Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(23)/2003
Мастацтва
Кантакты

ПРАВАСЛАЎЕ І КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ
У свеце Бібліі
Юбілеі
На шляху веры

ПОШУКІ БОГА
Пераклады

ЕЗУС НЕВЯДОМЫ
Haereditas

МАЕ ПАДАРОЖЖЫ
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Вандроўкі

ВЕРЫЛІ РАЗАМ
Нашы святыні
Пераклады

КАРНЕЙ ВАСІЛЬЕЎ
Галерэя

№ 1 (23) 2003

Часопіс адкрывае артыкул мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча, у якім аўтар даследуе традыцыі адлюстравання сюжэта «Апошняй Вячэры» ў хрысціянскім мастацтве (як у візантыйскай іканаграфіі, так і ў еўрапейскім алтарным жывапісе, а таксама ў старабеларускім мастацтве) (>>).

У рубрыцы «Кантакты» публікуюцца тэксты выступленняў на міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай у снежні 2002 г. Інстытутам рэлігійнага дыялогу і межканфесійных адносінаў у Мінску, кардынала Вальтэра Каспера «Праваслаўе і Каталіцкі Касцёл» і Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта «Міжрэлігійны дыялог у посткамуністычным рэгіёне» (>>|>>).

Вядомая польская бібліёлаг, папіролаг і перакладчыца з грэцкай і лацінскай моваў Анна Свідэркувна ў артыкуле «Што было ў Ерузалеме ў 30-м годзе» разглядае на падставе Кніг Новага Запавету гістарычны аспект падзеі змёртвыхпаўстання Езуса (>>).

Да 195-й гадавіны з дня нараджэння беларускага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча прымеркавана эсэ кандыдата філалагічных навук Язэпа Янушкевіча «Найперш трэба гняздо звіць», якое акунае нас у атмасферу трагічных гадоў падаўлення польскага паўстання 1830-1831 гг. (>>).

У новай рубрыцы «На шляху веры» пісьменніца Ірына Жарнасек гутарыць з айцом Міраславам Капчэўскім, францішканінам, пра нашыя шляхі да Бога, пра навяртанне, пра веру як дар Бога чалавеку (>>).

У рубрыцы «Пераклады» заканчваецца публікацыя знакамітага твора рускага пісьменніка і філосафа Дзмітрыя Меражкоўскага «Езус невядомы» (>>).

Завяршаецца публікацыя фрагментаў з дзённікаў навукоўца, нацыянальнага героя Чылі і нашага суайчынніка Ігната Дамейкі «Мае падарожжы» (>>).

У рубрыцы «Haereditas» чытачам прапануецца невядомая да нядаўняга часу спадчына беларускага даследчыка Аляксандра Ельскага «Нарыс па гісторыі Мінскай дыяцэзіі» (>>).

Паэзія ў гэтым нумары часопіса прадстаўлена вершамі лаўрэата дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і паэткі Людмілы Кебіч (>>|>>).

У рубрыцы «Вандроўкі» мастацтвазнаўца і перакладчык Валеры Буйвал дзеліцца сваімі ўражаннямі ад наведвання Мілана, аднаго з найстаражытнейшых цэнтраў хрысціянства ў Заходняй Еўропе (>>).

Кандыдат архітэктуры Тамара Габрусь у артыкуле «Шляхі архітэктурнага рэнесансу» ў традыцыйнай рубрыцы «Нашы святыні» даследуе светапоглядныя і мастацкія паралелі архітэктуры Беларусі з культурай Італіі эпохі Адраджэння (>>).

Пераклад апавядання Льва Талстога «Карней Васільеў» прапануе чытачам народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль (>>).

У новай рубрыцы «Галерэя» мастацтвазнаўца Валеры Буйвал прадстаўляе адзін з шэдэўраў хрысціянскага мастацтва — «Уваскрэсенне Хрыста» Тржэбоньскага майстра (каля 1380 г.), які захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі ў Празе (>>).


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY