![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||
№
1(11)/2000
![]() На кніжнай паліцы
З жыцця Касцёла
Мастацтва
Роздум аб веры
Нашы святыні
Проза
Да юбілею 2000 Года
Паэзія
Постаці
Погляд збоку
|
![]()
Уладзімір ДЫДЗІК. У ІМЯ НАЙВЯЛІКШАГА ІДЭАЛУ НАРОДА Калісьці ў Віцебску, на Катэдральным пляцы, стаяла высокая, прыгожая званіца, самы большы звон якой зваўся «Леў Сапега». Гэты звон займеў сваю назву ад імя векапомнага канцлера Вялікага Княства Літоўскага, якога барэльеф на ім быў адлітаваны. Штогод, у часе Вялікодняе Божае Службы, калі «Леў Сапега» разам з пяцёркай іншых мілагучных званоў радасна абвяшчаў гадзіну Сьветлага Хрыстовага Уваскрашэньня, у вокнах калідору, што злучаў старадаўні будынак архірэйскага дому з яшчэ больш старажытняй катэдрай імя Аляксея чалавека Божага, нечакана запальвалася сьвятло. Гэтае таямнічае сьвятло бачылі віцябляне, як з боку Альгэрдавае гары ці Ламіхі, гэтак і з Валатоўкаў, што разьлегліся з процілеглага боку, на стромкім беразе ручаю Дунай. А найбольш адважныя з іх, якія падыходзілі да самых вокнаў калідору, потым узварушана апавядалі.
І гэтак адбывалася на працягу шматлікіх гадоў, аж пакуль у Віцебск ня прыехаў япіскап Савва Ціхаміраў. Ён загадаў разбурыць званіцу і разьбіць «Льва Сапегу», а з ягоных аскепкаў адлітаваць у Валдае новы звон з барэльефам імпэратара. У гонар нябеснага патрона гэтага імпэратара ён пераасьвяціў і катэдру, а перад гэтым значна перарабіў яе. Паверх абразоў і арнамэнтаў, натхнёнае работы магілёўскіх мастакоў, валадзімерскія маляры намалявалі сьвятых, дагэтуль віцяблянам невядомых. Яраслаўскія архітэктары ўкарацілі пазорныя барочныя вежы і, скінуўшы іхнія кумпалы, што нагадвалі лілеі, замянілі іх расейскімі, да цыбулінаў падобнымі макаўкамі. А на варце ўсяго гэтага перайменаванага і пераробленага стаў ля дзьвярэй бабінцу гарадавы, прагнаўшы ўсіх убогіх жабракоў, што сьпявалі псальмы пра Аляксея чалавека Божага. У часе сьвятаў ён прапушчаў у катэдру толькі добра апранутых і абутых.
У тую самую Вялікоднюю Ноч таксама запалілася ў калідоры архірэйскага дому таямнічае сьвятло і адразу-ж, як пошуг маланкі, пагасла. Тыя, што былі каля вокнаў бачылі, як архіяпіскап Язафат па-ранейшаму выйшаў з архірэйскіх пакояў, і раптам ягоныя рукі з даўгімі тонкімі пальцамі задрыжэлі. Дыкірый і трыкірый упалі на падлогу і пагаслі. А з цемры, што паглынула сьвятло, пачуўся поўны смутку голас:
З таго часу ніхто з віцяблянаў ні з боку Альгэрдавае гары ці Ламіхі, ні з боку Валатоўкаў, што на Задунаўі, не заўважваў больш гэтага таямнічага сьвятла. І з таго часу ніхто з іх не бачыў, каб у Вялікоднюю Ноч ішоў да катэдры архіяпіскап Язафат Булгак, што належыў да старога беларускага, ахутанага славай, дваранскага роду. Можа каму-небудзь і не спадабаецца тое таямнічае сьвятло, якое калісьці запальвалася ў родным тысячагадовым Віцебску? А можа хто-небудзь не дасьць веры гэтаму цудоўнаму здарэньню, якое некалі пачуў я ад віцебскіх старцаў-жабракоў? Мяне гэтае мала турбуе. За тое сам я з дзіцячай непасрэднай верай стаўлюся да паданьняў, якія стварыў у стагодзьдзі свайго ліхалецьця і ў хвіліны шчасьця мой народ. І з гэтай глыбокай і чыстай верай мне жыць ня так цяжка і ня гэтак балюча дыхаць.
3. ХІ. 51.
Уладзімір ДЫДЗІК. У ІМЯ НАЙВЯЛІКШАГА ІДЭАЛУ НАРОДА
* Плач Ераміі — 5, 1.
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |