Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(57)/2011
Святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка


ГЛЫБОКАЯ ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ


СЛОВА СТАЛА ЖЫЦЦЁМ


СВЁНТЭК


НА БОЖУЮ ХВАЛУ


ЛІСТ У ВЕЧНАСЦЬ


ЁН БЫЎ НЕЗВЫЧАЙНЫ


ЯГО ЖЫВОЕ АПОСТАЛЬСТВА

На кніжнай паліцы

Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Пераклады
Постаці
Пераклады


ЯК БЫ Я ХАЦЕЛА ЖЫЦЬ

Вачыма візітатара

Алесь ЖЛУТКА

НА СВЯТУЮ ПАМЯЦЬ
КАРДЫНАЛА КАЗІМІРА СВЁНТКА

Уручэнне выкладчыцкага пасведчання
Алесю Жлутку падчас адкрыцця
Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі
імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

«Азірніся назад — там непамерная бездань часу, зірні наперад — там другая бязмежнасць» (Марк Аўрэлій. Роздумы 4, 50). Гэтак паміж дзвюма неабсяжнасцямі апынаецца чалавек пры жыцці, балансуючы на тонкім, знікомым вастрыі цяпершчыны, пакідаючы за сабой мінулае і спрабуючы асягнуць будучыню.

І калі невядомая прышласць можа адкрывацца з Божае волі толькі абраным, мінуўшчына застаецца ў памяці, хоць паволі і вымываецца адтуль хвалямі часу. І асядаюць у памяці, хутчэй, не дакладныя злепкі былога, а толькі знакі, штрыхі, рэшткі ўражанняў і схемы думак, уломкі-сымбалі, праз якія спрабуе прабіцца навонкі і акрэсліцца сутнасць. Астатняе заціраецца, выкрэсліваецца, нібы рукою нябачнага карэктара. Што застаецца ў нашай душы ад свету рэчаў? Іх формы, якасці, сутнасць, прызначэнне? А якія сляды пакідае па сабе постаць чалавека, калі ён сам ёсць адбіткам найвышэйшай Сутнасці і цэлым сусветам?

Казімір Свёнтэк, наш Кардынал, пакінуў па сабе выразны, прыгожы і велічны след. Ягоны жыццёвы шлях да прыняцця біскупскага сану бачыцца цяпер як выкоўванне і гартаванне мяча, які Божы Провід рыхтаваў для таго, каб рассячы ўладу цемры і паняверкі ў краі. Цяжкое, поўнае пакутаў і доўгае гартаванне, часам на лязе жыцця і смерці, каб меў сілу прыняць, сказаць сваё Fiat і стаць на бітву ў першым шэрагу. І ён шмат у чым сапраўды стаў аднаўляльнікам і першым: першым мітрапалітам і першым кардыналам новай Беларусі, ягонымі стараннямі аднавілася першая духоўная семінарыя ў Пінску, пры ім адбыліся першыя святарскія пасвячэнні, прызначаныя першыя біскупы на новыя дыяцэзіі, з’явіліся першыя адноўленыя святыні, першыя санктуарыі, першы беларускі Імшал і літургічныя кнігі, першыя перыёдыкі і разам з гэтым упершыню паўнавартасна ўкрочыла ў Касцёл беларуская мова.

Выкладчыкі і першыя пінскія семінарысты з іерархамі Касцёла.
12.09.2001 г.

Памяць выдабывае са сваіх глыбіняў ягоны воблік, знешне суровы і непрыступны, у якім пры набліжэнні адкрываліся чалавечнасць і прастата, добрая і чулая душа, далікатная і нават датклівая. Аднак разам з тым угадваліся схаваная моц і ўнутранае гарэнне, спароджанае не іначай як натхненнем звыш. Разважаючы пра ўсё здзейсненае гэтым чалавекам, разумееш, што тое было б немагчымым без ласкі веры ды асаблівай, вялікай любові да людзей і да Бога. А шмат для каго яго душпастырская праца, сам прыклад ягонага жыцця сталіся чыннікам навяртання, кардынальнай змены жыццёвага ладу, духовага росту.

Відаць, у нашу эпоху катаклізмаў, зменаў і выпрабаванняў, на стыку тысячагоддзяў Пан Бог паслаў у распятую паміж Усходам і Захадам Беларусь асобу, якая змагла б узяць на сябе і годна вытрываць крыж часу, спакутаваць злачынствы веку і ўвесці народ у новы этап Адраджэння — Адраджэння ў Духу.

Алесь Жлутка

Гл. таксама:
ROGITO КАРДЫНАЛА КАЗІМІРА СВЁНТКА ::
ГАМІЛІЯ МІТРАПАЛІТА ТАДЭВУША КАНДРУСЕВІЧА ПАДЧАС ПАХАВАЛЬНАЙ СВЯТОЙ ІМШЫ ЗА ПАМЕРЛАГА КАРДЫНАЛА КАЗІМІРА СВЁНТКА ::
Біскуп Ежы МАЗУР :: ПЛЁН ЯГО ПРАЦЫ, МАЛІТВЫ І ЦЯРПЕННЯЎ ::
Кс. Аляксей РАМАНЧУК :: ГЛЫБОКАЯ ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ ::
Кс. Юры БЫКАЎ :: СЛОВА СТАЛА ЖЫЦЦЁМ ::
Аркадзь ШПУНТ :: СВЁНТЭК ::
Марцін БЮШЭРМЁЛЕ :: НА БОЖУЮ ХВАЛУ ::
Крыстына ЛЯЛЬКО :: ЛІСТ У ВЕЧНАСЦЬ ::
Юры ГАРУЛЁЎ :: ЁН БЫЎ НЕЗВЫЧАЙНЫ ::
Ірына БАГДАНОВІЧ :: ЯГО ЖЫВОЕ АПОСТАЛЬСТВА ::
ВЕРШЫ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY