![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||
№
4(82)/2017
![]() З жыцця Касцёла
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку
Вялікія містыкі
Да 300-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай
In memoriam
Да 135-годдзя Якуба Коласа
Асобы
Размова Крыстыны ЛЯЛЬКО з Данутаю БІЧЭЛЬ з нагоды юбілею
«АБНЯЛА МЯНЕ БЕЛАРУСЬ, ЗАПАЛАНІЛА, ТРЫМАЕ...» Проза
Віншуем з юбілеем!
Паэзія
Пераклады
Проза
In memoriam
Успаміны
Архітэктура
|
Вера ў Бога, звароты да Яго становяцца адной з прыкметаў, адным з прынцыпаў мастацкага метаду Якуба Коласа ад самага пачатку творчасці. Прычым не столькі пэўная рэлігія, колькі менавіта вера. І ў гэтым не варта шукаць сімпатыі да неапратэстанцтва, якое імкліва распаўсюджвалася ў часе сталення Канстанціна Міцкевіча (мяжа ХІХ–ХХ стст.), — ён як чалавек заставаўся праваслаўным, а ў творчасці — калі закранаў менавіта моманты рэлігіі, а не веры — спалучаў традыцыі абедзвюх галоўых канфесій — праваслаўя і каталіцтва. Хаця і нельга цалкам выключаць азнаямлення будучага літаратурнага класіка з ідэямі іншых хрысціянскіх вучэнняў, якія цыркулявалі ў той час, напрыклад, талстоўства, але тым не менш казаць пра дзейсныя ўплывы на жыццё і творчасць Якуба Коласа якіх-небудзь рэлігій, апрача праваслаўя і каталіцтва, падставаў няма. Для яснасці адразу акрэслім тэматычную дыферэнцыяцыю ранняга перыяду творчасці Якуба Коласа. Агульнапрызнана, што галоўнымі ў ідэйным спектры маладога паэта сталі сацыяльныя матывы, а канкрэтней — перажыванне за мужыцкае жыццё. Аснову вынікаў паэтычнага мыслення Якуба Коласа перыяду станаўлення складае грамадзянская лірыка ў яе звыклым літаратуразнаўчым разуменні, аднак з яе варта асобна вылучыць вершы з палітычнымі матывамі і сацыяльна-філасофскія. Акрамя таго, была напісана выдатная пейзажная лірыка, а таксама (але даволі спарадычна) — філасофская і любоўная лірыка. Рэлігійнай у вузкім сэнсе — няма.
Так сказана ў праграмным вершы яшчэ ў 1904 г. Ім пачынаецца першая Коласава кніга «Песні-жальбы» (1910)2. Тым не менш і звужаць класавай сацыялагізацыяй вершы гэтай кнігі не варта. Побач з ёю цыркулююць рэлігійныя матывы, якія складаюцца ў яшчэ адну канцэптуальную інтэрпрэтацыю яе прачытання. Прычым прачытанне «Песняў-жальбаў» праз рэлігійную прызму выяўляе як яўныя, экспліцытныя сістэматычна ўжываныя элементы, так і існы імпліцытны пласт, які патрабуе філасофскай і літаратуразнаўчай дэшыфроўкі. У першым выпадку маецца на ўвазе лексічны ўзровень, у другім — вобразны і кампазіцыйны, а таксама тэксталагічны. Найперш на наяўнасць рэлігійных матываў у кнізе ўказвае сама яе назва, якая супадае з найменнем рэлігійнага цыклу для каталіцкага набажэнства, што ўзнік у Рэчы Паспалітай на пачатку ХVІІІ ст.: «Першы раз іх праспявалі ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве. У хуткім часе гэтае набажэнства стала адным з найбольш папулярных набажэнстваў Вялікага посту і на нашай зямлі. Разважанне мукаў Хрыста ў „Песнях-жальбы“3 спрыяе духу пакаяння, а перадусім мае на мэце служыць нашаму навяртанню» [6]. Несумненна, паэту, хоць і праваслаўнаму, яны былі вядомыя: «ужо ў другой палове XIX ст. ,,Песні-жальбы“» спяваліся па ўсёй Польшчы» [7]. Згадаем, што пад назвай гэтай краіны яе нацыянальныя дзеячы нярэдка мелі на ўвазе землі Рэчы Паспалітай, куды ўваходзіла і тэрыторыя Беларусі, на якую таксама прыйшоў гэты рэлігійны песенны цыкл, а значыць ён, па ўсёй верагоднасці, быў знаёмы і Якубу Коласу. Некаторыя паралелі заўважныя і паміж структурай Коласавых і рэлігійных песняў: прынамсі абодва феномены маюць уводзіны і па некалькі частак. Рэлігійны цыкл «пачынаецца ад так званай пабудкі, пасля чаго надыходзяць тры часткі разважанняў Мукаў Пана Езуса. Кожнай частцы папярэднічае адчытанне інтэнцыі. Акрамя гэтага, кожная з частак складаецца з трох раздзелаў» [7]. У кнізе Коласа змешчаны ў тым ліку плач па зямным чалавеку, яго долі, па роднай старонцы, што перагукваецца з рэлігійным цыклам, дзе «ў другой частцы разважанняў над мукаю Пана будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў ад несправядлівага прысуду ажно да ўкаранавання цернем. Гэтыя раны і знявагі ахвяруем Пану, просячы супакою для нашай Айчыны, згоды паміж народамі, а для нас саміх — прабачэння грахоў, паратунку ад зямных няшчасцяў, а асабліва ад пажару, голаду, вайны і заразы» [6]. Але, як падказвае сам паэт яшчэ ў першым раздзеле кнігі, інтэрпрэтацыя жальбы ў яго не супадае з рэлігійнай:
Таму і думкі незалежна ад аўтара «ўюцца», «томяць грудзі», «хочуць выліцца з душы», «выбіцца на сьвет»:
У абедзвюх цытатах закладзена непасрэдная адсылка да назвы Коласавага выдання, якое, такім чынам, не толькі алюзіруе рэлігійныя матывы, але і апаніруе ім. Гэты тэзіс можна лічыць ці не цэнтральным у тэме рэлігіі ў творчасці класіка. Месца Хрыста ў «Песнях-жальбах» займае «працавіты люд» у розных найменнях, а ролю іконы выконвае родны вобраз-абраз. Пры гэтым функцыянальнасць Коласавых «Песняў...» тоесная рэлігійным, якія маюць на мэце «пабудзіць у нас спачуванне да церпячага Хрыста, а таксама да жалю за грахі, якія і ёсць прычынай Яго такіх цяжкіх мучэнняў, а ў выніку — смерці. <...> У гэтай прыгожай і кранальнай малітве галоўным матывам з’яўляецца жаль за грахі, які вядзе да метамарфозы (навяртання, перамены жыцця), жаль, які выплывае з асабістай любові да Хрыста. Гэтае набажэнства таксама ёсць спробай адказу на пытанне пра сэнс цярпення. Бог у Езусе Хрысце адказвае на гэтае пытанне не тэорыяй, а салідарным прабываннем з чалавекам у яго цярпеннях і болю» [7]. «…У канцэптуальным плане, паводле хрысціянскай аналогіі, кніга Якуба Коласа была менавіта разважаннем пра мукі народа, які цярпеў і мусіў праз мастацкае «ўсведамленне» сваёй пакуты адрадзіцца і «навярнуцца да новага жыцця» [1, c. 13]. Такім чынам, якраз аўтар сам падштурхоўвае паглядзець на сваё выданне праз рэлігійную прызму. У розных кантэкстах Усявышні фігуруе ўжо ў першых публікацыях вершаў Якуба Коласа, і ў «Песнях-жальбах» акрэсленая цэлая лінія прысутнасці Творцы. Найчасцей Найвышэйшая Сіла выступае як галоўная прычына бедстваў народа, край якога «забыты Богам»:
Аднак паэт не быў схільны зводзіць дэтэрмінізм цяжкай долі народа да віны Бога. Многія прычыны гаротнага становішча людской масы бачацца ўнутры яе:
За светлыя старонкі жыцця паэт гэтаксама звяртае погляд удзячнасці ў Неба:
Акрамя таго, ідэя многіх вершаў Я. Коласа рэалізоўваецца з дапамогаю хрысціянскай атрыбутыкі: найперш крыжоў — прыдарожных і надмагільных, розных святаў — як часавых арыеціраў, іншых царкоўных паняццяў (абразы, царква, грэшнік, звон, дзяк і да т.п.). Слова «Бог» і ўтвораныя ад яго згадваюцца 20 разоў. Натуральна, што адлюстраванне беларускай рэчаіснасці сапраўды немагчымае без згадвання рэлігіі, таму Я. Колас ужывае адпаведную лексіку ў тым ці іншым кантэксце. Але нават не гэта галоўнае. Звяртае ўвагу закальцаваная кампазіцыя раздзела. Вершы размешчаны не ў храналагічным парадку іх стварэння (NB на прыведзеныя адмыслова побач з назвамі твораў гады), а ў свядома абранай паслядоўнасці. З аднаго боку, праз яе закальцаванасць адлюстраваны прыродны цыкл і рытміка народнага, сялянскага жыцця. З іншага боку, у падкрэсленні матыву адраджэння-ўваскрашэння («Весна, весна // Жаданая! // Ты прыйдзёш зноў, // Ты вернешся» [3, с. 28]) таксама ёсць рэлігійныя матывы. Менавіта мастацкае адлюстраванне жыцця прыроды праз заўсёднае вяртанне-ажыўленне стварае паралель з абяцаннем уваскрашэння ў хрысціянскай традыцыі. Якуб Колас мог закончыць круг на зіме, аднак ён абазначае пачатак наступнага кругу. Фактычна менавіта са сфармуляванага вышэй тэзіса пра алюзійнасць і апаніраванне стасоўна рэлігійных матываў пачынаецца і другі раздзел Коласавых «Песняў-жальбаў», які называецца «Родныя абразы» (падкрэсленне наша. — А. Т.), а не так, як мы са школы прывыклі бачыць гэтую назву (праўда, дзякуючы аднайменнаму вершу). Вядома ж, маюцца на ўвазе родныя вобразы. Аднак жа і супадзенне адпаведнае і — паводле стылю алегарызацыі аўтара — наўрад ці выпадковае. Да таго ж лагічна паставіць пытанне, што аўтару перашкаджала назваць і раздзел, і вядомы хрэстаматыйны верш гэтак, як слова падавалася ў тэксце — «образы». Тым болей, што паэт практыкаваў гэткую форму — адзін з вершаў, апублікаваных у «Нашай Ніве» (1907, 24 лют., №8), называецца «Расейскія образы» (1907), у ім крытычна апісаныя карціны жыцця ў імперыі, якія ні ў якім разе не маглі быць названыя абразамі. (Згаданы твор, што паказальна, не ўвайшоў у «Песні-жальбы»!) Успамінаючы за кратамі блізкія сэрцу краявіды, Якуб Колас называе іх менавіта абразамі, хоць гэта ўсяго толькі, як гаворыцца ў хрэстаматыйным вершы, «(в)образы». Працытуем паказальны прыклад, заглянуўшы ў апошні раздзел «Песняў»:
Такім чынам песняром фактычна абагаўляецца родны край, праяўляецца рэлігійная адданасць яму. У такім святле зусім інакш успрымаюцца радкі з ужываннем слова «абразы», а не «образы»:
Пасля ўнармавання беларускай літаратурнай мовы і адаптацыі да нормаў Коласавых твораў азначаная нюансіроўка, на жаль, страцілася. Да таго ж Я. Колас не толькі стварае ікону з краявідаў Бацькаўшчыны — часам выразнае стаўленне паэта да сялянскай справы як да вышэйшай за рэлігійнае жыццё:
Уладзімір Конан лічыў, што «Песні-жальбы» «бліжэй да філасофіі хрысціянскай дэмакратыі, чым да сацыяльнага радыкалізму. У аснове сюжэтаў і вобразаў праграмных вершаў праглядваецца архетып евангельскай прыпавесці пра Лазара беднага і багацея (Лк 16, 19–31), пераўтвораных у аспекце тагачасных сацыяльных рэаліяў Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. <...> Коласавы вобраз селяніна — гэта і вобраз Беларусі — беднага Лазара Расійскай імперыі» [4, c. 108]. Прычым падобнае прачытанне не абмяжоўваецца толькі названай кнігаю. У. Конан гаворыць яшчэ і пра алегарычнае апавяданне «Дудар» (гл. падрабязней: 4, с. 110; 1906 г. — г. зн. таксама з ранняй творчасці). Асабліва выдзяляюцца з першых крокаў у паэзіі Якуба Коласа эсхалаталагічныя матывы, якія ў далейшым пашыраюцца і становяцца адной з дамінантаў у паэме «Новая зямля» [гл. падрабязней: 5]. Пры неабходнасці для вырашэння сваіх мастацкіх задач Якуб Колас запазычвае відавочна біблейскія калізіі. Так, верш «Мужык» (1908) выступае падагульненнем жыццёвага шляху селяніна, асабліва яго апошнія радкі:
У гэтым вершы звяртае на сябе ўвагу страфа, прапушчаная пры далейшых публікацыях яўна з цэнзурных меркаванняў (пра гэта скарачэнне паведамляецца ў каментарыях апошняга Збору твораў Я. Коласа [2, с. 534], але і яго складальнікі ў дадзеным выпадку прадоўжылі нядобрую традыцыю Галоўліта). Між іншым, як сцвярджаецца У. Конанам, тая купюра з’яўляецца выразнай адсылкай да біблейскага сюжэту, але ён перанесены на глебу беларускай рэчаіснасці, і пратаганістам выступае звычайны гаротнік-мужык, «люд забіты, люд хрышчоны» (цытата з верша «Наша доля» (1907)), хоць і не зусім ідэальны ў хрысціянскім сэнсе.
У. Конан цытуе гэтыя радкі і далей супастаўляе іх з біблейскім аповедам: «У Нагорным казанні Ісус Хрыстос пытаецца ў народа: «Ці ёсць сярод вас такі чалавек, які, калі папросіць сын ягоны ў яго хлеба, камень падаў бы яму? І калі рыбы папросіць — змяю падаў бы яму?» (Мц 7, 9)» [4, c. 108]. Гэткім шляхам Якубам Коласам дэманструецца, што жыццё мужыка праходзіць ва ўмовах, далёкіх ад міжчалавечага ўзаемаразумення. Такім чынам, у кнізе «Песняў-жальбаў» выразна акрэсленая ідэйна-тэматычная апазіцыя «свет фізічны — свет метафізічны / рэлігійны». Жыццё чалавека і прыроды, згодна з канцэпцыяй «Песняў-жальбаў», мае два бакі — рэальны і ірэальны. Яны аб’ядноўваюцца тоеснымі рытмамі, у якіх адраджэнне рэальнага, матэрыялістычнага боку (у выніку гадавога кругазвароту) адпавядае ўваскрашэнню рэлігійна-метафізічнага (абяцанага паводле Бібліі). Аднак выразнае і супрацьпастаўленне жыццёвай рэчаіснасці і яе нематэрыялістычнага боку. Канечне, вонкавае ўражанне, што рэпрэзентуецца сацыяльная парадыгма лірыкі «Песняў-жальбаў», і ў савецкі час такая трактоўка найзручней клалася ў пракрустава ложа марксісцка-ленінскага літаратуразнаўства. Але Я. Колас не хаваў і пэўнай рэлігійнасці, аддаючы пры гэтым перавагу не царкоўнай інтэрпрэтацыі (якой, тым не менш, не адкідваў), а сакральнасці родных вобразаў — як ён сам кажа, абразоў. Яны ствараюцца пэўным колам канцэптаў, што складваецца ў працэсе разгортвання панарамы «Песняў»: поры года як чытэльныя сімвалы жыцця (найчасцей — вясна), найменні Бацькаўшчыны ў розных варыяцыях (перадусім — родны край), песні як спараджэнне сацыяльнага і прыроднага жыцця, найважнейшыя ўмовы сялянскага існавання (хата, ніва, жыта, поле, лес, дарога і інш.), абагульненая фігура селяніна. Пры гэтым далёка не на апошнім месцы знаходзіцца хрысціянская рэлігійная лексіка (найбольш часта згадваюцца крыжы і словы з коранем «Бог»). Такое спалучэнне, у якім бачыцца пантэістычны пачатак, натуральна, са сваімі нацыянальнымі асаблівасцямі, адлюстроўвае светапогляд беларусаў, становіцца яго інтэлектуальным здабыткам. У цэлым у першай кнізе паэзіі Якуба Коласа «Песні-жальбы» акрэсленыя мастацкія прыёмы аўтара. Некаторыя матывы яе вершаў былі паўтораны і плённа развіты ў наступных творах. Адным з такіх матываў з’яўляецца стварэнне і раскрыццё мастацкага свету праз рэлігійныя элементы. Наколькі яны прысутнічалі ў жыцці тагачаснага беларускага селяніна, настолькі і ўводзіліся ў творчасць. Разам з тым мы бачым вольную ці міжвольную метафарызацыю сэнсаў, закладзеных у вершах Якуба Коласа, праз экспліцытнае выкарыстанне элементаў рэлігійнасці (перадусім на лексічным узроўні) і яго прыхаваныя адсылкі, паралелі ці аналогіі з біблейскімі матывамі.
Літаратура:
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |