Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(11)/2000
На кніжнай паліцы

ЭНЦЫКЛІКА FIDES ET RATIO
З жыцця Касцёла

ГЭТА МЕСЦА — СВЯТОЕ
Мастацтва

«MAESTRO ВАЛЕНЦІ»

«І ПАЧУЛА ГОЛАС...»

«ПЕРАКАЗАНАЯ ПАМЯЦЬ»
Роздум аб веры

ШЭСЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Нашы святыні
Проза

ПІСЬМЕННІК ІГНАЦЫЁ СІЛОНЭ
Да юбілею 2000 Года
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Постаці

ДАРОГА АПОСТАЛЬСТВА
Погляд збоку

АЙЦЕЦ ВІТАЛІЙ
Ступаеш на святы парог -
званы вітаюць.
Калі ж цябе паклікаў Бог,
айцец Віталій?

Як ты ўзіраўся на абраз
у зыркай раме?
Як апынуўся першы раз
у зычным храме?

Сярод мячоў і шайбаў рос
і ты, няйначай.
Але свяціўся німб нябёс
вакол душы дзіцячай.

Здавалася, маленства дні
ліліся марна.
І чуўся голас з вышыні:
жыві ахвярна!

Табе нічога не скрабе
ў развазе сталай?
Бо дваццаць з хвосцікам табе,
айцец Віталій.

Які пагляд з вітрын-вакон
красуні русай!
Куды ні глянеш - навакол
адны спакусы!

Схацець згасіць тэлеэкран
сваёй рукою.
І сэрца вогненны фантан
заліць вадою.

Рашуча здзьмухнуць чад і тло,
міг цёмны згорыць,
каб ухапіцца за святло,
што зверху зорыць.

Бацькі, настаўнікі і лёс
не прагадалі -
ты перамог зямны хаос,
айцец Віталій.

Шлях выбраны нарэшце. Ці ж
не дар нябесны -
каб несці урачыста крыж
за свет балесны.

Любоўю ўзвышанай трымцець
над злосцю свету.
І альбу белую надзець
на торс аскета.

* * *
Паціхенечку, памаленечку
ад світальнай пары да змяркання
час мой цэдзіцца, як праз леечку,
у няўцямным святле чакання.

Па драбнюткай, ледзь бачнай кропельцы
час няўмольны ўсё капае, капае.
І ў душы штосьці жаласна робіцца -
вечнасць, мяккай пагладзь мяне лапаю.

Песня часу гучыць манатонна,
але ж сэрцу так хочацца біцца.
Ах, чаму ж ты, скажы, не бяздонная,
майго лёсу жывая вадзіца?

Ззяй мне сонейкам, лецейка-любачка.
Распагоджаны свет абдымаю.
Колькі ж кропель у тым маім кубачку,
што анёл нада мною трымае?

* * *
Наблізіцца да Аблічча Бога
ці пашанцуе калі-небудзь нам?
Рэкамендацыю нам выдасць храм,
каб ззяння не баяліся святога.

Што заслужыла ты, душа глухая -
палёт крылаты ў неба ці прыгон?
Зямля - выпрабавальны палігон -
табе ўслед шапкай клёну памахае.

Якое ў наваколлі бездарожжа,
якія ямы, курганы ў душы!
Хоць збольшага кірунак пакажы
на цвёрды грунт, наш міласэрны Божа.

Пакуты ўсе, адпушчаныя церні
мы выцерпім, пакуль гарыць зара.
Ды без Твайго нам нельга ліхтара -
мы, як сляпыя, сноўдаемся ў цемры.

Нас падтрымай нябачнымі дарамі,
каб мы маглі адолець цяжкі шлях,
каб факел веры, як агністы сцяг,
выратавальна палыхаў над намі.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY