Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(15)/2001
Дакументы
Haereditas
Мастацтва

РОСПІСЫ ПЁТРЫ СЕРГІЕВІЧА
Святло слова
Проза
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Святло слова

Постаці

ПАВАДЫР І СЛУГА
Нашы святыні

НАША «ЕЗУІЦКАЕ» БАРОКА
Кантрапункт

МАДЭРНІЗМ
На кніжнай паліцы
Haereditas

№ 1 (15), 2001 г.

Нумар адкрывае Пасланне Яна Паўла ІІ на ХХХV Cусветны дзень сродкаў масавай інфармацыі, дэвізам якога сталі словы Езуса, скіраваныя да першых вучняў: «Што кажу вам у цемры, паўтарайце пры святле; і што на вуха чуеце, абвяшчайце з дахаў» (>>).

У рубрыцы «Haereditas» гісторык Алесь Жлутка прапануе пераклад са старагрэцкай «Дыдахэ, ці Вучэнне дванаццаці апосталаў» – найважнейшага раннехрысціянскага твора, які быў напісаны, найверагодней, у другой палове І ст. ад Н.Хр. (>>).

Мастацтва ў гэтым нумары «Нашай веры» прадстаўлена артыкулам мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча «Сюжэт Уваскрэсення Хрыста ў старабеларускім мастацтве» (>>), а таксама артыкулам Вольгі Бажэнавай аб манументальнай спадчыне беларускага мастака Пётры Сергіевіча (>>).

Чарговы артыкул з цыкла «Шлях да святыні» паэткі і літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук Ірыны Багдановіч прысвечаны матыву Вялікадня ў беларускай паэзіі (>>).

Пісьменніца Ірына Жарнасек прапануе ўрывак са свайго рамана «Будзь воля Твая...», аснову сюжэта якога склалі трагічныя падзеі 1943-га года ў беларускім мястэчку Расіца, дзе былі спалены больш за паўтары тысячы чалавек, і разам з імі пайшлі ў полымя па сваёй волі айцы марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра (>>).

У рубрыцы «Паэзія» чытач знойдзе вершы нашых сучасніц, беларускіх паэтак Надзеі Салодкай і Аксаны Данільчык (>> | >>).

У рубрыцы «Святло слова» Жана Некрашэвіч прадстаўляе малітоўныя звароты да Панны Марыі паэтаў Вялікага Княства Літоўскага ХVІ ст. Паўла з Кросна і Яна Вісліцкага (>>).

У рубрыцы «Постаці» чытачу прапануецца нарыс Міхася Казлоўскага «Павадыр і слуга» пра жыццёвы шлях айца Уладзіслава Чарняўскага, які пралёг амаль што праз усё мінулае стагоддзе і неадлучна звязаны з гісторыяй нашай краіны, пра жыццё, напоўненае дабрынёй і шчырасцю, а яшчэ – смеласцю гаварыць з Богам на роднай мове (>>).

У рубрыцы «Нашы святыні» змешчаны артыкул гісторыка архітэктуры Тамары Габрусь «Наша «езуіцкае» барока» (>>).

У артыкуле тэолага з Італіі Мары-Крыстын Чаруці-Сандрые, змешчаным у рубрыцы «Кантрапункт», раскрываецца сутнасць багаслоўскага мадэрнізму – бедства, якое сёння нішчыць хрысціянства знутры (>>).

Рубрыка «На кніжнай паліцы» знаёміць чытачоў з унікальнай манаграфіяй вядомага беларускага этнографа і мастацтвазнаўцы Міхася Раманюка «Беларускія народныя крыжы» (>>).

Завяршае нумар артыкул загадчыка фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Валянціны Малюшынай «Арнамент у кнігах духоўнага зместу», якая аналізуе друкаваныя выданні ХVІ–ХІХ стагоддзяў на Беларусі, разглядаючы кнігу, як своеасаблівы помнік мастацтва (>>).


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY