Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(11)/2000
На кніжнай паліцы

ЭНЦЫКЛІКА FIDES ET RATIO
З жыцця Касцёла

ГЭТА МЕСЦА — СВЯТОЕ
Мастацтва

«MAESTRO ВАЛЕНЦІ»

«І ПАЧУЛА ГОЛАС...»

«ПЕРАКАЗАНАЯ ПАМЯЦЬ»
Роздум аб веры

ШЭСЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Нашы святыні
Проза

ПІСЬМЕННІК ІГНАЦЫЁ СІЛОНЭ
Да юбілею 2000 Года
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Постаці

ДАРОГА АПОСТАЛЬСТВА
Погляд збоку

Аўтары

[А-І] [К-П] [Р-Я]
АГАПАЎ Андрэй
АДАМОВІЧ Вольга
АДАМОВІЧ Святлана
АКУШЭВІЧ Андрэй
АМЯЛЬЧЭНЯ Аляксандр
АЎШ Марыюш
БАГДАНАВА Галіна
БАГДАНОВІЧ Ірына
БАЖЭНАВА Вольга
БАЙГЕР Пётр
БАРАДУЛІН Рыгор
БАРДОНАЎ Кірыл
БЕКУС Нэлі
БІЧЭЛЬ Данута
БЛІН Уладзіслаў
БРАЗГУНОЎ Алесь
БРУСЕВІЧ Анатоль
БРЫЛЬ Антон Францішак
БРЫЛЬ Янка
БУЙВАЛ Валеры
БЫКАЎ Юры
ВАБІШЧЭВІЧ Віктар
ВАЙЦЯШОНАК Марыя
ВАЛЬЧУК Алена
ВАСІЛЕВІЧ Алена
ВАСІЛЕВІЧ Уладзімір
ВАСІЛЕЎСКІ Пётра
ВАШКЕВІЧ Андрэй
ВОРАНАЎ Віталь
ВІШНЕЎСКІ Уладзімір
ВУДЭН Анастасія
ВЫРАСТКЕВІЧ Міхал
ВЯРЦІНСКІ Анатоль
ГАБРУСЬ Тамара
ГАБРУСЬ Юры
ГАЛУБІЦКАЯ Мілена
ГАЛУБОВІЧ Леанід
ГАНЧАРУК Ігар
ГАРБІНСКІ Юрась
ГАРОДКА Руслан
ГАРУЛЁЎ Юры
ГІБОК-ГІБКОЎСКІ Алесь
ГІЛЕВІЧ Ніл
ГЛАГОЎСКАЯ Алена
ГЛЕКАЎ Алег
ГЛЕКАЎ Валянцін
ГРАХАЛЕЎСКІ Зянон
ГРУШОЎСКІ Дамінік
ГРЫБ Паліна
ГРЫЛЬ Андрэа
ГРЫЦКЕВІЧ Анатоль
ГРЭСВІ Святлана
ГУРСКІ Ян
ДАВІДОЎСКІ Зміцер
ДАЛІДОВІЧ Генрых
ДАНІЛАЎ Віктар
ДАНІЛЬЧЫК Аксана
ДЗВІНСКАЯ Эла
ДЗЯМ’ЯНКА Антоні
ДЗЯНІСАЎ Уладзімір
ДРАНЬКО-МАЙСЮК Леанід
ДРАЎНІЦКІ Іван
ДУБІНІН Андрэй
ДУБІНКА Вячаслаў
ДУКСА Мар'ян
ЕРМАШКЕВІЧ Міхал
ЖАРНАСЕК Аляксандр
ЖАРНАСЕК Ірына
ЖЛУТКА Алесь
ЖУКОВІЧ Васіль
ЖЫБУЛЬ Віктар
ЗАКОННІКАЎ Сяргей
ЗАЛОСКА Юрась
ЗВАРЫКА Ірына
ЗДЫБІЦКА Зоф’я
ЗНОСКА Андрэй
ЗУЁНАК Васіль
ЗЯНЮК Раіса
ІПАТАВА Вольга
ІЛЬНІЦКІ Андрэй
КАЖЭРА Ала
КАЗЛОЎСКІ Міхась
КАЛАСОЎСКАЯ А.
КАЛЕВІЧ Галіна
КАМЕЙША Казімір
КАМІНСКАЯ Лідзія
КАНДРУСЕВІЧ Тадэвуш
КАРАМАЗАЎ Віктар
КАРЖАНЕЎСКАЯ Галіна
КАРОТКІ Уладзімір
КАРПЕНКА Алена
КАСПЕР Вальтэр
КАСЦЮКЕВІЧ Мікола
КЕБІЧ Людміла
КЛЕМЯНОК Ала
КЛІМОВІЧ Тэрэса
КОНАН Уладзімір
КОТТ Георг Освальд
КОЎТУН Валянціна
КОШМАН Вадзім
КРАСОЎСКІ Андрэй
КРОТ Андрэй
КРУКОЎСКІ Уладзімір
КРУКОЎСКІ Юзаф
КРЭМІС Ян
КРЫШТОПІК Тадэвуш
КУДРАВЕЦ Анатоль
КУЛЯХА Аркадзь
КУПАВА Мікола
ЛАПЦЁНАК Таццяна
ЛАЎРЫК Юры
ЛАЎРЭШ Леанід
ЛЕВАНДОЎСКАЯ Ілона
ЛЕСЬКА Лілія
ЛЕЦКА Яўген
ЛІС Арсень
ЛІХАЧ Тамара
ЛІХТАРОВІЧ Георгій
ЛОЙКА Вера
ЛЯВОНАВА Ева
ЛЯЛЬКО Крыстына
ЛЯШНЕЎСКІ Артур
МАЗОЎКА Наталля
МАЙЕР-СКУМАНЦ Ленэ
МАКАРЭВІЧ Пятро
МАКСІМОВІЧ Валерый
МАЛІНОЎСКАЯ Таццяна
МАЛІНОЎСКАЯ-ФРАНКЕ Наталля
МАЛІНОЎСКІ Яўген
МАЛЬДЗІС Адам
МАРАЧКІН Алесь
МАРКЕТТО Аўгустыно
МАРОЗ Уладзімір
МАРОЗАЎ Ізяслаў
МАРХЕЛЬ Уладзімір
МАСУНОВА Таццяна
МАЦЯШ Ніна
МЕЛЬНІКАВА Анжэла
МІЛАШ Яніна
МІРАЎ Дзмітрый
МУДРОЎ Вінцэсь
МУШЫНСКАЯ Таццяна
НАСОЎСКІ Збігнеў
НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ Жана
НЕМАГАЙ Святлена
НІКІПОРЧЫК Ала
НУЖДЗІНА Тамара
НЯЧАЙ Вольга
ПАЛЮШКЕВІЧ Феліцыян
ПАМЫКАЛА Станіслаў
ПАНІЗЬНІК Сяргей
ПАПРОЦКІ Артур
ПАЎЛІНА Станіслаў
ПАЎЛЮЧУК Уладзімір
ПАШУК Марына
ПІСКУН Юры
ПІСЬМЯНКОЎ Алесь
ПЯЛІНАК Вячаслаў
ПЯТРОВІЧ Алег
РАВІНСКІ Вiталь
РАДКЕВІЧ Святлана
РАЗАНАЎ Алесь
РАМАНЮК Міхась
РАШАТКО Юрый
РУБЭНІС Андрыс
РУДКОЎСКІ Пётр
РУСЕЦКАЯ Наталля
САЛОДКАЯ Надзея
САМАТОЙ Ірына
САЎЧАНКА Надзея
СВЁНТЭК Казімір
СВІДЕРКУВНА Анна
СЕПАК Эльжбета
СЁМУХА Васіль
СІДАРОВІЧ Андрэй
СІЛЬНОВА Людміла
СІМАКОЎ Алесь
СІНІЛА Галіна
СІЎКО Франц
СІЎЧЫКАЎ Уладзімір
СІЦЬКА Здзіслаў
СКОБЛА Міхась
СМУЛКОВА Эльжбета
СНАРСКАЯ Іна
СПРЫНЧАН Аксана
СТАНКЕВІЧ Роза
СУРМАЧЭЎСКІ Ігар
СУРЫНОВІЧ Сяргей
СЫС Сяржук
СЯЛІЦКАЯ Людміла
СЯЛКОЎСКІ Пётр
СЯМЁНАВА Ала (Альбіна)
СЯМЁНАВА-ГЕРЦАГ Алена
СЯРГЕЙ Сцяпан
ТАРАС Віталь
ТВАРАНОВІЧ Галіна
ТРАФІМЧЫК Анатоль
ТРЫФАНАВА Наталля
ТУРОНАК Юры
ТЫЧКО Галіна
ТЫЧЫНА Міхась
УСАВА Надзея
ФІЛАРЭТ Мітрапаліт
ФЛІКОП-СВІТА Галіна
ХАДЫКА Аляксей
ХАРЭЎСКІ Сяргей
ХАТЭНКА Антаніна
ХРАСТОЎСКІ Вальдэмар
ХРОМЧАНКА Альбіна
ЦВІРКА Кастусь
ЧАПЛЯ Яраслаў
ЧАРАНОВІЧ Сяргей
ЧАРУЦІ-САНДРЫЕ
ЧОБАТ Алесь
ЧЫГРЫН Сяргей
ЧЫКВІН Ян
ШАЎЧЭНКА Ганна
ШПУНТ Андрэй
ШПУНТ Аркадзь
ШУНЕЙКА Яўген
ШЫМАК Алена
ШЫМІК Ежы
ШЫМБОРСКА Віслава
ШЭДЗЬКО Юлія
ШЭЙПА Святлана
ШЭНДА Юры
ЮРКАЙЦЬ Аляксей
ЯНУШКЕВІЧ Каміла
ЯНУШКЕВІЧ Язэп
ЯРАШЭВІЧ Аляксандр
ЯРОМЕНКА Аляксей
ЯЦЫНЯК Аляксандр


Вiталь РАВІНСКІ

Урач-патагiстолаг у Мiнскiм кансультацыйна-дыягнастычным цэнтры (мае першую квалiфiкацыйную катэгорыю ўрача-патолагаанатама). Нарадзiўся 23 лютага 1945 г. у Кранштаце. Скончыў лячэбны факультэт Вiцебскага дзяржаўнага медыцынскага iнстытута. Захапляецца пешым i водным турызмам. Аўтар двух сотняў песняў, дзясяткі з якiх друкавалiся ў СМI. Удзельнiк лiквiдацыi наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС.



Святлана РАДКЕВІЧ

Мастацтвазнаўца. Нарадзілася на хутары Вяршаліна каля вёскі Вялікая Валахва Баранавіцкага раёна. Скончыла мастацкую школу імя І. Ахрэмчыка (1982) і Беларускую акадэмію мастацтваў (2001). Даследуе творчасць беларускіх мастакоў і гісторыю роднага краю.



Алесь РАЗАНАЎ

Паэт. Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў в. Сялец Бярозаўскага раёна на Берасцейшчыне. У 1970 г. скончыў Брэсцкі педінстытут. Напісаў кнігі паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981) і інш. У апошнія гады ў выдавецтве І. П. Логвінава выйшлі «Кніга ўзнаўленняў» (паэтычныя ўзнаўленні старабеларускіх тэкстаў), «Лясная дарога» (версэты), «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць» (паэмы), «Дождж: возера ў акупунктуры» (пункціры), «Пчала пачала паломнічаць» (вершаказы), «Сума немагчымасцяў» (зномы). Напісаў дзве кнігі на нямецкай мове: «Wortdichte», «Der Zweig zeigt dem Baum wohin er wachsen soll». Лаўрэат Дзяржпрэміі імя Я. Купалы, прэміі імя Гердэра.



Міхась РАМАНЮК

Прафесар Беларускай акадэмii мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, этнограф, этнолаг, выкладчык. Збіраў, вывучаў нацыянальную спадчыну, звязаную з традыцыйным касцюмам i iншымi вiдамi народнага мастацтва. Збор налiчвае звыш 100 000 адзiнак унiкальнага этнаграфiчнага матэрыялу. Падрыхтаваў выставу «Беларускi нацыянальны касцюм» (1996). Выдадзены альбомы «Беларускае народнае адзенне» (1981), «Беларускія народныя крыжы» (2000). Часткова гатовыя да выдання манаграфіі «Беларускiя маляваныя дываны» i «Беларускiя маляваныя куфры», як i альбом «Беларускi нацыянальны касцюм» паводле выставы. Стварыў сцэнiчныя касцюмы для Дзяржаўнага акадэмiчнага народнага хору Беларусi iмя Генадзя Цiтовiча (1974), Ансамбля танцаў Беларусi, шматлiкiх самадзейных калетываў. Як спецыялiст па касцюму i матэрыяльнай культуры ён кансультаваў многiя мастацкiя фiльмы «Беларусьфiльма», у тым лiку фiльм «Людзi на балоце». Памёр 4 верасня 1997 г.



Юрый РАШАТКО

Магістар тэалогіі. Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Мінску. У 2014 г. скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску і абараніў магістарскую працу па тэалогіі рэлігіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце.



Андрыс РУБЭНІС

Нарадзіўся ў 1951 годзе. Член-карэспандэнт Латвійскай Акадэміі навук, доктар філасофіі, прафесар, кіраўнік кафедры філасофіі Латвійскай Акадэміі мастацтваў. Аўтар шэрагу манаграфій і артыкулаў па гісторыі культуры, этыцы і філасофіі.



Пётр РУДКОЎСКІ

Багаслоў, філосаф. Нарадзіўся ў 1978 г. у мястэчку Канвэлішкі на Гродзеншчыне. Абараніў магістарскую дысертацыю па багаслоўі і па філасофіі. Аўтар кніг «Паўстаньне Беларусі» (Вільнюс, 2007), «Białoruska idea narodowa w XXI wieku» (Люблін, 2008) і шматлікіх артыкулаў.



Наталля РУСЕЦКАЯ

Нарадзілася ў 1974 г. у Ніжагародскай вобласці. Скончыла філфак БДУ, вучылася ў аспірантуры пры Люблінскім універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры. Цяпер жыве ў Любліне, працуе выкладчыцай у Інстытуце славянскай філалогіі таго ж універсітэта. Перакладае з польскай мовы паэзію і драматургію. Вершы і пераклады публікаваліся ў беларускім і польскім друку. Выдала вершаваны зборнік «Два бяссонні» (Мінск, 2004), манаграфію «Сямейная муза», прысвечаную паэтычнай творчасці Францішкі Уршулі Радзівіл (Мінск, 2007) і інш.



Надзея САЛОДКАЯ

Нарадзілася ў 1947 годзе ў вёсцы Шэркіна Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў Лёзненскай СШ № 2 і Полацкага медвучылішча працавала ва Удзелаўскай участковай бальніцы на Глыбоччыне, потым — у полацкай аб’яднанай газеце. Па-сапраўднаму захапілася паэзіяй з 1996 г. Супрацоўнічае з кампазітарамі Ізмаілам Капланавым і Леанідам Захлеўным: імі напісаны песні на вершы паэткі, якія сёння выконваюць заслужаная артыстка Беларусі Нэлі Багуслаўская, Ізмаіл Капланаў, ансамбль народнай музыкі «Бяседа». Творы Н. Салодкай друкаваліся ў мясцовай, абласной і рэспубліканскай перыёдыцы. Аўтар паэтычных зборнікаў «Я ішла да сябе...» (2000), «На ўзлёце малітвы» (2002), «Свечка жаліцца небу» (2002), «Апошняя квадра» (2007), «Месца пад сонцам» (2011).



Ірына САМАТОЙ

Старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П.М.Машэрава. Нарадзілася ў мястэчку Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1984), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П.М.Машэрава. Аўтар публікацый па сучаснай беларускай літаратуры.



Надзея САЎЧАНКА

Нарадзілася ў 1966 г. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1990). Працуе ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі загадчыкам аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц. Аўтар шэрагу публікацый па гісторыі фатаграфіі.



Кардынал Казімір СВЁНТЭК

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 г. Скончыў духоўную семінарыю ў Пінску і ў 1939 г. прыняў святарскае пасвячэнне. У часы пераследу рэлігіі быў двойчы рэпрэсаваны, прайшоў праз камеру смяротнікаў і правёў 10 гадоў у сталінскіх лагерах. Пасля вызвалення служыў пробашчам у пінскай катэдры. У 1991 г. папам Янам Паўлам ІІ быў прызначаны першым Мітрапалітам новастворанай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Пад яго кіраўніцтвам адбывалася адраджэнне Касцёла ў Беларусі: аднаўленне структураў, адбудова святыняў, праца Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій (1996–2000 гг.). У 1994 г. абвешчаны кардыналам, у 1999 г. абраны першым Старшынёю Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. 14 чэрвеня 2006 г. папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне кардынала Свёнтка аб вызваленні яго ад пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй. Кардынал Казімір Свёнтэк адзначаны спецыяльнай узнагародай Інстытута Паўла VI «Fidei testis» — «Сведка веры» (2004 г.), французскім Ордэнам Ганаровага Легіёну (2006 г.) і іншымі ўзнагародамі. Памёр 21 ліпеня 2011 года.



Анна СВІДЕРКУВНА

Польскі гісторык літаратуры, бібліёлаг, папіролаг і перакладчыца з грэцкай і лацінскай моваў. З 1969 г. — прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Найбольш вядомая яе праца — «Гутаркі пра Біблію», выдадзеная ў трох тамах. Памерла 16 верасня 2008 г.



Сястра Марыя Эльжбета СЕПАК ZMBM

Сястра Эльжбета Сепак належыць да Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. Закончыла факультэт паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, Прымаскі інстытут унутранага жыцця ў Варшаве, вывучала тэалогію у Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве і на Папскім тэалагічным факультэце ў Варшаве. Працавала журналісткай на «Alma Radio» ў Ягелонскім універсітэце. У Кангрэгацыі больш за 20 гадоў займаецца вывучэннем жыцця і прароцкай місіі св. сястры Фаўстыны, а таксама фармацыяй апосталаў Божай Міласэрнасці. Кіруе Міжнародным таварыствам апосталаў Божай Міласэрнасці «Faustinum», з’яўляецца дырэктарам выдавецтва «Misericordia», галоўным рэдактарам квартальніка «Пасланне Міласэрнасці» і прадстаўніком па справах друку Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. Аўтар некалькіх працаў, сярод якіх — «Звычайнае жыццё яна зрабіла надзвычайным», «Духоўнасць святой сястры Фаўстыны», «Новая кангрэгацыя сястры Фаўстыны — Апостальскі рух Божай Міласэрнасці», малітоўнікі «Езу, давяраю Табе!» і «Бог, багаты міласэрнасцю» (перакладзеныя на некалькі моваў), сотні артыкулаў, прэс-інтэрв’ю, інтэрв’ю на радыё і тэлебачанні. Яе місіяй і гарачым жаданнем з’яўляецца абвяшчэнне свету Добрай Навіны аб міласэрнай любові Бога да кожнага чалавека.



Васіль СЁМУХА

Перакладчык. Закончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа. Перакладае з нямецкай, польскай, латышскай, украінскай і інш. моваў. Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002), а таксама творы Ф. Шылера, Б. Брэхта, В. Брэдэля, Г. Гесэ, Т. Мана, Ё.В. Гётэ, Ф. Ніцшэ, Ю. Тувіма, Я. Райніса, М. Канапніцкай, І. Бехера, В. Лаціса і інш. Памёр 3 лютага 2019 г.



Андрэй СІДАРОВІЧ

Нарадзіўся 23 лістапада 1978 г. у Вільні. Закончыў педагагічны каледж у Барысаве, Вышэйшую духоўную семінарыю айцоў марыянаў у Любліне (Польшча). Магістр багаслоўя, пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.



Людміла СІЛЬНОВА

Паэтка. Нарадзілася ў Маладзечне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1979). З 1986 г. працуе бібліятэкарам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аўтар кніг паэзіі «Ластаўка ляціць…» (1993), «Агністыя дзьмухаўцы» (1997) і інш. Выдала зборнік крытычных нарысаў «Крышталёвы сад» (2007). Вершы перакладаліся на польскую, украінскую, славацкую мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Алесь СІМАКОЎ

Даследчык беларуска-індзейскіх сувязяў і беларускай дыяспары, пераважна на Паўднёвым Захадзе ЗША і Поўначы Мексікі, у Каліфорніі і на Алясцы. Краязнавец. Нарадзіўся ў 1962 г. у вёсцы Рудакоў Хойніцкага раёна. Аўтар звыш 150-ці публікацый, сярод якіх езуітам прысвечаны «Беларусы ў Краіне гуронаў» (1998), «Езуіты на Чачэршчыне» (2000). Рэдактар электроннага бюлетэня «Веснік БІТ». Куратар бібліятэкі і архіва па сувязях Беларусі з краінамі Заходняга Паўшар’я.



Галіна СІНІЛА

Дацэнт кафедры замежнай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук. Закончыла філфак БДУ (1978) і аспірантуру (1982). Даследуе нямецкую паэзію, старажытнагабрэйскую літаратуру. Аўтар больш 400 навуковых прац. Выдала кнігі «Древние литературы Ближнего Востока и мир ТаНаХа (Ветхого Завета)» (1998), «Библия и мировая культура» (1999). З’яўляецца суаўтарам навучальнага дапаможніка «Літаратура XVII-XVIII стагоддзяў» (1989).



Франц СІЎКО

Празаік, публіцыст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Нарадзіўся 3 мая 1953 г. у вёсцы Вята на Мёршчыне. Скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Аўтар кніг прозы «З чым прыйдзеш» (1991), «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў» (1997), «Удог» (2001), «Ягня ахвярнае» (2003), «Белячык» (2003), «Асіметрыя» (2005), «Дзень бубна» (2008) і інш. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ. Творы друкаваліся ў перакладах на асецінскую, рускую, балгарскую мовы.



Уладзімір СІЎЧЫКАЎ

Пісьменнік, мастак, выдавец. Нарадзіўся ў 1958 годзе ў горадзе Жодзіна. Аўтар кнігі апавяданняў і п’ес «Гульня ў тастамант» (1992), кніг прозы «Лісты да брата» (1998), «Бювар» (2009), кнігі паэзіі «Высакосны год» (2004), слоўніка-даведніка «2000 русских, 2000 белорусских идиом…» (сумесна з А. Баярынай, 2006). Укладальнік (разам з А. Марачкіным) і адзін з аўтараў альбомаў «Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова» (2008), «Рыцары Пагоні і Арла» (2010).



Здзіслаў СІЦЬКА

Журналіст, пісьменнік, перакладчык. Нарадзіўся ў 1939 г. у в. Пашкоўцы Ляхавіцкага раёна. Закончыў журфак БДУ (1974). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Дзяржкамітэце па кінематаграфіі, быў супрацоўнікам газет «Наша слова», «Гаспадар» (Баранавічы), часопісаў «Роднае слова», «Дыялог» (Баранавічы).



Міхась СКОБЛА

Паэт, журналіст, даследчык літаратуры. Нарадзіўся 23 лістапада 1966 г. на хутары каля мястэчка Дзярэчын Зэльвенскага раёна. У 1991 г. закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Выдаў зборнікі паэзіі «Вечны Зьніч» (1990), «Вочы Савы» (1994), «Нашэсьце Поўні» і інш., кнігу літаратурных пародыяў «Розгі ў розьніцу» (1993), зборнік вершаў для дзяцей «Камень-перунок» (1998), кнігу гістарычных нарысаў «Дзярэчынскі дыярыуш» (1999). Укладальнік анталогіі беларускай паэзіі ХХ ст. «Краса і сіла» (2003), шматлікіх твораў класікаў нацыянальнай літаратуры ў серыі «Беларускі кнігазбор», анталогіі перакладаў сусветнай паэзіі ХХ ст. на беларускую мову «Галасы з-за небакраю» (2008) і інш. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Эльжбета СМУЛКОВА

Доктар мовазнаўства, славіст, сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Нарадзілася 24 чэрвеня 1931 г. у Львове. Закончыла філалагічны факультэт Універсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні (1957 г.). У 1971–1975 гг. кіравала аддзяленнем беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1978 г. абараніла доктарскую дысертацыю. У 1997–2002 гг. — загадчык кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта. У 1992–1995 гг. — першы пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Аўтар шматлікіх артыкулаў і навуковых працаў, а таксама манаграфій «Беларуская земляробчая лексіка» (1968), «Даследаванне націску ў беларускай мове» (1978) і інш.



Іна СНАРСКАЯ

Паэтка, журналістка, рэдактар тэлебачання Палтаўскай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Лтава». Нарадзілася ў Полацку. Скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут і Палтаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя В.Г.Караленкі. Аўтар зборнікаў паэзіі «Пацеркі», «Пачакай, мая птушка…», «Лясная панна», «Кветка гарынь», «Дзьве зямлі — дзьве долі», «Верасовыя песні зары». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, Нацыянальных сьпілак пісьменнікаў і журналістаў Украіны. Вершы Іны Снарскай перакладаліся на ўкраінскую, румынскую, польскую і англійскую мовы.



Аксана СПРЫНЧАН

Пісьменніца, дырэктарка Паэтычнага тэатра «Арт. С». Нарадзілася ў 1973 г. у горадзе Лунінец на Берасцейшчыне. Скончыла філфак БДУ, аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, Беларускі калегіум. Працавала ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя»; з 2006 г. — у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2005 г. Аўтар кніг паэзіі «Вершы ад А.» (2004), «ЖываЯ» (2008), «Нелінейнае» (2012), «Кава з украінскім мёдам/Кава з українским медом» (2017, пераклад на ўкраінскую мову Міколы Мартынюка), смс-п’ескі «Дарога і Шлях» (2009, з Алесем Анціпенкам) і інш. Вершы перакладзеныя на нарвежскую, рускую, саамі, сербскую, украінскую, французскую, шведскую мовы. Піша вершы і прозу для дзяцей. Мае спецыяльны прыз журы Міжнароднай прэміі «Садружнасць дэбютаў» «За філасофскую лірыку» (2008). Пераможца конкурсу «Літаратура — дзецям» (2009).



Роза СТАНКЕВІЧ

Кандыдат філалагічных навук, сябра Саюза балгарскіх навукоўцаў. Скончыла Сафійскі ўніверсітэт імя Клімента Охрыдскага (1975). Працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску, абараніла дысертацыю ў НАН Беларусі (1984). Аўтар манаграфіі «Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч у Балгарыі» (2005), трох паэтычных зборнікаў, звыш 100 артыкулаў, прысвечаных беларуска-балгарскаму літаратурнаму ўзаемадзеянню.



Ігар СУРМАЧЭЎСКІ

Мастак, рэстаўратар, калекцыянер. Нарадзіўся 3 кастрычніка 1961 года ў вёсцы Вязань Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці (былы маёнтак Багдашэўскіх). У 1979–1984 гг. вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на кафедры «Інтэр’ер і абсталяванне». З 1988 года ўвайшоў у склад моладзевай секцыі Саюза мастакоў БССР. З 1980 года збірае калекцыю рэчаў і дакументаў па гісторыі беларускай культуры, якой цікавіўся яшчэ з дзяцінства. З 1988 года займаецца рэстаўрацыяй абразоў і жывапісу. Ахвяруе сродкі для аднаўлення помнікаў беларускай гісторыі і культуры. У 2010 годзе ўзнагароджаны ордэнам святой Еўфрасінні Полацкай за заслугі перад Беларускай Праваслаўнай Царквою.



Ксёндз Сяргей СУРЫНОВІЧ

Магістр тэалогіі, паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, мастак. Нарадзіўся 13 красавіка 1976 г. у вёсцы Лугамавічы Іўеўскага раёна. У 1993 г. скончыў Іўеўскую сярэднюю школу. З 1993 г. вучыўся ў Гродзенскай духоўнай семінарыі, з 1997 г. — у Пецярбургскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 2000 г., абараніўшы працу па багаслоўі ў Латэранскім універсітэце ў Рыме. З 2002 г. выкладаў беларускую мову ў Пермскім дзяржаўным педуніверсітэце. Аўтар вершаванай містэрыі для дзяцей «Батлейка» («Дыялог», 1998), зборнікаў паэзіі «Летуценнік» (1999), «Пакліканне» (2000). Працуе пробашчам у Друі. З 2008 г. пачаў працу па алічбоўванні ўсіх беларускіх перакладаў Бібліі.


Сяржук СЫС

Паэт, перакладчык, публіцыст. Нарадзіўся 26 студзеня 1962 г. у в. Пракісель Рэчыцкага раёна Гомельскай вобл. у сям’і вясковых настаўнікаў. Закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар калектыўных зборнікаў і анталогій, а таксама кніг паэзіі «За трапяткім матыльком кахання» (2000) і «Стрэмка» (2011). Творы перакладаліся на англійскую, польскую, расійскую, украінскую, літоўскую і сербскую мовы. На многія вершы С. Сыса напісаныя песні.



Людміла СЯЛІЦКАЯ

Нарадзілася ў 1956 г. у Карэліі ў сям’і выхадцаў з Вілейшчыны. Закончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў рэспубліканскім друку. Галоўныя тэмы творчасці — людзі з незвычайнымі лёсамі і невядомыя старонкі айчыннай гісторыі. За цыкл архіўных матэрыялаў пра злачынствы сталінскага рэжыму ў 30–50-я гады мінулага стагоддзя адзіная з беларускіх журналістаў атрымала званне «Ганаровы архівіст Беларусі».



Ксёндз Пётр СЯЛКОЎСКІ

Нарадзіўся ў Бамбжэзьно, паблізу Торуня (Польшча). Адразу пасля заканчэння школы паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Влацлаўку. Атрымаў сакрамэнт святарства і тытул магістра тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. Першыя дзевяць гадоў працаваў святаром у Вроцлаўскай дыяцэзіі. У 2001 г. па запрашэнні біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна пераехаў у Віцебск, дзе да 2005 г. працаваў канцлерам дыяцэзіяльнай курыі.



Ала (Альбіна) СЯМЁНАВА

Крытык, эсэіст, празаік. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). Сябра Саюза журналістаў Беларусі (1968), Саюза беларускіх пісьменнікаў (1982). Аўтар кніг «Гарачы след таленту», «Слова сапраўднага лад», «Святло загадкі», «Таямніцы пакутны колер», «Перад геніем лёсу» і інш., а таксама шматлікіх публікацый у перыёдыцы.



Алена СЯМЁНАВА-ГЕРЦАГ

Доктар філасофскіх навук, лінгвіст, перакладчыца, літаратуразнаўца, выкладчыца, паэтка, аўтар артыкулаў, эсэ і апавяданняў. Нарадзілася ў 1981 годзе ў Мінску. Скончыла Мінскі лінгвістічны ўніверсітэт і магістратуру. Абараніла доктарскую дысертацыю ў Венскім універсітэце. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар зборніка вершаў «Кроплі святла» (2006). Пераклала на беларускую мову кнігу «Бэтлеемская зорка» (2007) аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц. У перакладзе на рускую мову сярод іншага выйшлі кнігі: «Могила Лессинга» (2007) і «Траектория полёта сороки» (2010) нямецкага пісьменніка Георга Освальда Котта, «Прамежная справаздача» (2005) аўстрыйскай пісьменніцы Ільзэ Цільш, «Иоанн Предтеча» (2006), «Ханиил. Ангел на земле» (2020) Ленэ Майер-Скуманц..



Сцяпан СЯРГЕЙ

Паэт, празаік, перакладчык. Нарадзіўся ў 1953 г. у вёсцы Шавялі на Ляхаўшчыне. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1976). Аўтар кніг паэзіі «Буслы на ржышчы» (1999), «Снежань» (2003). Жыве ў Мінску.



Віталь ТАРАС

Журналіст, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1956 г. у Мінску. Скончыў вячэрняе аддзяленне журфака Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у тыднёвіках «Літаратура і мастацтва», «Культура», на тэлебачанні, у беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Лаўрэат прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча за 1996 год. З 2002 г. — аглядальнік газеты «Наша Ніва». Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра. Аўтар зборнікаў эсэ «Звыклае зло» (2007) і «Хроніка бягучых падзей» (2010).



Галіна ТВАРАНОВІЧ

Нарадзілася 17 лютага 1955 г. у вёсцы Дараганава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Беларускі літаратуразнаўца, крытык, паэтэса. Доктар філалагічных навук (1999). Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1977). З 1999 г. выкладае ва Універсітэце ў Беластоку. З 2001 г. — галоўны рэдактар часопіса «Studia wschodniosіowiaсskie» («Усходнеславянскія даследаванні»). Друкуецца з 1967 г., як літаратуразнаўца — з 1982 г. Аўтар даследаванняў па ўзаемасувязях сучаснай беларускай прозы і прозы былой Югаславіі, па кампаратывістыцы, гісторыі беларускай літаратуры, сучасным літаратурным працэсе: «Маральны свет героя: Беларуская і югаслаўская ваенная проза 60–70-х гг.» (1986), «Пакутаю здабыты мір: Тыпалогія характару ў беларускай і славенскай прозе» (1991) і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст.» (Т. 1–4, 1999–2002). Яе паэтычныя зборнікі «Ускраек тысячагоддзя» (1996), «Верасы Дараганава» (2000), «Чацвёртая стража» (2004) прасякнуты роздумам над праблемамі жыцця, лёсам чалавека ў Вечнасці, любоўю да роднай зямлі, хрысціянскімі матывамі. Перакладае з сербскай і польскай моваў.



Анатоль ТРАФІМЧЫК

Паэт, літаратуразнаўца, крытык. Нарадзіўся ў 1976 г. у вёсцы Вялікія Круговічы на Ганцавіччыне. Аўтар кніг «Пасведчанне аб нараджэнні», «Ноты, цноты», «Лірыка Лірыка», «Вобраз Тадэвуша Касцюшкі ў беларускім мастацкім слове».



Наталля ТРЫФАНАВА

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ. Закончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Санкт-Пецярбурзе (1983), аспірантуру Дзяржаўнага Эрмітажа (1997). Аўтар шэрагу публікацый па праблемах мастацтва Беларусі XVII–XIX стст.



Юры ТУРОНАК

Hарадзіўся ў 1929 г. у Дукштах на Віленшчыне. Доктар гуманітарных навук, журналіст і гісторык. Аўтар шматлікіх працаў па гісторыі Беларусі. Сярод іх — кнігі «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (Мінск, «Беларусь», 1993 г.), «Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi» (Warszawa, 1992). Памёр 2 студзеня 2019 г.



Галіна ТЫЧКО

Доктар філалагічных навук, загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУ культуры і мастацтва. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1993 г.). Даследуе сучасную беларускую літаратуру, займаецца перакладамі з польскай мовы. Аўтар манаграфіі «Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнай і польскай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя» (2001) і шматлікіх публікацый. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Міхась ТЫЧЫНА

Доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1943 г. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1964), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970). Друкавацца пачаў у 1963 г. Аўтар манаграфій «Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення» (1973), «Народ и война» (1985), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Змена квадры» (1983), «Час прозы» (1988) і інш. Аўтар кніг «Дажынкі» (аповесць і апавяданні, 1979), «Вяртанне: Аповесць пра Кузьму Чорнага» (1984) і інш. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Надзея УСАВА

Мастацтвазнаўца, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Нарадзілася ў Гомелі ў 1958 годзе. Скончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе па спецыяльнасці «мастацтвазнаўства» (1986 г.). У 1993 г. скончыла аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Акадэміі навук Беларусі. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі «Музейная справа» за экспазіцыі ў новым корпусе НММ РБ (2007). Аўтар канцэпцый і тэматыка-экспазіцыйных планаў экспазіцыі «Прастора Хаіма Суціна» ў г.п. Смілавічы, некалькіх экспазіцый у замкавым комплексе «Мір» (2010), член навукова-творчай групы па стварэнні экспазіцый у Нясвіжскім замку (2011–2012). Аўтар звыш 250-ці артыкулаў па мастацтве Беларусі, тэкстаў кніг «Иван Хруцкий» (Москва, 2011), «Аркадзь Астаповіч», «Якаў Кругер», «Язэп Драздовіч», «Апалінар Гараўскі» з серыі «Славутыя мастакі з Беларусі».



Мітрапаліт ФІЛАРЭТ

Мітрапаліт Філарэт нарадзіўся 21 сакавіка 1935 г. у Маскве. Скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю (1957) і Маскоўскую духоўную акадэмію (1961). Доктар honoris causa некалькіх еўрапейскіх універсітэтаў. У 1959 г. прыняў манаства, у 1961 г. быў пасвячоны ў іераманаха. У 1965 г. — пасвячоны ў епіскапа Ціхвінскага. У 1966–1973 гг. — епіскап Дзмітраўскі, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі і семінарыі. У 1971 г. узведзены ў сан архіепіскапа, а ў 1975 г. — у сан Мітрапаліта. З 1978 г. — Мітрапаліт Мінскі і Беларускі; адначасова да 1984 г. займаў пасаду Патрыяршага Экзарха Зах. Еўропы, а ў 1981–1989 гг. быў старшынёй аддзела знешніх сувязяў Маскоўскага патрыярхата. З 16 кастрычніка 1989 г. быў Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, пастаянным членам Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, старшынём Сінода Беларускага Экзархата. З 1992 г. поўны тытул — Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, свяшчэнна-архімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Мітрапаліт Філарэт — адзін з заснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (1992). Памёр 12 студзеня 2021 г.



Галіна ФЛІКОП-СВІТА

Кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Нарадзілася 13 лістапада 1984 г. у г. Ліда Гродзенскай вобл. Скончыла БДУ культуры і мастацтваў, магістратуру ЕГУ па спецыяльнасці «гісторыя», мастацтвазнаўчую магістратуру і аспірантуру НАН Беларусі. Аўтар больш за 100 навуковых артыкулаў і двух альбомаў: «Беларускі іканапіс ХVІ — першай паловы ХХ ст.: альбом» (2019 г., Беларуская навука); «Іканапісная спадчына Беларусі ХVІІ — пачатку ХХ ст.: помнікі са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь» (2019 г., Кнігазбор).



Аляксей ХАДЫКА

Кандыдат мастацтвазнаўства, галоўны рэдактар часопіса «Спадчына». Закончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1986). Аўтар кнігі «Непаўторныя рысы. З гісторыі беларускага партрэта» (1991), шэрагу даследаванняў па гісторыі мастацтва.



Сяргей ХАРЭЎСКІ

Гісторык мастацтва, культуролаг, выкладчык ЕГУ (Вільня). Скончыў у Мінску школу №26 з мастацкім ухілам, мінскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (1982–1987); Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1988–1992), аспірантуру Беларускай акадэміі мастацтваў (1994–1997). Аўтар кніг: «ПраЧутае». Зборнік эсэ па гісторыі культуры і праблемам ідэнтычнасці Беларусі (2011); «Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу» (2011); «Прамоўленае: эсэ і лекцыі» (2008); «Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915–1940 гг. (2008); «Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі» (2007); «История Китая» (2007); «Китайская каллиграфия» (2007); «Арабская каллиграфия» (2007) і інш.



Антаніна ХАТЭНКА

Паэтка, культуролаг. Нарадзілася ў 1956 г. на Зэльвеншчыне, на хутары Ліберполь у сям’і дырэктара пачатковай школы. Вучылася ў Пружанскай школе-інтэрнаце. Закончыла філалагічны факультэт БДУ (1978), аспірантуру пры Інстытуце этнаграфіі, фальклору і мастацтвазнаўства АН Беларусі. Працавала ў выдавецтве «Народная асвета», Беларускім фондзе культуры, Літаратурным музеі Янкі Купалы, на Белдзяржтэлерадыё, на радыё «Рацыя» і радыё «Свабода». Выдала кнігу паэтычнай публіцыстыкі «Зніч крыжовых дарог» (Мінск, 1992), нарысы пра беларускую народную творчасць «Чалавек у далонях Сусвету» (Мінск, 1998), кнігу-паэму «Здзічэлае рэха вясны» (Кліўленд, ЗША, 1999), зборнік вершаў «Тры грацыі» (супольна з Нінай Мацяш і Аўгінняй Кавалюк; Санкт-Пецярбург, 2002).



Вальдэмар ХРАСТОЎСКІ

Нарадзіўся 1 лютага 1951 г. у Храстове (Польшча). Пасля заканчэння духоўнай семінарыі ў Варшаве 6 чэрвеня 1976 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. У 1978–1983 гг. вучыўся ў Папскім Біблійным Інстытуце ў Рыме, з 1979 па 1980 гг. — у Габрэйскім Універсітэце ў Ерузалеме. Ступень ліцэнцыяту біблійных навук атрымаў у 1981 г. у Рыме. Доктарскую дысертацыю на тэму «Інтэрпрэтацыя гісторыі Ізраэля ў Эзх 16,20 i 23, а таксама яе рэінтэрпрэтацыя ў Сэптуагінце і ў Таргуме» абараніў у 1986 г. у Варшаве ў Акадэміі Каталіцкай Тэалогіі (АКТ). З 1987 г. стаў выкладчыкам АКТ. Ступень доктара габілітаванага тэалагічных навук па спецыялізацыі біблістыка на падставе габілітацыйнай дысертацыі «Сад Эдэн — непрызнанае сведчанне асірыйскай дыяспары» атрымаў 30 верасня 1996 года. Праз год, 1 мая 1998 г., стаў надзвычайным прафесарам. З’яўляецца сябрам Камітэта тэалагічных навук Польскай акадэміі навук, сябрам Польскай акадэміі філатэлістыкі, аўтар больш за 2900 навуковых і навукова-папулярных публікацый.

Кс. В. Храстоўскі — Ганаровы Капелан Яго Святасці (2008), Кавалер Рыцарскага ордэну Святога Гробу Пана ў Ерузалеме (2012). Мае шмат узнагародаў і адзначэнняў, сярод якіх медаль «Bene Merito» (2017) і медаль «Pro Bono Poloniae» (2018). Лаўрэат прэміі «Ватыканскага фонду імя Ёзафа Ратцынгера — папы Бэнэдыкта XVI»



Альбіна ХРОМЧАНКА

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ. Аўтар шматлікіх публікацый на тэму мовы сучасных беларускіх СМІ, па дыялекталогіі і рэдагаванні.



Кастусь ЦВІРКА

Паэт, перакладчык, фалькларыст, этнограф. Кандыдат гістарычных навук (1972). З 1996 г. — кіраўнік і галоўны рэдактар выдавецтва «Беларускі кнігазбор». Друкуецца з 1951 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Хат вячысты дар» (1982), «Лодка долі тваёй» (1988) і інш. Выдаў манаграфіі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці “вясковага лірніка”» (1975), «Камяні тых сядзібаў: шляхі паэтаў ХІХ стагоддзя» (2004), «Будзіла вёску берасцянка. Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы» (2007). Піша і для дзяцей: кнігі вершаў і казак «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988) і інш. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Яраслаў ЧАПЛЯ

Журналіст, дырэктар выдавецтва «Конфідо». Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Лідзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад» і ў газеце «Звязда». Аўтар кнігі «Кулацкі эшалон» (2008) пра раскулачванне і высылку беларускіх сялянаў, а таксама кнігі «Ці гатовы я памерці заўтра?» (2010) аб сакрамэнце пакаяння і паяднання (перакладзена на рускую і ўкраінскую мовы).



Сяргей ЧАРАНОВІЧ

Мастак. Нарадзіўся 8 красавіка 1958 г. у г.п. Шарашова Пружанскага р-на. Скончыў Акадэмію мастацтваў. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2000 года. Сябра Беларускага саюза дызайнераў з 2000 года. Аўтар мастацкага афармлення больш 50 кніг, у тым ліку зборнікаў Ул. Някляева «Прошча», Ц. Норвіда «Ідзі за мной», Н. Кісліка «Памяці патэфона» і інш. Як фатограф працуе з 1998 года. Здымае ў асноўным пейзажы, гістарычныя помнікі Беларусі.



Мары-Крыстын ЧАРУЦІ-САНДРЫЕ

Магістр філасофіі, рэдактар штоквартальнага выдання «Бюлетэнь асацыяцыі Жана Карміньяка». Нарадзілся на поўначы Францыі. У 1965 г. скончыла філасофскі факультэт Сарбоны. Аўтар кнігі «Евангеллі як рэпартажы», а таксама шматлікіх артыкулаў, у якіх выступае з абаронай гістарычнасці Евангелляў і крытыкай мадэрнізму ў тэалогіі.



Алесь ЧОБАТ

Паэт, перакладчык. Нарадзіўся 23 жніўня 1959 года ў мястэчку Скідзель. У 1981 г. скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у Мінску. Працаваў канструктарам, журналістам, навуковым супрацоўнікам. З 1994 г. належыць да Саюза беларускіх пісьменнікаў, а з 1995 г. — да міжнароднага ПЭН-клуба. Аўтар кніг «Год» (1992), «Новая Галілея» (1995), «Тутэйшая Сага» (2000), «Край мой шчаслівы» (2007), а таксама кнігі па аналітычнай гісторыі Беларусі «Зямля святога Лукі» (2002; польскі пераклад — 2003) і «Легенда пра чатырох мушкецёраў» (2004). Пераклаў з польскай мовы кнігі Аўгустына Орфэя «Святы Ян Боска» (1993), Чэслава Мілаша «Тое» (2006) і (разам з Данутай Бічэль) кнігу «Караль Вайтыла. Паэзія. Выбранае. Ян Павел ІІ. Рымскі трыпціх» (2003).



Сяргей ЧЫГРЫН

Паэт, літаратуразнаўца, гісторык, краязнаўца, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся ў вёсцы Хадзявічы на Слонімшчыне. Закончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Жыве ў Слоніме, працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны «Газеты Слонімскай» і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра. З’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Выдаў паэтычныя зборнікі «Шчырая Шчара» (1993), «Горад без цябе» (1999), гісторыка-краязнаўчыя кнігі «Янка Купала і Слонімшчына» (1993), «Родам са Слонімшчыны» (2003), «Пакліканыя на родны парог» (2005), «Беларуская Беласточчына» (2008), «Жыў роднай песняй» (2010) і інш. Уклаў і выдаў у Беластоку літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка («Вяртанне да сваіх», 1999), гістарычныя нарысы М. Шкялёнка («Беларусь і суседзі», 2003) і інш.



Ян ЧЫКВІН

Паэт, перакладчык, літаратуразнаўца. Нарадзіўся 18 траўня 1940 г. у вёсцы Дубічы Царкоўныя Беластоцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага універсітэта. Доктар філалагічных навук, прафесар. Узнагароджаны Залатым медалём «Zasłużony kulturze Gloria Artis». Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў і ганаровы сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1989 г. — старшыня Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», з 1990 г. — рэдактар выдавецкай серыі «Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання "Белавежа"», з 1998 — літаратурна-мастацкага і беларусазнаўчага часопіса «Тэрмапілы». Друкуецца з 1957 года. Аўтар паэтычных зборнікаў «Іду» (Беласток, 1969), «Святая студня» (Беласток, 1970), «Светлы міг» (Мінск, 1989), «Жменя пяску» (Беласток, 2008) і інш. Аўтар літаратуразнаўчых даследаванняў: «Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа» (Беласток, 1997), «Беларуская літаратура Польшчы. Бібліяграфічны даведнік. 1957–1998» (Беласток, 1998) і інш. Асобныя творы паэта перакладаліся на польскую, рускую, украінскую, сербскую, англійскую і нямецкую мовы.



Ганна ШАЎЧЭНКА (СЕРЭХАН)

Супрацоўніца выдавецтва «Pro Christo». Нарадзілася ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Закончыла філфак БДУ (2007), магістратуру і аспірантуру пры кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Займаецца даследаваннем польскамоўнай літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя. Аўтар паэтычнай кнігі «Запаветная жменька» (2007), зборніка вершаў для дзяцей «Пане, будзь заўжды са мной!» (2010), шматлмкіх артыкулаў і перакладаў.



Андрэй ШПУНТ

Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Мінску. Скончыў БДУ (1997). У 1989–1994 гг. — супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (аддзел старажытнабеларускага мастацтва). У 1996–1998 гг. – супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (генеалагічныя даследаванні). У 1998–2000 г. – вядучы спецыяліст Дзяржкамархіва (геральдыка і генеялогія). З 2004 г. – сакратар Геральдычнага савета пры Міністры абароны Рэспублікі Беларусь. Аўтар зацверджаных праектаў гербаў Маладзечна, Івянца, Крупак, Заслаў’я, а таксама рэканструкцый гербаў Радашковічаў, Нясвіжа, шэрагу ваенна-геральдычных сімвалаў, навуковых і папулярных публікацый па гісторыі Беларусі.



Аркадзь ШПУНТ

Мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі. Нарадзіўся ў 1947 г. у Барысаве. Закончыў мастацкую вучэльню. Навучаўся прафесіі ў майстроў Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута рэстаўрацыі. Рэстаўраваў пінскі катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, мінскую архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, іншыя помнікі сакральнай архітэктуры і мастацтва. Аўтар кнігі «Тире» (2013), аповесцяў-эсэ «Блики уходящего дня» (1989), «Момент нуль» (2000), шэрагу артыкулаў і сцэнарыяў дакументальных фільмаў.



Яўген ШУНЕЙКА

Кандыдат мастацтвазнаўца, дацэнт, прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978). Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі і сучаснасці сусветнага мастацтва. Сябра Саюза беларускіх мастакоў.



Алена ШЫМАК

Кандыдат гістарычных навук, старшы выкладчык кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Даследуе пытанні знешняй палітыкі ва Усходняй Еўропе ў XVI ст. Аўтар публікацый па гісторыі ўзаемаадносінаў Расійскай дзяржавы і Апостальскай Сталіцы.



Ксёндз Ежы ШЫМІК

Польскі тэолаг, доктар дагматычнай тэалогіі, паэт, эсэіст. Нарадзіўся 3 красавіка 1953 г. у Пшове ў Сілезскім ваяводстве на поўдні Польшчы. Закончыў Сілезскую вышэйшую духоўную семінарыю. У 1979 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Аўтар звыш 50-ці навуковых і паэтычных кніг, у тым ліку — 2-томнай працы «Тэалогія Бэнэдыкта» (2010–2012 гг.). З 2004 г. — член Ватыканскай міжнароднай тэалагічнай камісіі.



Віслава ШЫМБОРСКА

Польская паэтка, эсэістка, літаратурны крытык, перакладчыца. Нарадзілася 2 ліпеня 1923 года ў Правэнце-Бніне Познаньскага ваяводства. Друкавацца пачала, калі вучылася ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Яе творчасць адзначана шматлікімі міжнароднымі прэміямі, у тым ліку і Нобелеўскай (1996). У Беларусі выйшлі дзве кнігі паэзіі В. Шыборскай на польскай і беларускай мовах: «Хвіля» («Беларускі кнігазбор», 2005), «Двукроп’е» («Pro Christo», 2010). Памерла 1 лютага 2012 года.



Юлія ШЭДЗЬКО

Супрацоўніца выдавецтва «Pro Christo». Нарадзілася 29 ліпеня 1986 года ў Віцебску. У 2003 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. Піша вершы і прозу, займаецца перакладамі. Друкавалася ў зборніках «In Vilnia veritas» (2007), «Сьвятая праўда ды іншыя казкі» (2010). Пераможца конкурсаў маладых літаратараў да 100–годдзя газеты «Наша Ніва» і памяці Карласа Шэрмана.



Святлана ШЭЙПА

Нарадзілася ў Мінску. У 2000 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Даследуе каталіцкія музычныя традыцыі на Беларусі ў ХІХ–пачатку ХХ стагоддзя. Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях.



Брат Юры ШЭНДА OP

Нарадзіўся ў 1975 г. у мястэчку Мёры на Віцебшчыне. У 1999 г. уступіў у дамініканскі ордэн.



Ксёндз Аляксей ЮРКАЙЦЬ

Адміністратар парафіі ў в. Мосар. У 2001 г. паступіў у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. У 2008 г., скончыўшы яе, абараніў магістэрскую працу ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. У 2009 г. прыняў святарскае пасвячэнне.



Язэп ЯНУШКЕВІЧ

Літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Hарадзіўся ў мястэчку Ракаў у 1959 годзе. У 1981 г. скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. У 1984 г. — аспірантуру ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі. Аўтар звыш 400 публікацый, у тым ліку кніг «Беларускi Дудар: Праблема славянскiх традыцый i ўплываў у творчасцi В. Дунiна-Марцiнкевiча» (1991); «У прадчуваннi знаходак: З адной вандроўкi ў архiвы Варшавы, Вроцлава, Кракава» (1994); «Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскi» (1995); «За архіўным парогам» (2002). На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў творчую спадчыну шматлікіх дзеячаў беларускай культуры і літаратуры: аднатомнікі твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1984, 2001), Францішка Багушэвіча (1991, 1998, 2001), Вацлава Ластоўскага (1997, 2001).



Каміла ЯНУШКЕВІЧ

Магістр мастацтвазнаўства. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і аспірантуру. Займаецца даследаваннем мастацтва фатаграфіі ў Беларусі XIX стагоддзя.



Аляксандр ЯРАШЭВІЧ

Кандыдат мастацтвазнаўства. Працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Даследуе мастацтва эпохі Барока і гісторыю рэлігіі на Беларусі. Адзін з аўтараў двухтомнага даведніка «Рымска-каталіцкія Кальварыйскія могілкі ў Мінску на Беларусі» (Варшава, 1996, 2000), аўтар кніг «Маці Божая Снежная» ў Беларусі» («Pro Christo», 2003), «Абраз Маці Божай Будслаўскай» («Pro Christo», 2004), укладальнік і адзін з аўтараў альбома «Музей старажытнабеларускай культуры» (Мн., 2004). Памёр 28 кастрычніка 2016 г.



Аляксей ЯРОМЕНКА

Архітэктар, даследчык архітэктуры. Нарадзіўся 8 красавіка 1967 г. у Санкт-Пецярбурзе. У 1989 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Працаваў у ВА «Белрэстаўрацыя», ДПІ «Мінскпраект», творчых майстэрнях пры Саюзе архітэктараў РБ. Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў. Большасць работ зроблена ў галіне культавага дойлідства, рэстаўрацыі і рэканструкцыі сакральных аб’ектаў. З’яўляецца аўтарам культавых збудаванняў у Бабруйску, Бараўлянах, в. Браздзечына, Мінску, Слуцку, в. Цэнтральнай і інш. Займаецца выяўленнем і фіксацыяй руінаў раней не даследаваных культавых аб’ектаў.



Ксёндз Аляксандр ЯЦЫНЯК SJ

Нарадзіўся 17 мая 1959 года ў вёсцы Станева каля Святой Ліпкі. У 1985 годзе атрымаў святарскае пасвячэнне. Скончыў факультэт тэалогіі і духоўнасці ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Цяпер — кіраўнік супольнасці езуітаў у Калішы, кусташ санктуарыя Сэрца Езуса Міласэрнага, дырэктар і адміністратар мясцовага рэкалекцыйнага дома айцоў езуітаў у Калішы, а таксама прадстаўнік Душпастырскай рады Калішскай дыяцэзіі.



А-І | К-П | Р-Я


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY