Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(15)/2001
Дакументы
Haereditas
Мастацтва

РОСПІСЫ ПЁТРЫ СЕРГІЕВІЧА
Святло слова
Проза
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Святло слова

Постаці

ПАВАДЫР І СЛУГА
Нашы святыні

НАША «ЕЗУІЦКАЕ» БАРОКА
Кантрапункт

МАДЭРНІЗМ
На кніжнай паліцы
Haereditas

Аўтары

[А-І] [К-П] [Р-Я]
АГАПАЎ Андрэй
АДАМОВІЧ Вольга
АДАМОВІЧ Святлана
АКУШЭВІЧ Андрэй
АМЯЛЬЧЭНЯ Аляксандр
АЎШ Марыюш
БАГДАНАВА Галіна
БАГДАНОВІЧ Ірына
БАЖЭНАВА Вольга
БАЙГЕР Пётр
БАРАДУЛІН Рыгор
БАРДОНАЎ Кірыл
БЕКУС Нэлі
БІЧЭЛЬ Данута
БЛІН Уладзіслаў
БРАЗГУНОЎ Алесь
БРУСЕВІЧ Анатоль
БРЫЛЬ Антон Францішак
БРЫЛЬ Янка
БУЙВАЛ Валеры
БЫКАЎ Юры
ВАБІШЧЭВІЧ Віктар
ВАЙЦЯШОНАК Марыя
ВАЛЬЧУК Алена
ВАСІЛЕВІЧ Алена
ВАСІЛЕВІЧ Уладзімір
ВАСІЛЕЎСКІ Пётра
ВАШКЕВІЧ Андрэй
ВОРАНАЎ Віталь
ВІШНЕЎСКІ Уладзімір
ВУДЭН Анастасія
ВЫРАСТКЕВІЧ Міхал
ВЯРЦІНСКІ Анатоль
ГАБРУСЬ Тамара
ГАБРУСЬ Юры
ГАЛУБІЦКАЯ Мілена
ГАЛУБОВІЧ Леанід
ГАНЧАРУК Ігар
ГАРБІНСКІ Юрась
ГАРОДКА Руслан
ГАРУЛЁЎ Юры
ГІБОК-ГІБКОЎСКІ Алесь
ГІЛЕВІЧ Ніл
ГЛАГОЎСКАЯ Алена
ГЛЕКАЎ Алег
ГЛЕКАЎ Валянцін
ГРАХАЛЕЎСКІ Зянон
ГРУШОЎСКІ Дамінік
ГРЫБ Паліна
ГРЫЛЬ Андрэа
ГРЫЦКЕВІЧ Анатоль
ГРЭСВІ Святлана
ГУРСКІ Ян
ДАВІДОЎСКІ Зміцер
ДАЛІДОВІЧ Генрых
ДАНІЛАЎ Віктар
ДАНІЛЬЧЫК Аксана
ДЗВІНСКАЯ Эла
ДЗЯМ’ЯНКА Антоні
ДЗЯНІСАЎ Уладзімір
ДРАНЬКО-МАЙСЮК Леанід
ДРАЎНІЦКІ Іван
ДУБІНІН Андрэй
ДУБІНКА Вячаслаў
ДУКСА Мар'ян
ЕРМАШКЕВІЧ Міхал
ЖАРНАСЕК Аляксандр
ЖАРНАСЕК Ірына
ЖЛУТКА Алесь
ЖУКОВІЧ Васіль
ЖЫБУЛЬ Віктар
ЗАКОННІКАЎ Сяргей
ЗАЛОСКА Юрась
ЗВАРЫКА Ірына
ЗДЫБІЦКА Зоф’я
ЗНОСКА Андрэй
ЗУЁНАК Васіль
ЗЯНЮК Раіса
ІПАТАВА Вольга
ІЛЬНІЦКІ Андрэй
КАЖЭРА Ала
КАЗЛОЎСКІ Міхась
КАЛАСОЎСКАЯ А.
КАЛЕВІЧ Галіна
КАМЕЙША Казімір
КАМІНСКАЯ Лідзія
КАНДРУСЕВІЧ Тадэвуш
КАРАМАЗАЎ Віктар
КАРЖАНЕЎСКАЯ Галіна
КАРОТКІ Уладзімір
КАРПЕНКА Алена
КАСПЕР Вальтэр
КАСЦЮКЕВІЧ Мікола
КЕБІЧ Людміла
КЛЕМЯНОК Ала
КЛІМОВІЧ Тэрэса
КОНАН Уладзімір
КОТТ Георг Освальд
КОЎТУН Валянціна
КОШМАН Вадзім
КРАСОЎСКІ Андрэй
КРОТ Андрэй
КРУКОЎСКІ Уладзімір
КРУКОЎСКІ Юзаф
КРЭМІС Ян
КРЫШТОПІК Тадэвуш
КУДРАВЕЦ Анатоль
КУЛЯХА Аркадзь
КУПАВА Мікола
ЛАПЦЁНАК Таццяна
ЛАЎРЫК Юры
ЛАЎРЭШ Леанід
ЛЕВАНДОЎСКАЯ Ілона
ЛЕСЬКА Лілія
ЛЕЦКА Яўген
ЛІС Арсень
ЛІХАЧ Тамара
ЛІХТАРОВІЧ Георгій
ЛОЙКА Вера
ЛЯВОНАВА Ева
ЛЯЛЬКО Крыстына
ЛЯШНЕЎСКІ Артур
МАЗОЎКА Наталля
МАЙЕР-СКУМАНЦ Ленэ
МАКАРЭВІЧ Пятро
МАКСІМОВІЧ Валерый
МАЛІНОЎСКАЯ Таццяна
МАЛІНОЎСКАЯ-ФРАНКЕ Наталля
МАЛІНОЎСКІ Яўген
МАЛЬДЗІС Адам
МАРАЧКІН Алесь
МАРКЕТТО Аўгустыно
МАРОЗ Уладзімір
МАРОЗАЎ Ізяслаў
МАРХЕЛЬ Уладзімір
МАСУНОВА Таццяна
МАЦЯШ Ніна
МЕЛЬНІКАВА Анжэла
МІЛАШ Яніна
МІРАЎ Дзмітрый
МУДРОЎ Вінцэсь
МУШЫНСКАЯ Таццяна
НАСОЎСКІ Збігнеў
НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ Жана
НЕМАГАЙ Святлена
НІКІПОРЧЫК Ала
НУЖДЗІНА Тамара
НЯЧАЙ Вольга
ПАЛЮШКЕВІЧ Феліцыян
ПАМЫКАЛА Станіслаў
ПАНІЗЬНІК Сяргей
ПАПРОЦКІ Артур
ПАЎЛІНА Станіслаў
ПАЎЛЮЧУК Уладзімір
ПАШУК Марына
ПІСКУН Юры
ПІСЬМЯНКОЎ Алесь
ПЯЛІНАК Вячаслаў
ПЯТРОВІЧ Алег
РАВІНСКІ Вiталь
РАДКЕВІЧ Святлана
РАЗАНАЎ Алесь
РАМАНЮК Міхась
РАШАТКО Юрый
РУБЭНІС Андрыс
РУДКОЎСКІ Пётр
РУСЕЦКАЯ Наталля
САЛОДКАЯ Надзея
САМАТОЙ Ірына
САЎЧАНКА Надзея
СВЁНТЭК Казімір
СВІДЕРКУВНА Анна
СЕПАК Эльжбета
СЁМУХА Васіль
СІДАРОВІЧ Андрэй
СІЛЬНОВА Людміла
СІМАКОЎ Алесь
СІНІЛА Галіна
СІЎКО Франц
СІЎЧЫКАЎ Уладзімір
СІЦЬКА Здзіслаў
СКОБЛА Міхась
СМУЛКОВА Эльжбета
СНАРСКАЯ Іна
СПРЫНЧАН Аксана
СТАНКЕВІЧ Роза
СУРМАЧЭЎСКІ Ігар
СУРЫНОВІЧ Сяргей
СЫС Сяржук
СЯЛІЦКАЯ Людміла
СЯЛКОЎСКІ Пётр
СЯМЁНАВА Ала (Альбіна)
СЯМЁНАВА-ГЕРЦАГ Алена
СЯРГЕЙ Сцяпан
ТАРАС Віталь
ТВАРАНОВІЧ Галіна
ТРАФІМЧЫК Анатоль
ТРЫФАНАВА Наталля
ТУРОНАК Юры
ТЫЧКО Галіна
ТЫЧЫНА Міхась
УСАВА Надзея
ФІЛАРЭТ Мітрапаліт
ФЛІКОП-СВІТА Галіна
ХАДЫКА Аляксей
ХАРЭЎСКІ Сяргей
ХАТЭНКА Антаніна
ХРАСТОЎСКІ Вальдэмар
ХРОМЧАНКА Альбіна
ЦВІРКА Кастусь
ЧАПЛЯ Яраслаў
ЧАРАНОВІЧ Сяргей
ЧАРУЦІ-САНДРЫЕ
ЧОБАТ Алесь
ЧЫГРЫН Сяргей
ЧЫКВІН Ян
ШАЎЧЭНКА Ганна
ШПУНТ Андрэй
ШПУНТ Аркадзь
ШУНЕЙКА Яўген
ШЫМАК Алена
ШЫМІК Ежы
ШЫМБОРСКА Віслава
ШЭДЗЬКО Юлія
ШЭЙПА Святлана
ШЭНДА Юры
ЮРКАЙЦЬ Аляксей
ЯНУШКЕВІЧ Каміла
ЯНУШКЕВІЧ Язэп
ЯРАШЭВІЧ Аляксандр
ЯРОМЕНКА Аляксей
ЯЦЫНЯК Аляксандр


Андрэй АГАПАЎ

Магістр тэалогіі, дактарант Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне. Выкладчык экуменізму ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах.



Вольга АДАМОВІЧ (КАЧАЛКА)

Магістр філалагічных навук. Нарадзілася ў Лідзе. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (спецыяльнасць «Беларуская філалогія»), а таксама магістратуру пры кафедры гісторыі беларускай літаратуры (2017 г.). Сфера навуковага інтарэсу: каталіцкія пахавальныя казанні XVI–XVII стст. У 2014 г. скончыла Тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля. З 2014 г. працуе катэхеткаю ў мінскіх каталіцкіх парафіях. З 2016 г. — рэдакцыйны супрацоўнік выдавецтва «Про Хрысто» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы.



Святлана АДАМОВІЧ

Гісторык, мастацтвазнаўца, архівіст. Закончыла гістарычны факультэт Беларускага педагагічнага інстытута. З 1976 г. працуе ў інстытуце «Белпраектрэстаўрацыя». Аўтар шэрагу гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, паводле якіх былі распрацаваныя праекты рэстаўрацыі шматлікіх помнікаў беларускага дойлідства (гістрычныя цэнтры Наваградка, Пінска, Кобрына, комплексы езуіцкага і бэрнардынскіх кляштараў у Мінску, кляштар дамініканаў і Барыса-Глебская царква ў Наваградку, францішканскі кляштар у Валожыне, манастырскі комплекс у Івянцы, Жыровічах, палацава-паркавыя ансамблі ў Высока-Літоўску, Альшэве, Заказелі, Жылічах, Нароўлі, касцёлы ў Ішкалдзі, Слоніме, Воўчыне, Вялікай Бераставіцы, Талачыне, цэрквы ў Зэмбіне, Шчорсах, замак князёў Кішак-Радзівілаў у Любчы, помнікі грамадзянскай і культавай архітэктуры Пінска і інш.). Аўтар шматлікіх публікацый у перыядычных і навуковых зборніках, а таксама ў беларускай і замежнай перыёдыцы.



Андрэй АКУШЭВІЧ

Магістр філалогіі, метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (Мінск). Закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта.



Ксёндз Аляксандр АМЯЛЬЧЭНЯ

Нарадзіўся 28 сакавіка 1977 г. у Браславе на Віцебшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1994 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, якую скончыў у 2000 годзе. Вёў душпастырскую дзейнасць у парафіях Віцебшчыны. Пасля святарскага пасвячэння працаваў дырэктарам «Карытас-Віцебск», быў каардынатарам дзейнасці мас-медыя Віцебскага рэгіёна пры курыі Віцебскай дыяцэзіі. У 2004 годзе абараніў ліцэнцыят па тэме «Сродкі масавай камунікацыі» ва Універсітэце імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. З 2008 па 2010 гг. з’яўляўся дырэктарам інтэрнэт-партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by. З 2010 г. — кіраўнік беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё.



Марыюш АЎШ

Доктар габілітаваны, гісторык, выкладчык Універсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне. У 1996 г. скончыў магістратуру па гісторыі, у 2000 г. атрымаў званне доктара, а ў 2014 г. — званне доктара габілітаванага. Аўтар некалькіх кніг: «Піярскія школы на Любельшчыне ў XVII–XIX стст.» (2006), «Аднаўленне Польскай правінцыі піяраў» (2013) і інш.



Галіна БАГДАНАВА

Нарадзілася 31 студзеня 1961 года ў Крычаве. Скончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў. Сябра Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар некалькіх кніг прозы, п’есаў і вершаў для дзяцей, кнігі «Вялікія мастакі ХХ стагоддзя», шматлікіх артыкулаў у рэспубліканскім друку. Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ.



Ірына БАГДАНОВІЧ

Паэт і літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Нарадзілася ў г. Ліда на Гродзеншчыне. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржуніверсітэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі (1983). Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне» (2006) і інш., манаграфіі «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001), укладальнік зборнікаў «Казімір Сваяк. Выбраныя творы» (2010) і «Вінцук Адважны. Выбраныя творы» (2011). Перакладае з польскай мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Вольга БАЖЭНАВА

Кандыдат мастацтвазнаўства, дактарант БДУ. Закончыла Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1980). Даследуе манументальны жывапіс і пластыку Беларусі эпохі барока, а таксама жывапіс ХХ ст.



Ксёндз Пётр БАЙГЕР

Нарадзіўся 9 мая 1970 г. у Вышкове (Польшча). У 1989 закончыў агульнаадукацыйны ліцэй імя Норвіда і паступіў у Мітрапалітальную вышэйшую духоўную семінарыю св. Яна Хрысціцеля ў Варшаве. 27 мая 1995 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. У 1997 г. атрымаў тытул бакалаўра і магістра на Папскім тэалагічным факультэце. На працягу васьмі гадоў служыў вікарыем у Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі. Працаваў пробашчам у парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Лебедзеве, апекаваўся Рухам назарэтанскіх сем’яў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама рэкалекцыямі ў Баранавічах.



Рыгор БАРАДУЛІН

Народны паэт Беларусі, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Hарадзіўся ў 1935 г. на хутары Верасоўка Ушацкага раёна. У 1959 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў і ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1958 г. Выдаў кнігі паэзіі «Маладзік над стэпам» (1959), «Неруш» (1966), «Вяртанне ў першы снег» (1972), «Рум» (1974), «Абсяг» (1978), «Вечалле» (1980) і мн. інш. Памёр 2 сакавіка 2014 г.



Ксёндз Кірыл БАРДОНАЎ

Нарадзіўся 19.08.1987 г. у Вілейцы. У 2010 г. прыняў дыяканскае пасвячэнне. У 2011 г. скончыў Пінскую семінарыю і стаў магістрам тэалогіі КУЛь. У 2012 г. прыняў святарскае пасвячэнне, у тым жа годзе стаў сакратаром Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і вікарыем парафіі Імя НПМ у Мінску. У 2013 г. быў скіраваны на вучобу ў КУЛь. У 2016 г. скончыў факультэт кананічнага права і з таго часу з’яўляецца суддзёй Касцёльнага суда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У 2016–2018 гг. быў галоўным дырэктарам catholic.by. З 2013 г. — адзін з аўтараў рубрыкі «О вере и духовности» «Народнай газеты». З 2022 г. — член Святарскай Рады і Калегіі Кансультантаў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.



Нэлі БЕКУС-ГАНЧАРОВА

Скончыла філасофска-эканамічны факультэт БДУ, аспірантуру на кафедры гісторыі філасофіі і логікі. Выкладала ў Тэхналагічным інстытуце, Інстытуце сучасных ведаў, ЕГУ. Працавала навуковым супрацоўнікам у Цэнтры праблем адукацыі БДУ. Артыкулы па філасофіі культуры, эсэістыку публікуе з 1996 г. у Мінску, Маскве, Варшаве.



Данута БІЧЭЛЬ

Паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Нарадзілася ў вёсцы Біскупцы на Лідчыне. У 1962 г. закончыла Гродзенскі педінстытут імя Я. Купалы. Аўтар кніг паэзіі: «Дзявочае сэрца» (1960), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты – гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Ойча наш...» (2008) і мн. інш., а таксама кніг прозы «Хадзі на мой голас» (2008), «Мост святога Францішка» (2010).



Ксёндз біскуп Уладзіслаў БЛІН

Нарадзіўся 6 мая 1954 г. у Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Закончыў Вышэйшую духоўную семінарыю, абараніў магістарскую працу і ліцэнзіят. З 1991 г. працаваў пробашчам Магілёўскай катэдры св. Станіслава. У канцы 1998 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Біскупскую сакру атрымаў 20 лістапада 1999 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка і быў прызначаны ардынарыем новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі. Цяпер – біскуп на пенсіі.



Алесь БРАЗГУНОЎ

Кандыдат філалагічных навук, дактарант Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Нарадзіўся ў 1972 г. у в. Дунцы Любанскага раёна Мінскай вобласці Даследуе перакладную літаратуру і паэзію Беларусі XV–XVII стст. Аўтар манаграфіі «Перакладная белетрыстыка Беларусі XV–XVII стст.» (2007), кніг перакладаў «Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан» («Беларускі кнігазбор», 2009), «Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVІ–XVIIІ стст.» (2011), «Дыярыушы XVII ст.» (2016) і інш. Перакладае з англійскай, польскай і ўкраінскай моваў. Аўтар кнігі паэзіі «Ізмарагд» (2010, пад псеўданімам Алесь Дзітрых).



Анатоль БРУСЕВІЧ

Паэт, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў 1977 г. у Гродне. Скончыў філалагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы (1999), там жа — магістратуру (2000) і аспірантуру (2003) пры кафедры польскай філалогіі. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дуэль» (1992), «Падаю ў неба» (2006), манаграфіі «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча» (2008).



Антон Францішак БРЫЛЬ

Навуковец-інфарматык, перакладчык і паэт. Нарадзіўся ў 1982 г. у Мінску. Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Абараніў ступень Phd па інфарматыцы ва ўніверсітэце горада Трэнта ў Італіі. Аўтар кнігі вершаў і малых паэм «Не ўпаў жолуд» (2011) і інш.



Янка (Іван Антонавіч) БРЫЛЬ

Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа. Нарадзіўся 4 жніўня 1917 г. у Адэсе. У 1922 г. пераехаў з бацькамі на іх радзіму ў в. Загора Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Друкавацца пачаў у 1938 г. Аўтар шматлікіх кніг прозы, перакладзеных на многія мовы свету. Такія аповесці пісьменніка як «Ніжнія Байдуны» (1975), «Золак, убачаны здалёк» (1979), раман «Птушкі і гнёзды» (1963), кнігі лірыка-філасофскіх мініяцюр, эсэ і апавяданняў «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Сёння і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Блакітны зніч» (2004), «Парастак» (2006) і інш. прынеслі гэтаму самабытнаму майстру беларускага слова заслужаную чытацкую любоў, шырокую вядомасць і прызнанне. Я. Брыль пераклаў на беларускую мову асобныя творы Э. Ажэшка, М. Канапніцкай, Б. Пруса, Я. Івашкевіча, Л. Талстога, А. Чэхава, К. Паустоўскага і інш. Памёр 25 ліпеня 2006 г.



Валеры БУЙВАЛ

Мастацтвазнаўца, перакладчык. Нарадзіўся ў 1955 годзе. Закончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Санкт-Пецярбурзе (1977). Даследуе беларускае і заходнееўрапейскае мастацтва. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. дэ Сервантэса, Г. Г. Маркеса, Ж. Амаду, Б. Б’ёрнсана, А. Стрындбэрга, Дж. Вэргі, К. Чапэка і інш.



Ксёндз Юры БЫКАЎ

Нарадзіўся 21 ліпеня 1964 г. у Мінску. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю працаваў журналістам Дзяржтэлерадыёкампаніі – радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», «Радыё-2». У 2003 г. скончыў семінарыю у Драгічыне Надбужанскім (Польшча). Магістарскую працу па тэалогіі маральнай абараніў у Папскім каталіцкім універсітэце імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (тэма: «Годнасць чалавека ў працах кс. Адама Станкевіча»). Працаваў вікарыем архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. З 2005 г. — пробашчам касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. Цяпер працуе пробашчам касцёла Святой Тройцы ў Радашковічах.



Віктар ВАБІШЧЭВІЧ

Паэт, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ў СШ № 1 Давыд-Гарадка. Нарадзіўся ў 1960 г. у вёсцы Рубель Столінскага раёна. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў намеснікам дырэктара школы, дырэктарам Арлоўскай сярэдняй школы на Століншчыне. Выдаў зборнікі вершаў «Чорны боль» (2003), «Кахаю і люблю» (2006), «Уражанне» (2009). Аўтар многіх артыкулаў па праблемах гісторыі і культуры Беларусі.



Марыя ВАЙЦЯШОНАК

Журналістка, паэтка, празаік. Скончыла філфак БДУ (1972). Сябра Саюза журналістаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1990 г.). Аўтар зборнікаў «Сярод блізкіх людзей», «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасці», «Кола», «Каму расказваюць казкі на два вушкі» (для дзяцей), «Серпень», «Сонцаварот», «Асадніца», «Гняздо агню».



Алена ВАЛЬЧУК

Кандыдат філалагічных навук. Нарадзілася ў 1977 г. у Брэсце. Закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна (1999) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2002). У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Біблейскія матывы ў творчасці Янкі Купалы» Даследуе беларуска-іспанскія літаратурныя ўзаемасувязі.



Алена ВАСІЛЕВІЧ

Празаік, сябра Саюза пісьменнікаў з 1947 года, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976 г., за кнігу аповесцяў «Пачакай, затрымайся...»), заслужаны работнік культуры Беларусі (1977). Нарадзілася 22 снежня 1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер в. Ліпнікі) Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Закончыла філалагічны факультэт БДУ (1946). Аўтар кніг «У прасторах жыцця» (1947), «Шляхі-дарогі» (1950), «Расці, Ганька» (1966), «Доля цябе знойдзе» (1968), «Люблю, хвалююся, жыву» (1986) і інш. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Уладзімір ВАСІЛЕВІЧ

Фалькларыст, этнограф, перакладчык. Нарадзіўся ў 1952 годзе. Закончыў філфак БДУ і аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Кандыдат філалагічных навук. Выкладаў у БДПУ імя М. Танка. Аўтар кніг па вуснай народнай паэзіі, міфалогіі, этнаграфіі: «Пахаванні. Памінкі. Галашэнні» (1886), «Збіральнікі» (1991), «Беларускі народны каляндар» (1993), «Міфы Бацькаўшчыны» (1994), «Беларуская міфалогія» (2001, 2002), «Чароўны свет» (2008, 2010, на англ. мове — 2012), трохтомнік народных прыкмет і павер'яў «Зямля стаіць пасярод свету...» (1996, 2010), «Жыцця адвечны лад» (1998, 2010), «Зямная дарога у вырай» (1999, 2010) і інш. Пераклаў з польскай мовы кнігі Я. Корчака «Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве» (1982, 1998, 2012), разам з Л. Салавей — Ч. Пяткевіча «Рэчыцкае Палессе» (2004), «Грамадская культура Рэчыцкага Палесся» (2015) і інш.



Пётра ВАСІЛЕЎСКІ

Журналіст, карэспандэнт газеты «Культура». Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Мінску. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а потым — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), дзе атрымаў кваліфікацыю дызайнера-графіка. Паступіў у аспірантуру на мастацтвазнаўства і заняўся журналістыкай. Працаваў у газетах «Літаратура і мастацтва», «Народная воля», «Минский курьер», «Товарищ», супрацоўнічаў з часопісамі «Мастацтва», «Маладосць», «Беларусь», «Нёман». Сябра Беларускага саюза мастакоў па секцыі крытыкі і мастацтвазнаўства. Піша пра выяўленчае мастацтва і пра дызайн.



Андрэй ВАШКЕВІЧ

Гісторык. Нарадзіўся ў Гродне. Закончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2004). З 2012 г. узначальвае аддзел найноўшай гісторыі УК ГДГАМ. Даследуе этнаканфесійную гісторыю беларуска-літоўска-польскага памежжа, гісторыю беларускага нацыянальна-вызваленчага руху 1920-1930-х гг., дзейнасць партыі Беларуская хрысціянскаядэмакратыя ў 1920-1930-я гг. Займаецца гісторыяй архітэктуры Гродна. Адзін з заснавальнікаў і шматгадовы рэдактар сайта harodnia.com. Лаўрэат прэміі імя Юзафа Ядкоўскага (2015).



Віталь ВОРАНАЎ

Літаратар, перакладчык, выдавец. Нарадзіўся 18 сакавіка 1983 года ў Мінску. Закончыў універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані і ўніверсітэт Масарыка ў Брне. Перакладчык п’есы «У чаканні Гадо» Сэмюэла Бэкета і «Віня-Пыха» Алана Мілна на беларускую мову. Займаецца таксама жывапісам.



Уладзімір ВІШНЕЎСКІ

Акадэмік графікі Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Віцэ-прэзідэнт Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва, дацэнт па спецыяльнасці «Мастацтва». Нарадзіўся 17 лютага 1955 г. у вёсцы Балочыцы Слуцкага раёна. У 1966–1973 гг. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. У 1979 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. З 1988 г. — на выкладчыцкай працы ў Беларускай акадэміі мастацтваў, сябра Беларускага саюза мастакоў. Работы ў галіне кніжнай графікі адзначаны дыпломамі конкурсаў «Мастацтва кнігі». Сябра Саюза беларускіх мастакоў.



Анастасія ВУДЭН

Магістр тэалогіі, дактарант Каталіцкага ўніверсітэта ў Вашынгтоне. Нарадзілася ў Мінску. Закончыла філасофска-эканамічны факультэт БДУ. Напісала працу пра жыццё і дзейнасць айца Мікалая Афанасьева. Выкладае хрысціянскія веды для дарослых у касцёле св. Францішка (Роквіл, штат Мэрылэнд, ЗША).



Міхал ВЫРАСТКЕВІЧ

Доктар тэалагічных навук, малодшы навуковы супрацоўнік факультэта тэалогіі Люблінскага каталіцкага універсітэта імя Яна Паўла ІІ. Аўтар шматлікіх навуковых і навукова-папулярных публікацый (у тым ліку «Экалогія чалавека. Асоба і яе асяроддзе ў тэалагічна-маральнай перспектыве», Люблін, 2007). Выкладчык каталіцкага сацыяльнага вучэння і этыкі ў СМІ.



Анатоль ВЯРЦІНСКІ

Паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Нарадзіўся 18 лістапада 1931 г. у в. Дзямешкава на Віцебшчыне. Закончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Аўтар кніг вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З’яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981), «Любоў адкрывае скарбы» (2000), «Жанчына. Мужчына. Каханне…» (2003), «Жыцьмем» (2012). Паасобныя вершы паэта пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980). Выдаў зборнік літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігу публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987). У 1983 г. выйшаў зборнік п’есаў пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».



Тамара ГАБРУСЬ

Доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Закончыла архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута (1968) і аспірантуру ІМЭФ АН Беларусі (1973). Даследуе манументальнае дойлідства Беларусі. Укладальнік і аўтар кнігі «Страчаная спадчына» (1998), аўтар кнігі «Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока» (2001), «Дар чалавечы» (2003) і інш. Сябра Саюза беларускіх архітэктараў, Саюза беларускіх мастакоў і Саюза беларускіх пісьменнікаў, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры.



Юры ГАБРУСЬ

Беларускі арганіст. У 2012 г. скончыў бакалаўрэат па праграме арганнага выканальніцтва і царкоўнай музыкі ў Акадэміі музыкі і тэатра ў Гётэборгу (Швецыя), а таксама навучаўся як студэнт па абмене ў Акадэміі музыкі ў Брэмене (Нямеччына). Шматразовы ўдзельнік міжнародных майстар класаў і конкурсаў арганістых. Абараніў бакалаўрскую дысертацыю па творах сумнеўнай атрыбуцыі ў арганнай спадчыне Ёгана Себасцьяна Баха. Падчас навучання займаўся актыўнай канцэртнай дзейнасцю, дзе значнае месца прысвяціў творам нямецкага рамантызму, упершыню сярод беларускіх арганістаў выканаўшы вядомую «Санату» Ройбке і Варыяцыі і фугу op. 73 Рэгера.



Мілена ГАЛУБІЦКАЯ

Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Адама Міцкевіча ў галіне паэзіі і крытыкі (1998), аўтар вершаваных п’есаў «Адвечны Лір» (1990) і «Ілірыйская Беатрычэ» (1994), якія ідуць на тэатральных сцэнах Украіны і Францыі.



Леанід ГАЛУБОВІЧ

Паэт, крытык. Нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна. Аўтар зборнікаў паэзіі «Таемнасць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініяцюраў «Зацемкі з левай кішэні» (1998) і інш. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Ігар ГАНЧАРУК

Гісторык. Навуковы супрацоўнік Музея гісторыі рэлігіі ў Гродне. Закончыў гістфак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Займаецца даследваннем гісторыі Каталіцкага Касцёла.



Юрась ГАРБІНСКІ

Літаратуразнаўца, гісторык і культуролаг, доктар габілітаваны гуманітарных навук. Нарадзіўся 7 сакавіка 1963 года ў мястэчку Камаі на Пастаўшчыне. У 1984 годзе скончыў філалагічны факультэт Мінскага педінстытута ім. А. М. Горкага. Даследуе беларускі хрысціянскі рух ХХ стагоддзя (у тым ліку рэлігійнае і культурнае жыццё беларускай дыяспары ў Заходняй Еўропе, Аўстраліі, ЗША і Канадзе); займаецца праблематыкай, звязанай з беларуска-польскімі, беларуска-габрэйскімі і беларуска-нямецкімі літаратурнымі і культурнымі ўзаемасувязямі ХІХ – ХХ стст., а таксама творчасцю Алеся Гаруна, Янкі Купалы, Адама М – скага (Зосі Манькоўскай), Уладзіміра Самойлы, Ізі Харыка. Аўтар кніг «Вяртання маўклівая споведзь: Творцы беларускай гісторыі ў кантэксце часу» (Мінск, 1994, у сааўтарстве з А. Бяляцкім, У. Конанам і інш.); «Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя: жыццярысы, мартыралогія, успаміны» (Мінск – Мюнхен, 1999); “Białoruski ruch chrześcijański XX wieku” (Варшава, 2003, у сааўтарстве з др. Ю. Туронкам); «Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: перыёдыка і графічныя друкі» (Нью-Ёрк – Варшава, 2009).



Руслан ГАРОДКА

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў г. Белаазёрску Брэсцкай вобласці. Скончыў Гомельскі медыцынскі інстытут. Урач-неўрапатолаг. Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Каталіцкага Касцёла на Беларусі.



Юры ГАРУЛЁЎ

Рэжысёр, сцэнарыст, дакументаліст, аператар, дырэктар Міжнароднага каталіцкага фестывалю «Magnificat», лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», прызёр нацыянальных і міжнародных фестываляў. Нарадзіўся 22.05.1944 г. у мястэчку Сулак пад Тамбовам. Закончыў Ленінградскі інстытут кінаінжынераў ((1971 г.) і (завочна) Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве (1982 г.). Узнагароджваўся залатымі медалямі за лепшую аператарскую працу на Усесаюзных фестывалях спартыўна-дакументальнага кіно за фільмы «В атаке вся команда» (1983 г.), «Играя, верь» (1984 г.). Двойчы ўзнагароджваўся медалямі за аператарскую працу ў фільмах на экалагічную тэматыку. З 1997 г. актыўна прымае ўдзел у асвятленні адраджэння хрысціянскай веры — для гэтай мэты стварыў уласную кінастудыю «Стоп-кадр», дзе быў зняты фільм «Mater Misericordiae» («Маці Міласэрнасці») пра першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка.



Алесь ГІБОК-ГІБКОЎСКІ

Паэт, публіцыст, эсэіст. Нарадзіўся 1 лютага 1952 г. у вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1971 г. закончыў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум, у 1995 — вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Лаўрэат прэміі «Залатое пяро» БСЖ, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне журналістыкі. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кнігі вершаў «Насамрэч» (2007). Пераклаў на беларускую мову кнігу Дж. Радыры «Прыгоды Чыпаліны» (2010).



Ніл ГІЛЕВІЧ

Народны паэт Беларусі. Прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева. Нарадзіўся 30 верасня 1931 г. у вёсцы Слабада, што на Лагойшчыне. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пасля аспірантуру пры ім. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, кніг па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, а таксама перакладаў. Памёр 29 сакавіка 2016 г.



Алена ГЛАГОЎСКАЯ

Журналістка, даследчыца беларускай мінуўшчыны. Нарадзілася ў 1959 годзе у Ярылаўцы на Беласточчыне. Закончыла факультэт журналістыкі і палітычных навук Варшаўскага універсітэта. У 1984–1998 гг. працавала на факультэце грамадскіх навук Гданьскага універсітэта, з 1998 г. — на кафедры беларускай культуры Беластоцкага універсітэта. У 1995 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Культура Беларусі ў 1914–1929 гг.». Аўтар кніг «Беларусь 1914–1929. Культура пад прэсіяй палітыкі» (1996), «Беларусы на гданьскім узбярэжжы» (2003), шматлікіх артыкулаў у польскім і беларускім друку. Супрацоўнічае з польска-беларускім «Часопісам» і беластоцкаю «Ніваю».



Алег ГЛЕКАЎ

Мастацкі і тэхнічны рэдактар выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Про Хрысто», а таксама часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria». Скончыў машынабудаўнічы факультэт БГПА, працаваў рэдактарам аддзела камп’ютарнай вёрсткі ў газеце «Чырвоная змена» і часопісе «Бярозка». Афармляў кнігі для выдавецтваў «Юнацтва», «Мастацкая літаратура», «Беларуская Энцыклапедыя» і інш. Супрацоўнічае з выдавецтвамі «Кнігазбор» і «Коска».



Валянцін ГЛЕКАЎ

Магістрант факультэта дзелавога адміністравання Вышэйшай школы эканомікі ў Празе (Чэхія). У 2021 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.



Кардынал Зянон ГРАХАЛЕЎСКІ

Прэфект Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі (па справах семінарый і навучальных установаў). Нарадзіўся 11 кастрычніка 1939 г. у Брудках (Познаньскае ваяводства, Польшча). Скончыў духоўную семінарыю ў Познані і ў 1963 г. прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго працаваў вікарыем у парафіі Хрыста Адкупіцеля ў Познані. Вывучаў кананічнае права ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, які скончыў з залатым медалём. У 1972 г. абараніў доктарскую дысертацыю, якая таксама была адзначана залатым папскім медалём. Пасля вучобы Зянон Грахалеўскі застаўся ў Рыме і працаваў у найвышэйшым трыбунале Апостальскай Сігнатуры. Браў удзел у распрацоўцы новага Кодэкса Кананічнага Права, уведзенага Янам Паўлам II, дапамагаў Папу ў правядзенні рэформы Рымскай Курыі. У 1980 г. быў прызначаны канцлерам і сакратаром найвышэйшага касцёльнага суда. У 1983 г. з рук Папы Яна Паўла II прыняў біскупскае пасвячэнне, а ў 1991 г. менаваны арцыбіскупам. У 1998 г. прызначаны Прэфектам Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, якая курыруе дзейнасць семінарый і каталіцкіх навучальных установаў. У 2001 г. Зянон Грахалеўскі абвешчаны кардыналам. Аўтар шматлікіх публікацый, пераважна ў галіне права, якія выдаваліся на многіх мовах. Памёр 17 ліпеня 2020 г.



Ксёндз арцыбіскуп Дамінік ГРУШОЎСКІ

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1926 г. у в. Велька Маня ў Славакіі. У 1946 г. паступіў у духоўную семінарыю ў Браціславе. 19 чэрвеня 1951 г. абараніў ліцэнзіят па тэалогіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў у Рыме 23 снежня 1950 года. 6 студзеня 1983 г. у базыліцы св. Пятра з рук Яна Паўла ІІ атрымаў біскупскую сакру. 15 красавіка 1996 г. быў менаваны тытулярным арцыбіскупам дыяцэзіі Тубія і Апостальскім нунцыем на Беларусі. 28 ліпеня 2001 г. пакінуў пасаду Апостальскага нунцыя. Аўтар кнігі-інтэрв'ю «Roztratených zhromaždovat’». Памёр у 2016 г.



Паліна ГРЫБ

Культуролаг. Нарадзілася ў 1996 годзе ў Жодзіне. У 2019 годзе скончыла магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Займаецца даследаваннем беларускай літаратуры, тэатра, сакральнага мастацтва. Працуе ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі.



Андрэа ГРЫЛЬ

Андрэа Грыль — аўстрыйская пісьменніца, перакладчыца, доктар эвалюцыйнай біялогіі. Нарадзілася ў 1975 годзе. За раман «Керубіна» (2019) была намінаваная на Нямецкую кніжную прэмію. Атрымала розныя ўзнагароды, сярод якіх прэмія імя Отто Шцёсля (2010), узнагарода Брэменскай літаратурнай прэміі (2011) і ўзнагарода горада Вены ў галіне літаратуры (2013). У 2019–2020 гг. выкладала ў Бернскім універсітэце (Швейцарыя).



Анатоль ГРЫЦКЕВІЧ

Доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (Масква). Нарадзіўся ў 1929 г. у Мінску. Аўтар сямі манаграфій і шматлікіх артыкулаў. Спецыялізаваўся па гісторыі Беларусі, Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы, шляхты, беларускага адраджэння канца ХХ ст., вайсковай гісторыі. Памёр 20 студзеня 2015 г.



Святлана ГРЭСВІ

Доктар фiласофii. Нарадзiлася ў Мінску. Закончыла гiстарычны факультэт мінскага педiнстытута, а таксама фiласофскi i тэалагiчны факультэты Рымскага Папскага ўнiверсiтэта імя св. Тамаша Аквiнскага. Абаранiла доктарскую дысертацыю па праблемах метафiзiкi ў Папскiм Латэранскiм унiверсiтэце ў Рыме. Аўтар кнiг «Крытычны аналiз кампетэнцыйнага падыходу ў адукацыi» (2008), «Фiласофска-антрапалагiчная мадэль адукацыi» (2009), «Гiстарычны i эпiстэмалагiчны аналiз адукацыйных канструктаў "кампетэнцыя" i "адукацыйная мэта"» (2014). Працуе кансультантам Спецыяльнай камісіі па ўнiверсiтэцкай акадэмічнай рэформе ў горадзе Кузко (Перу).



Ксёндз прэлат доктар Ян ГУРСКІ

Святар Катавіцкай архідыяцэзіі, доктар прафесар Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах, загадчык кафедры місіялогіі і тэалогіі рэлігіі, кансультар Кангрэгацыі евангелізацыі народаў у Рыме і Місійнай камісіі епіскапата Польшчы, член International Association for Mission Studies (IAMS) і International Association of Catholic Missiologists (IACM), прэзідэнт Таварыства польскіх місіёлагаў, галоўны рэдактар «Місіялагічных даследаванняў», аўтар шматлікіх публікацый у галіне місіялогіі і лекцый, прачытаных ва ўніверсітэтах Германіі, Літвы, Беларусі, Казахстана, Балівіі.



Зміцер ДАВІДОЎСКІ

Бібліятэкар. Нарадзіўся 2 лютага 1958 г. у Мінску. У 1980 г. скончыў факультэт бібліятэказнаўства і бібліяграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва (Мінскі інстытут культуры). З 1980 г. працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.



Генрых ДАЛІДОВІЧ

Празаік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1996). Нарадзіўся ў 1946 г. у в Янкавічы Стаўбцоўскага раёна. Закончыў філалагічны факультэт БДУ (1968). Друкуецца з 1966 года. Аўтар зборніка апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974), раманаў «Гаспадар-камень» (1984), «Пабуджаныя» (1988), «Свой дом» (1989), «Заходнікі» (1992) і іншых твораў. Пераклаў на беларускую мову раман Дж. Ф. Купера «Апошні з магікан». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Айцец Віктар ДАНІЛАЎ

Нарадзіўся ў Яраслаўлі 20 ліпеня 1927 года. Быў асуджаны на 10 гадоў за палітычныя перакананні. Пасля вызвалення зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў за рэлігійную дзейнасць. Адсядзеў сем з паловай гадоў. Вызвалены па амністыі ў 1955 г., скончыў Яраслаўскі ўніверсітэт і фінансавы тэхнікум; падпольна — духоўную семінарыю. Святарскае пасвячэнне атрымаў з рук грэка-каталіцкага мітрапаліта Уладзіміра Старнюка ў 1976 г. Працаваў падпольна святаром на абшарах былога СССР. Пераклаў і напісаў кнігі па тэалогіі і гісторыі Касцёла. Памёр 7 снежня 2016 г.



Аксана ДАНІЛЬЧЫК

Кандыдат філалагічных навук, перакладчыца. Закончыла філфак БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар зборнікаў вершаў «Абрыс Скарпіёна» (1996) і «Il Mezzogiоrno. Поўдзень» (2006), «Сон, які немагчыма забыць» (2011), кніжкі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005) і інш. Перакладае з італьянскай мовы, займаецца даследаваннем беларускай і італьянскай літаратуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Эла ДЗВІНСКАЯ (ОЛІНА)

Журналістка. Нарадзілася ў Віцебску ў 1965 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала на кафедры дзіцячай хірургіі БДМУ, у рэдакцыі газеты «Вместе!», у праваабаронча-асветніцкай установе «Камітэт Салідарнасць»; сябра рэдкалегіі газеты «Наша слова». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2016).



Ксёндз біскуп Антоні ДЗЯМ’ЯНКА

Біскуп Пінскай дыяцэзіі. Нарадзіўся 1 студзеня 1960 г. у в. Заброддзе, якая належыць да парафіі Дзераўная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 28 кастрычніка 1980 г. атрымаў сакрамэнт святарства. З 1984 г. да 1998 г. — пробашч наваградскай парафіі Перамянення Пана. З 1992 г. вучыўся ў Інстытуце сям'і Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве, які закончыў у 1996 г., атрымаўшы тытул магістра тэалогіі. 4 ліпеня 1998 г. дэкрэтам Святога Айца Яна Паўла ІІ быў менаваны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. Кансэкрацыя адбылася 29 верасня 1998 г. 14 снежня 2004 г. Папа Ян Павел II прызначыў Яго Эксцэленцыю біскупа Антонія Дзям’янку, тытулярнага біскупа Лесві, дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. (Да гэтага ён быў Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі, пробашчам гродзенскай катэдральнай парафіі і рэктарам Духоўнай семінарыі ў Гродне.) Біскуп Антоні з’яўляецца таксама Генеральным сакратаром Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Старшынёй Радаў па справах Літургіі, сям'і і дабрачыннай дзейнасці. З 1984 г. да 1998 г. — пробашч наваградскай парафіі Перамянення Пана. З 1992 г. вучыўся ў Інстытуце сям'і Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве, які закончыў у 1996 г., атрымаўшы тытул магістра тэалогіі. 4 ліпеня 1998 г. дэкрэтам Святога Айца Яна Паўла ІІ быў менаваны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. Кансэкрацыя адбылася 29 верасня 1998 г. 14 снежня 2004 г. Папа Ян Павел II прызначыў Яго Эксцэленцыю біскупа Антонія Дзям’янку, тытулярнага біскупа Лесві, дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. (Да гэтага ён быў Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі, пробашчам гродзенскай катэдральнай парафіі і рэктарам Духоўнай семінарыі ў Гродне.)14 снежня 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў Яго Эксцэленцыю біскупа Антонія Дзям'янку Апостальскім Адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 21 верасня 2007 г. — прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 3 мая 2012 г. у Пінску было абвешчана рашэнне Святога Айца аб прызначэнні Антонія Дзям'янкі біскупам Пінскай дыяцэзіі.



Уладзімір ДЗЯНІСАЎ

Нарадзіўся ў Мінску (1955). Скончыў Мінскі інстытут культуры (1980), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі (1986). Працаваў у Навукова-метадычным цэнтры Міністэрства культуры, Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. З 1995 г. — у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Даследуе крыніцы па гісторыі горадабудаўніцтва і архітэктуры Беларусі, архітэктурныя помнікі, культурнае і мастацкае жыццё Мінска ХVІІ—ХІХ стст. Аўтар шматлікіх навуковых і краязнаўчых публікацый, прысвечаных мінуламу Мінска, у тым ліку кніг «Площадь Свободы в Минске» (1984), «Касцёл св. Сымона і св. Алены» (1996). Член праўлення Беларускага камітэта Міжнароднай рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін (IKOMOS).



Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК

Паэт, эсэіст. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Давыд-Гарадку. У 1982 годзе скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага. Працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Выдаў кнігі паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Лагодны промень раніцы» (1988), «Тут: Вершы, паэмы, эсэ» (1990), «Гаспода» (1998), «Паэтаграфічны раман» (2002), «Вершы. Каханне. Проза» (2003), «...Натуральны, як лінія небасхілу». Архіўная аповесць пра Максіма Танка (2017), «...Усе бачылі нястачу віна...». Аповесць пра Адама Станкевіча (2020) і інш.



Іван ДРАЎНІЦКІ

Філолаг, краязнаўца. Нарадзіўся ў вёсцы Гвоздавічы Камайскай гміны Свянцянскага павета (цяпер Пастаўскі раён). Закончыў Камайскую сямігодку (1948), Пастаўскае педвучылішча (1952), факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Мінскага педінстытута (1960). Працаваў настаўнікам беларускай і нямецкай мовы Клюшчанскай школы (1952–1953 гг.), дырэктарам Маласырмежскай (1953–1954 гг.), Вялікастаўпяняцкай (1957–1958 гг.) і Куцькаўскай школаў (1958–1993 гг.).



Андрэй ДУБІНІН

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1963 г. у Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) на аддзяленні «станковы жывапіс»; спецыяльнасць мастак-жывапісец, педагог (1987). У 1988–1990 гг., 1996–1999 гг. працаваў мастаком-рэстаўратарам у Спаса-Праабражэнскай царкве Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку; у касцёле св. Станіслава ў Магілёве; у Свята-Петрапаўлаўскім саборы ў Мінску; у сядзібе Прушынскіх у Лошыцы. У 1990 г. вывучаў тэарэтычны курс ва Усесаюзным інстытуце павышэння кваліфікацыі працаўнікоў культуры Міністэрства культуры СССР (кафедра метадалогіі і тэхналогіі рэстаўрацыі) у Маскве. У 1990–1998 гг. — выкладчык манументальна-дэкаратыўнага мастацтва мастацкага аддзялення ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў. З 1996-га па 2004 г. выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2001 г. творча працуе ў Італіі, дзе адбыліся тры яго персанальныя выставы. У 2008 г. быў ушанаваны дыпломам «Біенале міжнароднага мастацтва 2008» у Рыме. У 2008 г. быў запрошаны распісваць адноўлены пасля землятрусу храм у Cava dei Tirreni, адначасова выконваючы маштабную серыю з 12-ці карцін, прысвечаную айцам-заснавальнікам аднога з найстарэйшых абацтваў — Badia di Cava.



Вячаслаў ДУБІНКА

Літаратар, фатограф. Нарадзіўся ў 1947 г. у Слуцку. Аўтар кніг «Паплач ля роднае крынічкі» (1981), «Не плач, душа мая» (1983), «Сіндыкат Мані Дулі» (1983), «Ой, зялёны дубочак» (1983), «Браты святой ночы» (1986), «Развітальная песня» (1989). Аўтар фотаальбомаў «Бабруйск», «Нясвіж», «Магілёў», «Брэст» і інш. Памёр 10 жніўня 2010 г.



Мар'ян ДУКСА

Паэт. Нарадзіўся ў 1943 г. у вёсцы Каракулічы на Мядзельшчыне. Закончыў філалагічны факультэт БДУ. Выдаў зборнікі вершаў «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989), «Горн прымірэння» (1993), «Валуны на пагорках» (1994), «Прыйсці да алтара» (2003). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Памёр 19 красавіка 2019 года.



Айцец Міхал ЕРМАШКЕВІЧ OP

Айцец дамініканін нарадзіўся ў мястэчку Сянно Віцебскай вобласці ў 1966 г. Пасля сярэдняй школы скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, потым — філасофска-тэалагічны калегіум айцоў дамініканаў пры Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве. Сакрамэнт святарства і тытул магістра атрымаў у 1988 г. Пробашч катэдры святой Барбары ў Віцебску.



Айцец Аляксандр ЖАРНАСЕК

Святар з ордэну айцоў марыянаў. Прапаведнік і рэкалекцыяніст. Пачынаючы з 2000 года, цесна звязаны з рухам Адновы ў Духу Святым, што аказала вялікі ўплыў на фармацыю яго духоўнасці. У 2009–2020 гг. нёс святарскую паслугу ў калоніі №12 у Оршы. Арганізатар духоўных курсаў і рэкалекцый для моладзі, сем’яў і малітоўных сустрэчаў «Вінаграднік». Многія матэрыялы гэтых курсаў, а таксама аўдыёказанні змешчаныя на сайце аўтара www.viartannie.org.



Ірына ЖАРНАСЕК

Пісьменніца, паэтка, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». Нарадзілася ў вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Аўтар кніг прозы «Ліст да сына» (1986), «Гульні над студняй» (1993), «Гадара» (2002), аповесці-казкі «Спрэчка анёлаў» (2004), рамана «Будзь воля Твая»(2004), зборніка вершаў «Шукаю Цябе» (2008), кнігі для дзяцей «Незабудкі» і інш. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Алесь ЖЛУТКА

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Заполле на Магілёўшчыне. Кандыдат філалагічных навук (абараніў дысертацыю па лацінамоўнай паэзіі Беларусі эпохі Асветніцтва). Падрыхтаваў да выдання кнігу дакументаў і сведчанняў «Міндаў, кароль Літовіі». У яго перакладзе на беларускую мову друкаваліся паэзія Гарацыя, байкі Эзопа і творы анакрэонтыкаў. Займаецца даследаваннем ранняй гісторыі Касцёла на Беларусі, беларускай анамастыкай.



Васіль ЖУКОВІЧ

Паэт, навэліст, перакладчык. Нарадзіўся 21 верасня 1939 года на хутары Забалацце (Камянеччына). Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. Выдаў 30 кніг паэзіі, прозы, а таксама вершаў і казак для дзяцей, перакладаў, песняў. Сярод іх – аповесць «Як адна вясна…» (1980), зборнікі вершаў «Паклон» (1974), «У храме хараства і смутку» (2003), «Не завіце радзіму малой» (2009), «Пра што гаманілі рамонкі» (2012), «Хто хацеў бы пакатацца?» (2014), асобныя выданні перакладаў выбраных твораў Алішэра Наваі, украінскіх класікаў і інш.



Віктар ЖЫБУЛЬ

Літаратуразнаўца, архівіст, паэт. Кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Мінску. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000), аспірантуру (2003). Працаваў у рэдакцыях часопісаў «Першацвет», «Роднае слова», «Arche». З 2009 г. – вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Аўтар некалькіх кніг паэзіі, каля 150 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў.



Сяргей ЗАКОННІКАЎ

Паэт, публіцыст, эсэіст, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы, Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, міжнародных літаратурных прэмій Польшчы і Украіны. Нарадзіўся 16 верасня 1946 г. на Віцебшчыне. Скончыў БДУ. Друкуецца з 1963 г. Аўтар кніг паэзіі «Бяседа» (1973), «Пакуль жыве мая бяроза» (1981), «Вера, надзея, любоў» (1983) і шматлікіх іншых, а таксама кніг, выдадзеных на замежных мовах: «Чорны конь апакаліпсісу» (Варшава, 1996), «Шлях душы» (Сафія, 2002) і інш. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Айцец Юрась ЗАЛОСКА

Святар, журналіст. Нарадзіўся ў 1968 г. у в. Навасады на Гродзеншчыне. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ (1994), працаваў у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Закончыў факультэт філасофіі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (1999). Магістр філасофіі і ліцэнзіят праваслаўнага багаслоўя. Выдаў дзве кнігі эсэістыкі і інтэрв’ю: «Версіі» (1995), «Дыялогі з В. Быкавым» (1995, пашыранае выданне пад назваю «Праўда як рэлігія» — 2010 г.). У 2009 г. выдаў навуковую манаграфію «Философия религии Люблинской школы». Аўтар шматлікіх артыкулаў, перакладаў і эсэ. Працуе святаром у саборы святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску.



Ірына ЗВАРЫКА

Вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Аўтар навуковай канцэпцыі міжнароднай выставы «Слуцкія паясы» (Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі; кастрычнік 2005 — студзень 2006 гг.); укладальнік і суаўтар каталога «Слуцкія паясы» (Мінск, 2008 г.); аўтар навуковай канцэпцыі экспазіцыі «Беларусь XVI–XVIII стагоддзяў у партрэце і геральдыцы» ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь; аўтар атрыбуцыі партрэта Луізы Гогенцолерн («Партрэт вядомай»: штогоднік «Музейны веснік», Мінск, 2012).



Сястра Зоф’я ЗДЫБІЦКА USJK

Законніца з Кангрэгацыі сясцёр уршулянак. Прафесар, доктар навук, філосаф. У 1970–2002 гг. займала пасаду загадчыцы кафедры філасофіі Бога і рэлігіі, а ў 1990–1998 гг. — дэкана філасофскага факультэта Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. Член Вучонай рады інстытута Яна Паўла ІІ, Польскага таварыства Тамаша Аквінскага, якое з’яўляецца нацыянальным аддзяленнем Міжнароднага таварыства Тамаша Аквінскага. Аўтар шматлікіх навуковых працаў, сярод якіх «Удзел быцця. Спроба тлумачэння сувязяў паміж светам і Богам» (1972 г.), «Чалавек і рэлігія. Нарыс філасофіі рэлігіі» (1977 г.), «Рэлігія і рэлігіязнаўства» (1988 г.); рэдактар кніг «Задачы рэлігіі ў сучаснай культуры» (1992 г.), «Свабода ў сучаснай культуры» (1997 г.) і інш.



Ксёндз Андрэй ЗНОСКА

Святар Гродзенскай дыяцэзіі. У 2004 г. скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, у 2005 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Пробашч касцёла Божай Міласэрнасці у г. Ліда (Маладзёжны).



Васіль ЗУЁНАК

Паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся ў 1935 г. у в. Мачулішча Крупскага раёна. Скончыў Белдзяржуніверсітэт. Працаваў у газеце «Піянер Беларусі», часопісе «Маладосць», сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкуецца з 1954 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Крэсіва» (1966), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980) і інш. Піша таксама для дзяцей. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Раіса ЗЯНЮК

Кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2004 г. скончыла БДПУ імя М. Танка, у 2010 г. — аспірантуру Інстытута гісторыі НАНБ. У 2015 г. абараніла дысертацыю на тэму «Навучальныя ўстановы Рыма-каталіцкай Царквы ў Беларусі (1772–1914): структура і дзейнасць». Даследуе канфесійную гісторыю Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст.



Вольга ІПАТАВА

Пісьменніца, перакладчыца, грамадскі дзеяч. Нарадзілася 1 студзеня 1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Мінскай вобласці. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Друкуецца з 1959 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974) і «Казка пра Паўліна» (1983) і інш. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Андрэй ІЛЬНІЦКІ

Доктар медыцынскіх навук. Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Полацку. У 1996 г. скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. Займаецца праблемамі медыцынскай рэабілітацыі, геранталогіі, арганізацыі аховы здароўя. Аўтар больш чым 150 навуковых працаў, у тым ліку 5 манаграфій. Працуе намеснікам галоўнага ўрача Наваполацкай гарадской бальніцы, выкладае ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.



А-І | К-П | Р-Я


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY