Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(21)/2002
Мастацтва

АБРАЗЫ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ
Постаці
Нашы святыні
Юбілеі

ЗЯМЛЯ ВОЛАТАЎ
Паэзія

ВЕРШЫ
Пераклады

ЕЗУС НЕВЯДОМЫ

ЧАТЫРЫ СУР'ЁЗНЫЯ СПЕВЫ
Haereditas

МАЕ ПАДАРОЖЖЫ
На кніжнай паліцы
Адукацыя
Нашы падарожжы

КРАІНА СВЯТОГА ПАТРЫКА
Постаці

ЖЫЦЦЁ ТВОРАЦЬ ЛЮДЗІ ВЕРЫ
Кантрапункт

ПРАГРЭС ЦІ РЭГРЭС?
Культура

НОВЫ АЛЬБОМ

Нядаўна пабачыў свет новы альбом «Беларусь».

Ён складаецца з пяці тэматычных раздзелаў, якія эфэктна прэзэнтуюць нашу краіну. Фотаінфармацыя пра самыя значныя падзеі краіны змешчана ў раздзеле «Гісторыя». Саломапляценне, ткацтва, абразы, іншыя творы і вырабы народных майстроў адлюстраваны ў раздзеле «Народнае мастацтва». Перліны архітэктуры — Мірскі замак, касцёл Найсвяцейшага Божага Цела ў Нясвіжы, Белая вежа і гісторыя беларускага дойлідства — у «Архітэктуры». Непаўторныя краявіды, возера Нарач і рака Прыпяць, свет птушак і жывёл адлюстраваны ў «Прыродзе». Гісторыя і сённяшняе жыццё сталіцы — Мінска — у аднайменным раздзеле.

Старонкі выдання ўпрыгожваюць 80 фотаздымкаў лепшых беларускіх фатографаў — Паўла Бараноўскага, Яўгена Казюлі, Анатоля Клешчука ды іншых. Агульная канцэпцыя і падбор ілюстрацый у спалучэнні з выключнай якасцю паліграфіі робяць гэтую кнігу аднім з першых еўрапейскіх выданняў такога кірунку на Беларусі.

Падрыхтаваў і выдаў новы альбом Дзяніс Раманюк, вядомы па падрыхтоўцы манаграфіі Міхася Раманюка «Беларускія народныя крыжы», якая атрымала тры вышэйшыя ўзнагароды на Рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі».

Дзяніс Раманюк маляўніча і густоўна паказаў сваю краіну вачам беларусаў, але галоўная мэта стварэння кнігі — прэзентацыя Беларусі яе гасцям.

Два варыянты альбома на беларуска-нямецкай і ангельска-расейскай мовах робяць максімальна даступнай інфармацыю для чытачоў розных моўных груп.

Яўген Задзядзюрын

Па пытаннях звяртайцеся: ramaniuk@hotmail.com.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY