|
|
№
1(15)/2001
Дакументы
Haereditas
Мастацтва
Святло слова
Проза
Паэзія
Святло слова
Жана НЕКРАШЭВІЧПостаці
Нашы святыні
Кантрапункт
На кніжнай паліцы
Haereditas
|
1.
2. З гэтага вынікае, што Касцёл не можа не ўключацца ўсё глыбей у зменлівы свет грамадскіх сувязяў. Глабальная сетка грамадскіх сувязяў пашыраецца і становіцца ўсё больш складанаю, а сродкі масавай інфармацыі маюць усё больш відочны ўплыў на культуру і яе распаўсюджванне. Калі раней падзеі проста перадаваліся, то сёння, каб задаволіць патрэбы сродкаў інфармацыі, яны часта ствараюцца. А таму стасункі паміж рэчаіснасцю і сродкамі масавай інфармацыі робяцца ўсё больш складанымі, ствараючы амбівалентную з'яву. З аднаго боку, можна сцерці розніцу паміж праўдаю і фікцыяй; але, з другога боку, могуць адкрыцца беспрэцэдэнтныя магчымасці пашырэння праўды сярод большай колькасці людзей. Задача Касцёла – забяспечыць сапраўднае выкарыстанне гэтай апошняй магчымасці.
3. З другога боку, нягледзячы на тое, што свет мас-медыя можа часам здавацца чужым хрысціянскаму пасланню, аднак ён стварае выключную нагоду абвяшчаць збаўчую праўду Хрыста ўсёй чалавечай сям'і. Звернем увагу, напрыклад, на трансляцыю па спутнікавай сувязі рэлігійных цырымоній, якія часта маюць сусветнае вымярэнне, альбо пазітыўныя магчымасці інтэрнэту ў распаўсюджванні рэлігійнай інфармацыі і навучання без усялякіх бар'ераў і межаў. Тыя, хто абвяшчаў Евангелле да нас, ніколі не маглі сабе нават уявіць такой вялікай колькасці гледачоў і слухачоў. У наш час Касцёл непазбежна павінен актыўна і творча паслугоўвацца сродкамі масавай інфармацыі. Католікі не павінны баяцца адчыняць дзверы сродкаў масавай інфармацыі Хрысту, каб Добрая Навіна магла быць пачута «з дахаў» свету!
4. Зразумела, што для дзейснага адказу на гэту сітуацыю патрэбна прыцягненне чагосьці большага, чым толькі сродкі масавай інфармацыі; аднак у змаганні за тое, каб супрацьстаяць выклікам, хрысціяне не павінны ігнараваць СМІ. На справе самыя разнастайныя мас-медыя могуць адыгрываць істотную ролю ў непасрэднай евангелізацыі і ў перадачы праўды і каштоўнасцяў, якія падтрымліваюць і ўзбагачаюць чалавечую годнасць. Прысутнасць Касцёла ў сродках масавай інфармацыі – гэта важны аспект інкультурацыі Евангелля, якой вымагае новая евангелізацыя і да якой Дух Святы заклікае Касцёл ва ўсім свеце. Гэтаксама як увесь Касцёл імкнецца слухаць заклікі Духу, так і хрысціяне, якія працуюць у сродках масавай інфармацыі, маюць «прарочае заданне і пакліканне: выкрываць фальшывых багоў сённяшняга дня, якімі ёсць матэрыялізм, геданізм, спажывецтва, абмежаваны нацыяналізм...» («Этыка ў сродках інфармацыі», 31). Перадусім у іх ёсць абавязак і прывілея абвяшчаць праўду – хвалебную праўду пра чалавечае жыццё і прызначэнне чалавека, аб'яўленае ў Слове, якое сталася целам. Няхай католікі, занятыя ў свеце масавай інфармацыі, усё больш адважна і радасна абвяшчаюць «з дахаў» праўду пра Езуса, каб усе мужчыны і ўсе жанчыны маглі пачуць пра любоў, якая складае цэнтр Божага самааб'яўлення ў Езусе Хрысце, які ёсць той самы ўчора, і сёння, і навекі (гл. Гбр 13, 8).
З Ватыкана, 24 студзеня 2001 года, успамін св. Францішка Салезія. Пераклад з польскай мовы К. Л.
|
|
|