|
|
|
-
Гэты нумар распачынаецца арт. кс. С. Сурыновіча «Гісторыя св. Юзафа ў апакрыфічным „Сказе пра Юзафа цеслю“» і эсэ Л. Камінскай «Як загадаў яму Анёл Пана…», прысвечанымі Году св. Юзафа, абвешчаным у Паўсюдным Каталіцкім Касцёле.
- Тэолаг М. Пашук у арт. «Зямля веры» піша пра святыя мясціны, наведаныя папам Францішкам 5–8 сакавіка 2021 г.
- Т. Клімовіч у арт. «Самапрэзентацыя Бога Майсею ў палаючым кусце» аналізуе фрагмент Кнігі Зыходу (3, 1–17).
- Постаці святара і паэта А. Зязюлі прысвечаны арт. літаратуразнаўцы І. Багдановіч «Заставаўся верным Касцёлу і народу». Тут жа друкуюцца вершы А. Зязюлі.
- Кс. А. Ляшнеўскі SDB прапануе ўвазе чытачоў арт. «Святар, падараваны нам Марыяй», у якім апавядае пра трагічнае жыццё і адданае святарскае служэнне кс. С. Міхальскага SJ.
- У рубрыцы «Інтэрв’ю» пад назваю «Хто патрэбны ў Ватыкане» змешчана размова Д. Ярчэўскага ОР з амерыканскім тэолагам Дж. Вейгелем (пераклад Ю. Шэдзько).
- Гісторык А. Шпунт у арт. «Ласкавы, як пан ваявода менскі...» апавядае пра асобу аднаго з найцікавейшых прадстаўнікоў беларускай шляхты XVIII ст. — Адама Міхала Хмару.
- У рубрыцы «Пераклады» змешчаны вершы Р. М. Рыльке (пераклад С. Сяргея), а таксама вершы аўстрыйскай пісьменніцы Андрэа Грыль (пераклад А. Сямёнавай-Герцаг), а таксама пераклады твораў французскага раманіста Анатоля Франса «Амікус і Цэлестын», «Жанглёр Маці Божай» і «Банапарт у Сан-Міньята» (пераклад В. Буйвала).
- Вядомая паэтка Д. Бічэль друкуе свае ўспаміны «Зялёны андарачак — скарб бабы Юлі», прысвечаныя родным і блізкім з вёскі Біскупцы.
- Пра пошукі містычна-сакральных каранёў ва ўкраінскім іканаграфічным мастацтве піша доктар філасофіі Віталій Козінчук з Івана-Франкоўска.
- Творчасці гродзенскіх мастакоў прысвечана эсэ журналіста П. Васілеўскага «Натхнёныя горадам...».
|
|