Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(55)/2011
Да беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ

СВЯТАСЦЬ У НАВУЧАННІ
ЯНА ПАЎЛА II
Новая евангелізацыя
Постаці

СВЯТАЯ АД ЦЕМРЫ
Галерэя
Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Асобы


Літаратуразнаўства
ВЕРА & SOCIUM

ВЕРА & SOCIUM
Проза
Асветнікі
Паэзія

ВЕРШЫ

ПАЛАНЭЗ
Пераклады

ВЕРШЫ
Паэзія

ВЕРШЫ
На кніжнай паліцы

МОСТ У КРАІНУ НЕМАНІНУ
З архіваў часу

Ранішняя малітва таго,
хто ідзе ў школу

Надходзіць час світання,
Насычаны спакоем.
Я абудзіўся з сонцам,
З яго святлом прывабным.
Чало маё, спачыўшы,
Не прагне больш падушкі.
Вось чыстую малітву
З глыбіняў сэрца праўлю:
«О блаславёны Сыне
Айца ў высокім небе,
Смяротных Адкупіцель,
Ты ў горадзе нябесным
Сядзіш пры ім, спагадны,
Сын гэткага11 народа,
Выдатны красамоўца,
Які чыніў дзівосы,
Заўсёды быў гатовы,
Каб задаваць пытанні;
Заўсёды быў гатовы
Да добрае навукі;
Любога чалавека
Мог выслухаць ахвотна.
Цяпер іду я ў школу,
Каб там з павагай слухаць
Настаўнікаў шаноўных.
Спрыяй мне, добры Пастыр!
Хачу спазнаць я вельмі
Карысныя навукі
І плод здабыць салодкі
Ад розных добрых ведаў.
Дапамажы мне ў гэтым!
Як без Тваёй падтрымкі
Не дасягну нічога,
Так пры Тваёй апецы
Я змог бы вельмі многа.
Прыдзі ж мне на ўспамогу,
О літасцівы Езу.
Прастуй мой шлях, каб быў ён
Шырокім і шчаслівым.

 

Дэкалог

Вось я, твой Пан Валадар, засядаю ў нябесным палацы.
    Помні: апроч Мяне, бостваў другіх не шануй.
Бога святое імя не ўжывай для нікчэмнай патрэбы:
    Нельга нікому, нідзе брыдкія словы казаць.
Я ўсталяваў быў Шабат — добра помні, каб святы абходзіць:
    Гэтак спазнаеш ты шлях веры сапраўднай святой.
Бліжняга дзейсна любі, ды пры гэтым бацькоў не забудзься:
    Маці належна шануй, бацьку ўшаноўвай не менш.
Гнеў недарэчны няхай не пануе ў напышлівым сэрцы:
    Можаш праз гэта душу спляміць смяротным грахом.
Бойся благога агню беззаконнай ды гнюснай пажады,
    Бойся распусты ліхой ды пералюбаў любых.
Хай не ахопіць цябе крадзяжу неадольная прага:
    Кожны маёмасць сваю хай зберажэ праз цябе.
Можа, паклічуць цябе на судовую справу як сведку —
    Слова няпраўды тады асцерагайся сказаць!
Дом пабудуе сусед, забяспечыць яго і аздобіць, —
    Не пажадай ты, глядзі, дом той як-кольвек здабыць.
Жонка, служанка, слуга і асёл, і карова, і ніва
    Пану належаць свайму, хай застануцца пры ім.

 

З «Практыкаванняў пана Андрэя Хадкевіча,
літоўскага арыстакрата»

Стары

Так, я сагнуўся дугой, але ведаю многа, бо, зрэшты,
    Розуму доўгі мой век многа дазволіў спазнаць.

 

Чалавек чалавеку Бог

Той, хто спрыяе другім, — гэта Бог на зямлі, несумненна,
    Хто ж не спрыяе другім, — воўк на зямлі, гэта факт!

 

Падобна да таго, як алень і г. д. (Псальм 42)

Гоняць аленя сабакі, навісла ліхая пагроза...
Ён жа бяжыць да крыніцы, каб там наталіць сваю смагу.
Гэтак спяшаецца дух мой да Пана ў роспачы прыкрай,
Горача прагне спазнаць ён праўдзівага Бога ў нябёсах.

 

З «Практыкаванняў пана Аляксандра Хадкевіча,
літоўскага арыстакрата»

Не хвалюйся наконт ліхамоўных

Людзі нягодныя кажуць у адрас твой брыдкія словы?
    Значыць, парадуйся: ты правільна робіш усё!

 

Не ўсім трэба падабацца

Хто падабаецца люду, для мудрых бывае агідны.
    Ну дык навошта ліхім быць даспадобы, скажы?

 

Паэты захоўваюць памяць пра герояў

Быў Агамемнан не першым магутным асілкам; даўнейшых
Проста не ведаем мы: лёс ім не даў песняра.

Пераклад з лацінскай мовы
Жанны Некрашэвіч-Кароткай.

Гл. таксама:
Жанна НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ :: НЯМЕЦКІ НАСТАЎНІК БЕЛАРУСКІХ МАГНАТАЎ:
МАРАЛЬНА-ДЫДАКТЫЧНЫЯ ВЕРШЫ ЁГАНА МЮЛІУСА З ЛІБЕНРОДЭ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY