Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(19)/2002
Мастацтва
Нашы святыні
Мастацтва

ВЕСНАВЫЯ ГАЛІНКІ ВЯРБЫ

НАПАЛЕОН
Memoria
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Проза

ЖЫЦЦЁ ПАЭТА Ў МІНІЯЦЮРЫ
Haereditas

СЛАВУТЫ ЧЫЛІЕЦ

МАЕ ПАДАРОЖЖЫ
Мастацтва
Культура
Кантрапункт
Пра самае важнае

№ 1 (19) 2002

Гэты нумар часопіса адкрывае рубрыка «Мастацтва». Гісторыю культу і іканаграфію святога Казіміра, культ якога пашыраны на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы, даследуе мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч (>>).

У пастаяннай рубрыцы «Нашы святыні» чытачам прапануецца артыкул гісторыка архітэктуры Тамары Габрусь «Тут гучала малітва Францішка з Асізі», у якім аўтар распавядае пра гісторыю жабрацкага ордэна францішканцаў і знаёміць з асаблівасцямі архітэктуры касцёльна-кляштарных комплексаў, што будаваліся гэтым ордэнам у ХVІІІ ст. на Беларусі (>>).

Радаснаму веснавому святу Вербнай нядзелі і звязанай з ім вербнай тэматыцы ў традыцыйных узорах народнага мастацтва, а таксама ў сучасным беларускім мастацтве прысвечаны артыкул мастацтвазнаўцы Яўгена Шунейкі «Веснавыя галінкі вярбы» (>>).

Да 195-й гадавіны з дня нараджэння знакамітага сына беларускай зямлі Напалеона Орды, якога Бог шчодра надзяліў талентамі мастака, кампазітара, піяніста, педагога, прымеркаваны артыкул Зосі Бараноўскай «Напалеон» (>>).

У рубрыцы «Memoria» публікуюцца шчымлівыя ўспаміны пісьменніцы Ірыны Жарнасек «На скрыжаванні сцежак і шляхоў» пра ксяндза марыяніна Антонія Лася, ахвярнага святара, які не так даўно адышоў ад нас (>>).

Паэзія ў гэтым нумары «НВ» прадстаўлена вершамі вядомай беларускай паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы Дануты Бічэль (>>) і вершамі польскага паэта Тамаша Агатоўскага ў перакладзе на беларускую мову А. Чобата (>>).

У рубрыцы «Проза» чытачам прапануюцца мініяцюры Леаніда Галубовіча, у кожнай з якіх пульсуе адвечнае паэтава – і чалавечае – пытанне «хто я? які я?» (>>).

У рубрыцы «Haereditas» распачынаецца публікацыя фрагментаў з дзённікаў Ігната Дамейкі – знакамітага навукоўца, нацыянальнага героя Чылі і нашага суайчынніка, 200-годдзе з дня нараджэння якога па рашэнні ЮНЕСКА адзначаецца сёлета ва ўсім свеце (>> | >>).

Роспісам гродзенскай катэдры святога Францішка прысвечаны артыкул Вольгі Бажэнавай (>>).

У рубрыцы «Культура» надрукаваны артыкул Тамары Ліхач «Каталіцкае манаства і фармаванне беларускай музычнай культуры», у якім аўтар разглядае адну з істотных тэндэнцый фармавання нацыянальнай культуры, а менавіта засваенне і творчую перапрацоўку набыткаў іншых культур, далучэнне да скарбніцы сусветнай цывілізацыі (>>).

У артыкуле магістра філасофіі Юрася Залоскі «Падставы рэлігійнага выбару» чытачам прапануюцца разважанні над вытокамі рэлігійнасці чалавека, «грунтам якой заўжды з’яўляецца нязменны факт залежнасці існавання чалавека ад Бога» (>>).

У рубрыцы «Кантрапункт» змешчаны артыкул Тамаша Влодака (пераклад з польскай мовы А. Чобата), у якім аўтар разглядае такое актуальнае сёння пытанне «талерантнасці ісламу як рэлігіі» (>>).


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY