|
|
№
1/1995
На кніжнай паліцы
950 год Наваградку
Постаці
Пошукі і знаходкі
Роздум аб веры
Вандроўкі па Беларусі
Пераклады
Пра самае важнае
З гісторыі Касьцёла
Паэзія
Проза
Паэзія
Па старонках старых выданьняў
Вакол праблемы
|
№ 1/1995Гэты нумар часопіса пачынаецца з публікацыі ўрыўка з кнігі Яна Паўла II “Пераступіць парог надзеі” ў перакладзе на беларускую мову Крыстыны Лялько (>>). У рубрыцы “950 год Наваградку” змешчаны артыкул Таццяны Царук “Да сьвятынь тваіх дарогу…”, прысвечаны наваградскай Фары Вітаўта, і шэраг графічных прац Віктара Сташчанюка з серыі “Старажытны Наваградак” (>>|>>). Нататкі ксяндза Язэпа Барадулі “Дваццаць пяць гадоў турмы, лагераў і ссылкі” знаёмяць чытача з пакутніцкім жыццёвым шляхам святара (>>). У рубрыцы “Постаці” змешчаны ўспаміны П. Дрыгоніча і П. Дрыгвіча пра святара Станіслава Глякоўскага “Трэба іх пазнаць”, упершыню надрукаваныя ў № 67 часопіса "Znič" за 1951 г. (>>). У рубрыцы “Пошукі і знаходкі” друкуецца артыкул гісторыка Юрыя Туронка “Фарміраваньне сеткі рыма-каталіцкіх парафій на Беларусі ў 1387—1781 гадах”, у аснову якога пакладзены статыстычныя звесткі з апублікаваных раней архіўных даследаванняў польскіх гісторыкаў (>>). У рубрыцы “Роздум аб веры” пачынаецца публікацыя кнігі рэктара Папскай Кракаўскай тэалагічнай акадэміі ксяндза Эдварда Станека “Шэсьць праўдаў веры”, якая заклікана дапамагчы чытачу знайсці адказы на складаныя пытанні веры і жыцця (>>). Фотарэпартаж і нататкі Зофіі Сордыль “Мосар: выхаваньне хараством і малітваю” прысвечаны мястэчку Мосар, што на Глыбоччыне (>>). У рубрыцы “Пераклады” друкуюцца ўрыўкі з “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры ў перакладзе на беларускую мову Уладзіміра Скарынкіна (>>). Клерык Гарадзенскай духоўнай семінарыі Вячаслаў Пелінак у нататках “Слова аб жыцьці, сьмерці, крыжы і свабодзе” разважае пра гэтыя найважнейшыя для кожнага чалавека паняцці (>>). Гісторык Таццяна Процька ў артыкуле “Касцёл у часе II сусветнай вайны” даследуе падзеі, звязаныя з рэлігійным жыццём беларускага народа падчас акупацыі (>>). У рубрыцы “Паэзія” друкуюцца вершы беларускага паэта Мар’яна Дуксы (>>). У рубрыцы “Проза” надрукавана апавяданне беларускай пісьменніцы Ірыны Жарнасек “Конюх” (>>). У рубрыцы “Паэзія” друкуюцца вершы беларускай пісьменніцы і паэткі Крыстыны Лялько (>>). У рубрыцы “Па старонках старых выданьняў” друкуецца артыкул Юркі Віцьбіча “Ня змоўклі віцебскія арганы”, прысвечаны святыням Віцебска. Упершыню артыкул быў надрукаваны ў № 1 (106) часопіса “Божым шляхам” за 1968 г. (>>). У артыкуле філолага Алеся Жлуткі “Пан, Госпад, Спадар?..” разглядаецца праблема найбольш прымальнага для патрэбаў беларускага каталіцкага Касцёла азначэння Бога (>>).
|
|
|