Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(82)/2017
З жыцця Касцёла
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Да 300-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай
In memoriam

САЛЕЗІЯНІН — СЫН КАВАЛЯ
Да 135-годдзя Якуба Коласа
Асобы

«АБНЯЛА МЯНЕ БЕЛАРУСЬ, ЗАПАЛАНІЛА, ТРЫМАЕ...»
Проза
Віншуем з юбілеем!

«ПАЧАКАЙ, ЗАТРЫМАЙСЯ...»
Паэзія

ВЕРШЫ
Пераклады

ВЕРШЫ
Проза
In memoriam
Успаміны
Архітэктура

ПРЫГАЖОСЦЬ У ПРАСТАЦЕ

Ірына БАГДАНОВІЧ

ПРЫГОДЫ ЦУДОЎНАЙ «ШПІЛЕЧКІ» ГРАФІНІ ГАБРЫЭЛІ

Чытачам «Нашай веры» ўжо знаёмае імя Габрыэлі Пузыні (1815 – 1869), вядомай у свой час, але прызабытай сёння пісьменніцы нашага краю, якая актыўна працавала на ніве літаратуры ў 40-60-я гады ХІХ стагоддзя. У перакладзе з польскай мовы на старонках часопіса публікавалася падборка апавяданняў пісьменніцы («Наша вера», 2011, № 3), а таксама яе вершы «Песня аб Найсвяцейшай Панне Марыі Вастрабрамскай» («Наша вера», 2014, № 4) і «Касцёл у Бялынічах» («Наша вера», 2017, № 2).

Яе першы зборнік вершаў пад назвай «W Іmię Boże» («У Iмя Божае») убачыў свет у Вільні ў 1843 г. пад дзявочым прозвішчам паэткі — Габрыэля Гюнтэр. У ім былі сабраныя глыбока прачулыя вершы рэлігійнай тэматыкі («Аллелюя!», «Дзень Задушны», «Папялец», «Анёл-Ахоўнік» ды іншыя), пазначаныя высокім прафесійным майстэрствам. Зборнік адразу ж стаў вельмі папулярным сярод чытачоў, і яго нават часам цёпла называлі своеасаблівай хатняй «кантычкай».

Назва першага паэтычнага зборніка становіцца ў далейшым літаратурным псеўданімам аўтаркі: наступны свой зборнік «Dalej w świat» («Далей у свет»), дзе былі сабраныя вершы свецкай тэматыкі, яна выдае ў 1845 г. і падпісваецца «Аўтарка ў Імя Божае», стаўшы пазнавальнай і адметнай постаццю ў тагачасным літаратурным жыцці Беларусі. З-пад яе пяра выходзілі новыя вершы, апавяданні, п’есы, якія траплялі на старонкі польскамоўнага перыядычнага друку і выходзілі асобнымі кнігамі.

Ужо вершы першай кнігі сведчылі аб плённым працягу Габрыэляй Гюнтэр (Пузыняй) традыцый высокай духоўнай паэзіі, што склалася яшчэ ў старажытнасці і плённа развівалася ў Беларусі на працягу стагоддзяў. Габрыэля ад нараджэння гадавалася ў атмасферы хрысціянскай духоўнасці. Графская сям’я Гюнтэраў (бацька пісьменніцы Адам Гюнтэр паходзіў з нямецкага роду, які даўно асталяваўся на беларускіх землях) была пабожнаю каталіцкаю сям’ёй, як і род Габрыэлі па мацярынскай лініі — Тэзенгаўзы. Гэта азначала паўсядзённую практыку малітвы і хрысціянскіх праўдаў веры. Менавіта таму, як і належыць верніцы каталічцы, якая кожны свой новы дзень і кожны занятак прывыкла пачынаць «у імя Айца і Сына, і Духа Святога», Габрыэля выбрала назву для свайго першага паэтычнага зборнічка «У Імя Божае» («W Іmię Boże»), прысвяціўшы Богу такім чынам і ўсю сваю далейшую творчую дзейнасць.

У гэтым нумары мы знаёмім чытачоў з высокадухоўным, авеяным чароўнасцю містычнай таямніцы апавяданнем пісьменніцы «Шпілечка з 1730 года». Адправіўшыся разам з «уваскрослай» шпілечкай у незвычайнае падарожжа па свеце завядзёнак і ўпадабанняў далёкіх і блізкіх продкаў, можна пераканацца таксама ў глыбокай назіральнасці і дасканаласці пісьменніцкага майстэрства графіні Габрыэлі, якая ўмела заўважыць незвычайнае ў простым і паўсядзённым бегу жыцця, падгледзець і надаць каштоўнасць сапраўдных мастацкіх перлінаў тым драбніцам, якія незаўважна сплываюць разам з ягонымі хвілямі, і да таго ж агафтаваць усё гэта тонкім пачцівым гумарам.

Гл. таксама:
ГАБРЫЭЛЯ ПУЗЫНЯ :: ШПІЛЕЧКА З 1730 ГОДА: КАТАКОМБЫ ДАМІНІКАНСКАГА КАСЦЁЛА Ў ВІЛЬНІ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY