Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(79)/2017
На кніжнай паліцы
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
У святле Бібліі

СПРАВЯДЛІВЫ ЭНОХ
Лёсы духавенства
Спадчына
Мастацтва

УБАЧЫЦЬ «АПОШНЮЮ ВЯЧЭРУ»

НДФ–2207
Інтэрв’ю

АДКУЛЬ Я МАГУ ВЕДАЦЬ, ШТО ГЭТА ГОЛАС БОГА?
Асобы

САРМАЦКІ МІЛЬТАН
Паэзія

ВЕРШЫ

І ЖАЛЬБА, І ПЯШЧОТА, І ЛЮБОЎ

ВЕРШЫ
Прэзентацыя

ШЛЯХ ДА ЛЮБОВІ
Кіно

ХРЫСЦІЯНЕ Ў ГАЛІВУДЗЕ. ХРЫСЦІЯНЕ Ў МАСТАЦТВЕ
Асобы

«ПРАЦУЙМА, БРАЦЦЯ!..»

АБРАЗОК
На кніжнай паліцы

СВЯТЛО ПРЫГАЖОСЦІ
Роздум

УСЁ Ў СЛОВЕ…

Павуцінка

Пасадзіць куст ляшчыны,
ружавы куст,
не ў сваім садзе, а ў садзе
        ў сяброў.
Дзікі вінаград, што ужо ўвосень
азарае сцяну прыгожым полымем.

Мы навучыліся гэтаму ў старых сяброў
і вучым гэтаму новых сяброў.

Паўсюль
з саду ў сад
цягнуцца тонкія нітачкі
ад сябра да сябра.

Можа, яны зробяцца павуцінкай.

Ветліваму павучку, які жыве там,
ты можаш даць
колькі хочаш імёнаў.
Адно з іх: Дзякуй.
Другое: Пяшчотнасць.

Велікодныя птушкі
Я змайстравала велікодных птушак, вялікіх і малых,
з пенапласту і пер’яў і ўсялякіх рэшткаў.
Яны калыхаюцца на крылах з шаўковай паперы,
параскрывалі хвасты-вееры
і лунаюць на тонкіх нітках
        пад столлю.
Выберы сабе самую прыгожую!
Маленькай велікоднай птушцы
        хопіць галінкі вярбы,
але вялікую птушку табе трэба
павесіць над пісьмовым сталом!
Няхай яна лётае там да Тройцы,
птушка радасці, птушка імкнення,
птушка надзеі, птушка жыцця.
Яна выпаўзла з яйка,
як са змрочнай пячоры,
як з цёмнай магілы,
і на святле расправіла крылы.
Жыццё атрымлівае крылы, вось тое,
што кажа мне мая велікодная птушка.

Прычасце
Твой знак, што Ты хочаш быць са мною:
Хлеб, які я ем.
Езус, так блізка, так цалкам са мною хочаш Ты быць.

Калі я потым на шляху дадому
бачу суседа ў ягоным садзе
і прыхіляюся да штыкетніку,
і смяюся яму і крычу:
«Як справы ў Вас і ў радысак?»,
а ён усміхаецца і ідзе да градак,
выцягвае першую, свежую чырвоную радыску
і дорыць мне...
Тады, Езус, на самай справе каля штыкетніку былі
двое,
двое, што павіталі суседа
        маім голасам.
Двое, якім ён падараваў радыску.
Мы двое, Езус.
І двайная радасць.

Быць дома
Унутры ты, як дом
         з мноствам пакояў.
Маеш месца для многага,
перш за ўсё вельмі шмат прасторы для людзей,
        якіх ты любіш,
з усім, што любяць яны.

Тое, чаго ты цярпець не можаш,
ты засоўваеш у кладоўку,
яна таксама ёсць у гэтым тваім доме,
табе трэба часам праветрываць і аглядаць яе.
Сякі-такі стары хлам
        ты смела можаш спаліць.

Адзін пакой ты пакідаеш свабодным для флейты,
адзін проста дзеля таго, каб глядзець і маўчаць.
Але ў самым унутраным пакоі жыве Бог.
Дзверы да Яго адчыненыя.
Ты можаш увайсці, калі пажадаеш,
можаш быць у Яго дома.

Дараванне
Дараваць іншаму,
калі ён прыходзіць і просіць аб гэтым
і кажа: «Не крыўдуй», —
не так цяжка для нас.
Дараваць іншаму,
калі ён і не думае
прасіць нас аб гэтым —
калі яму ніколечкі не шкада,
калі ён зусім не разумее,
як мы пакрыўдзіліся, —
тут дараваць нам вельмі цяжка.

І пакуль мы не зможам зрабіць гэта,
Дух Божы валаводзіцца з намі,
Ён вельмі заняты
і пыхкае ад напругі —
калі можна так выказацца...

Першы каштан
Першы каштан кожную восень
я засоўваю ў кішэню паліто.
Гладжу яго кончыкамі пальцаў.
Моцна сціскаю яго ў кулаку.

Першы каштан у гэтую восень
даў мне мой сябар.
«Вазьмі адразу ж вось гэты», — сказаў ён,
бо ён ведае, як мне падабаецца
насіць каштан у кішэні паліто.

Ён невялікі і не вельмі бліскучы,
на яго карычневай паверхні белая плямка.
І ўсё ж такі гэта асаблівы першы каштан.
Падараваны, а не знойдзены.
Я гладжу яго кончыкамі пальцаў,
і ў мяне ў жываце становіцца цёпла,
быццам там сядзіць тоўстая, задаволеная кошка
і муркае.

Пераклад з нямецкай мовы
Алены Сямёнавай-Герцаг.
Паводле зборніка малітваў і вершаў
Л. Майер-Скуманц «Я хачу чуць так добра».


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY