Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(79)/2017
На кніжнай паліцы
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
У святле Бібліі

СПРАВЯДЛІВЫ ЭНОХ
Лёсы духавенства
Спадчына
Мастацтва

УБАЧЫЦЬ «АПОШНЮЮ ВЯЧЭРУ»

НДФ–2207
Інтэрв’ю

АДКУЛЬ Я МАГУ ВЕДАЦЬ, ШТО ГЭТА ГОЛАС БОГА?
Асобы

САРМАЦКІ МІЛЬТАН
Паэзія

ВЕРШЫ

І ЖАЛЬБА, І ПЯШЧОТА, І ЛЮБОЎ

ВЕРШЫ
Прэзентацыя

ШЛЯХ ДА ЛЮБОВІ
Кіно

ХРЫСЦІЯНЕ Ў ГАЛІВУДЗЕ. ХРЫСЦІЯНЕ Ў МАСТАЦТВЕ
Асобы

«ПРАЦУЙМА, БРАЦЦЯ!..»

АБРАЗОК
На кніжнай паліцы

СВЯТЛО ПРЫГАЖОСЦІ
Роздум

УСЁ Ў СЛОВЕ…

Тамара ГАБРУСЬ

СВЯТЛО ПРЫГАЖОСЦІ

У кастрычніку 2016 года ўбачыў свет цудоўны альбом «Традыцыйны беларускі касцюм», аўтарамі якога з’яўляюцца супрацоўнікі аддзела старажытнабеларускай культуры Дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» канды­дат мастацтвазнаўства Марыя Віннікава і Паліна Богдан. Іх уласнымі рукамі і навуковымі вышукамі здзейснены сапраўдны цуд дакладнай і густоўнай рэканструкцыі прыгожых строяў народнага адзення розных рэгіёнаў Беларусі: Заходняга і Усходняга Палесся, Падняпроўя, Падзвіння, Панямоння і Цэнтральнай Беларусі, якія прадстаўлены на фотаздымках у натуральным прыродным асяроддзі. Адметна, што пленэрныя фотасесіі былі падрыхтаваныя і ажыццёўленыя таксама аўтарамі альбома: жывымі мадэлямі з’яўляюцца жанчыны і мужчыны розных узростаў у будзённым і святочным аддзенні, прыдатным для розных пораў года.

Выдатны ілюстрацыйны ма­тэрыял альбома суправаджаецца тлумачальным тэкстам і подпісамі на трох мовах — беларускай, рускай і ангельскай, з дапамогай якіх раскрываюцца рэгіянальныя і лакальныя адметнасці традыцыйнага касцюма беларусаў. Ва ўступе адзначана стабільная навуковая ўвага да мастацкіх якасцяў традыцыйнага сялянскага касцюма, пачынаючы з выдання ў 1981 г. альбома Міхася Раманюка «Беларускае народнае адзенне». Але, на наш погляд, гэтая ўвага выявілася яшчэ раней, з экспедыцыйных замалёвак 1960-х гадоў мастака Лявона Баразны. Вялікі пералік манаграфій і калектыўных выданняў апошняга часу на гэтую тэму сведчыць пра невычэрп­насць у ёй мастацкага і навуковага матэрыялаў. Аўтары новага альбома таксама «не прэтэндуюць на паўнату асвятлення такой шматграннай з’явы, як традыцыйны беларускі касцюм», але іх уласным навуковым дасягненнем з’яўляецца максімальная набліжанасць да аўтэнтыкі ў фарміраванні рэгіянальных комплексаў, глыбокі, удумлівы, па-мастацку і тэхнічна дасканалы падыход да рэканструкцый розных тэхнік ткацтва, пляцення карункаў, вышыўкі і г.д., дакладнае выяўленне генетычна адзінага эстэтычнага густу беларускага народа. Літаральна з кожнай старонкі альбома сыходзіць святло прыгажосці, што ліецца ў душу. У класічных прапорцыях строяў, семантыцы арнаментаў, выпрабаванай зручнасці і практычнасці сялянскага адзення адчуваецца подых глыбокай даўніны...

Высокая культура выдання кнігі — сапраўдная ўдача выдавецтва «Беларуская навука», якое вызначыла альбом як навукова-папулярны. Сваімі высокімі якасцямі гэтая кніга зацікавіць шырокага чытача, але тыраж яе ўсяго толькі 1000 асобнікаў (параўнайце з тыражом альбома М. Раманюка савецкага часу — 20 000 асобнікаў), таму новы альбом ужо стаў рарытэтам. Шукайце і знаёмцеся з ім!

Тамара Габрусь


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY