Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1/1995
На кніжнай паліцы
950 год Наваградку
Постаці

ТРЭБА ІХ ПАЗНАЦЬ
Пошукі і знаходкі
Роздум аб веры

ШЭСЬЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Вандроўкі па Беларусі
Пераклады

БОСКАЯ КАМЕДЫЯ
Пра самае важнае
З гісторыі Касьцёла
Паэзія
Проза

КОНЮХ
Паэзія

ВЕРШЫ
Па старонках старых выданьняў
Вакол праблемы

ПАН, ГОСПАД, СПАДАР?..

Зофія СОРДЫЛЬ

МОСАР: ВЫХАВАННЕ ХАРАСТВОМ І МАЛІТВАЮ

Прыгожая наша зямля. Прыгажосць яе някідкая, сціплая, як характар самога люду беларускага. Але як жа гэта някідкасць і сціпласць глыбока западаюць у сэрца, якія ж яны мілыя кожнаму, хто тут народжаны і кожнаму, хто з зямлёю гэтаю знітаваў сваё жыццё і свой лёс. Ды ёсць на Беларусі мясціны асаблівыя. Тыя, дзе зліліся ў адзіным парыве да высокае прыгажосці чалавек і прырода. Тыя, якім ад самага пачатку пашанцавала. Іх як бы вылучыў, надзяліў асабліваю ласкаю сам Пан Бог. Да такіх мясцін, несумненна, належыць мястэчка Мосар, што на Глыбоччыне.

У канцы васемнаццатага стагоддзя, дзякуючы ахвяраванням уладальнікаў Мосара Роберту і Анне Бжастоўскім, паўстала тут прыгожая святыня ў стылі неакласіцызму. Ужо два стагоддзі з’яўляецца яна непахіснаю цвярдыняю каталіцкай веры. У самыя складаныя і неспрыяльныя для хрысціянства часы захоўвала і зберагала яна ў сваім лоне жывы Касцёл.

З 1838 г. і да нашага часу гэта незвычайная святыня зберагае таксама рэліквіі святога Юстына – мучаніка, які жыў у Рыме на пачатку ІІ стагоддзя н. э, і які, прыняўшы хрысціянства, горача абараняў яго перад рымскім сенатам і імператарам, заплаціўшы за хрысціянскую веру цаною свайго жыцця. Было гэта яшчэ тады, калі хрысціянства не ведала раздзялення. Пэўна таму святы Юстын і сёння яднае католікаў і праваслаўных з усяе Беларусі, якія прыходзяць да яго, каб выпрасіць ласку духоўнага і фізічнага аздараўлення і яго святога заступніцтва для ўсяе Беларусі.

З 1990 г. касцёл святой Анны ў Мосары і ўся Мосарская парафія перажываюць сваё адраджэнне. З прызначэннем сюды пробашча ксяндза Юзафа Булькі была адноўлена не толькі сама святыня. Было вернута да жыцця многае з тае багатай традыцыі, якая склалася тут на працягу двух стагоддзяў жыцця касцёла і парафіі. А трэба сказаць, што толькі ў трыццатых гадах нашага стагоддзя Мосарская парафія налічвала 5706 вернікаў, і ў гэтых жа гадах было ўтворана тут Брацтва Ружанца і «Жывы Ружанец», Брацтва цвярозасці, рэлігійнае таварыства свецкіх, так званы ІІІ закон св. Францішка, адпраўляліся саракагадзінныя набажэнствы...

І хіба найбольш яскравае сведчанне таго, што багатая духовая традыцыя Мосарскай парафіі жывая і жыццядайная сёння – шматлікія святарскія і законныя пакліканні, якія з’явіліся менавіта дзякуючы святару Юзафу Бульку. Дзесяць маладых людзей, выхаванцаў гэтага святара, вырашыла прысвяціць сваё жыццё служэнню Хрысту і Яго Святому Касцёлу.

Незвычайнае хараство, якое здолеў стварыць ксёндз Юзаф Булька разам са сваімі руплівымі і адданымі парафіянамі вакол святыні – своеасаблівая аранжэрэя з экзатычнымі раслінамі, з дзівоснымі кветкамі, з фантанамі і азерцамі, з густоўна ўпісанымі ў гэтую прыгажосць скульптурамі – кшталціць і ўзвышае душы вернікаў, дапамагае людзям зразумець Боскую дасканаласць і Боскую сілу ва ўсім: у расліне і кветцы, у вадзе і ў дрэве. Дасканаласць прыроды дапамагае чалавеку дасканаліць душу, імкнуцца да высокага і прыгожага.

Хвала пастыру, які на такіх прыкладах выхоўвае сваю паству!


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY