Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(55)/2011
Да беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ

СВЯТАСЦЬ У НАВУЧАННІ
ЯНА ПАЎЛА II
Новая евангелізацыя
Постаці

СВЯТАЯ АД ЦЕМРЫ
Галерэя
Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Асобы


Літаратуразнаўства
ВЕРА & SOCIUM

АСОБА, НАРОД, УЛАДА
Проза
Асветнікі
Паэзія

ВЕРШЫ


ПАЛАНЭЗ
Пераклады
Паэзія

ВЕРШЫ
На кніжнай паліцы


МОСТ У КРАІНУ НЕМАНІНУ
З архіваў часу

№1(55) 2011

 
  

Гэты нумар часопіса распачынаецца артыкулам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Святасць у навучанні Яна Паўла ІІ», які прапануецца чытачам з нагоды беатыфікацыі Вялікага Папы.

У рубрыцы «Новая евангелізацыя» публікуецца Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на 45-ы Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі «Праўда, яе абвяшчэнне і аўтэнтычнасць жыцця ў лічбавую эру».

Артыкул «Святая ад цемры» Паўла Бяліньскага прысвечаны жыццёваму і місіянерскаму шляху благаслаўлёнай маці Тэрэзы (пераклад з польскай мовы Юліі Шэдзько).

У публікацыі Валерыя Буйвала «Нікола Пізано. Звеставанне, Нараджэнне Хрыста і пакланенне пастухоў» распавядаецца пра шэдэўр пізанскага майстра, імя і творы якога звязаны з пачаткам новай эпохі ў італьянскім мастацтве — Перадрэнесансам.

Працягваецца публікацыя перакладу Аксаны Данільчык «Кветачкі святога Францішка», а таксама перакладу працы Тамаша Кэмпійскага «Сьледам за Хрыстом», зробленага Станіславам Грынкевічам.

Артыкул Наталлі Траўберг «Пра пакору і годнасць прысвечаны роздуму аб сутнасці евангельскай пакоры ў жыцці чалавека.

У артыкуле Здзіслава Сіцькі «Содні ксяндза Шаплевіча» апавядаецца пра гераічны святарскі шлях колішняга пробашча дараўскай парафіі, што на Брэстчыне.

Аднаму з недаследаваных у літаратуразнаўстве твораў прысвечаны артыкул Ганны Серэхан «Кантата У. Сыракомлі „Францішак Асізскі“ і духоўныя пошукі літаратуры Рамантызму». Прапануюцца таксама ўрыўкі кантаты ў перакладзе з польскай мовы аўтара артыкула.

«Асоба, народ, улада» — так называецца артыкул айца Пятра Рудкоўскага ОР у рубрыцы «Вера & Socium».

На старонках мастацкай прозы прапануецца імпрэсія Юліі Шэдзько «Музыка падземнай цішыні...».

Уладзімір Конан прапануе чытачам публікацыю «Каля вытокаў беларускай тэалогіі: Кірыла Тураўскі», у якім даследуе багаслоўскую, паэтычную і красамоўніцкую творчасць беларускага асветніка.

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы Васіля Зуёнка, Алеся Чобата, Крыстыны Лялько.

Жанна Некрашэвіч-Кароткая ў рубрыцы «Пераклады» друкуе артыкул «Нямецкі настаўнік беларускіх магнатаў: маральна-дыдактычныя вершы Ёгана Мюліуса з Лібенродэ», у якім знаёміць чытачоў з творчасцю нямецкага паэта.

У рубрыцы «На кніжнай паліцы» Галіна Тычко прапануе рэцэнзію на даследаванне Юрыя Гарбінскага «Беларускі рэлігійны друк на Захадзе»; Алесь Чобат і Міхась Скобла дзеляцца разважаннямі пра кнігу Дануты Бічэль «Мост святога Францішка».

Юры Лаўрык у рубрыцы «З архіваў часу» распавядае пра рукапісную знаходку — лісты да айца Філіпа Шчарбінскага.

Артыкул Вадзіма Кошмана прысвечаны археалагічным раскопкам на тэрыторыі бэрнардынскага кляштара ў Мінску.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY