіль Сёмуха ў рубрыцы «Пераклады» прапануе чытачам сваё перастварэнне духоўных вершаў нямецкіх паэтаў XVIII ст (>>). Друкуецца працяг перакладу знакамітага твора рускага пісьменніка, філосафа Дзмітрыя Меражкоўскага «Езус невядомы», зроблены беларускім празаікам Вінцэсем Мудровым (>>). Мастак Сяргей Чарановіч у артыкуле «Лесвіца ў неба», змешчаным у рубрыцы «Нашы святыні», распавядае пра былы маёнтак і капліцу Рэйтанаў (аднаго з магнацкіх родаў на Беларусі) у Грушаўцы, сядзібе Рэйтанаў у Наваградскім павеце (>>). Пад рубрыкай «Haereditas» друкуецца працяг фрагментаў дзённіка Ігната Дамейкі «Мае падарожжы» ў перакладзе Здзіслава Сіцькі (>>). Вядомая беларуская паэтка Данута Бічэль у рубрыцы «Нашы інтэрв’ю» знаёміць чытачоў са студэнтам Варшаўскага універсітэта Вітаўтам Парфёненкам, які распавядае пра свой шлях да Бога (>>). «Affectus mystycus» — так называецца эсэ вядомай беларускай пісьменніцы, крытыка Алы Сямёнавай, якая распавядае пра свае ўражанні ад наведання святых мясцінаў (>>). Пад рубрыкай «Паэзія» рэдакцыя часопіса прапануе чытачам вершы вядомых паэтаў Казіміра Камейшы і Людмілы Сільновай (>>|>>). Завершаны нумар часопіса артыкулам паэта, празаіка, публіцыста Леаніда Галубовіча «Прастора творцы», у якім разглядаюцца дзве новыя кнігі, што выйшлі ў Бібліятэцы часопіса «Наша вера»: зборнік апавяданняў Ірыны Жарнасек «Гадара» і зборнік паэзіі Дануты Бічэль «На белых аблоках сноў» (>>).
|
|
|