Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(79)/2017
На кніжнай паліцы
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
У святле Бібліі

СПРАВЯДЛІВЫ ЭНОХ
Лёсы духавенства
Спадчына
Мастацтва

УБАЧЫЦЬ «АПОШНЮЮ ВЯЧЭРУ»

НДФ–2207
Інтэрв’ю

АДКУЛЬ Я МАГУ ВЕДАЦЬ, ШТО ГЭТА ГОЛАС БОГА?
Асобы

САРМАЦКІ МІЛЬТАН
Паэзія

ВЕРШЫ

І ЖАЛЬБА, І ПЯШЧОТА, І ЛЮБОЎ

ВЕРШЫ
Прэзентацыя

ШЛЯХ ДА ЛЮБОВІ
Кіно

ХРЫСЦІЯНЕ Ў ГАЛІВУДЗЕ. ХРЫСЦІЯНЕ Ў МАСТАЦТВЕ
Асобы

«ПРАЦУЙМА, БРАЦЦЯ!..»

АБРАЗОК
На кніжнай паліцы

СВЯТЛО ПРЫГАЖОСЦІ
Роздум

УСЁ Ў СЛОВЕ…

Даўно ўжо Наста Мазалёва збіралася купіць у кірмашовы дзень абразок святога Юр’я і нарэшце, як разжылася на грошы ды часу было, паважна паплялася па мястэчку. Кірмаш быў у самым руху. Як ні дабівалася Наста ў кнігароў абразка, хоць запалі — не было аніводнага; хацела ўжо ісці дадому, аж бачыць, яшчэ адзін кнігар застаўся ў старане і стаіць, выглядаючы купцоў, узяўшыся ў бокі.

Наста і валіць проста да яго.

— Чаго, рыбачка? — пытае кнігар.

— А вось шукаю абразка святога Юр’я, дужа хацелася б мець, ці няма ў васпана?

— Ёсць, любудка, — і пачаў поркацца ў шухлядах.

Але як убачыў, што гэтага няма, наважыў пакпіць з бабы і вось дастае малюнак з белым як снег канём і падае.

— Добры мой пане, — кажа Наста, — конь-то Юр’я я пазнаю, а дзе ж сам ён?

— Як дзе? — пытае, нібы здзіўлены, кнігар. — Бачыш лес?

— Бачу.

— Ну, дык ён у лес пайшоў.

— Не, не выпадае неяк без самога... Можа, у пана другі ёсць?

Ізноў пачаў рыцца кнігар і падае вядомага ўсім рыцара Баву Каралевіча на гнядым кані і кажа:

— Лепшага нямашака і не можа быць!

— Во, такі ёсць, — падумала Наста і, заплаціўшы грошы, з вясёлай мінай паплялася дадому. Але дзесьці ў дарозе, як разгледзела, што конь не белы, а гняды, варочаецца да кнігара і пытае:

— Чаму гэта, дзядзечка, конь не белы ў Юр’я, а гняды?

— Бо белы ўжо даўно здох, і ён цяпер на чужым ездзіць, — адказаў кнігар.

1912

Паводле: Уладзіслаў Галубок. Апошняе спатканне. — Мінск :
«Мастацкая літаратура», 2007. – 279 с.

Гл. таксама:
Лідзія КАМІНСКАЯ :: «ПРАЦУЙМА, БРАЦЦЯ!..» ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY