Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(21)/2002
Мастацтва

АБРАЗЫ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ
Постаці
Нашы святыні
Юбілеі

ЗЯМЛЯ ВОЛАТАЎ
Паэзія

ВЕРШЫ
Пераклады

ЕЗУС НЕВЯДОМЫ

ЧАТЫРЫ СУР'ЁЗНЫЯ СПЕВЫ
Haereditas

МАЕ ПАДАРОЖЖЫ
На кніжнай паліцы
Адукацыя
Нашы падарожжы

КРАІНА СВЯТОГА ПАТРЫКА
Постаці

ЖЫЦЦЁ ТВОРАЦЬ ЛЮДЗІ ВЕРЫ
Кантрапункт

ПРАГРЭС ЦІ РЭГРЭС?
Культура

УЛАДЗІМІР САЛАЎЁЎ

Жыццё твораць людзі веры

Уладзімір Сяргеевіч Салаўёў (1853-1900) - знакаміты філосаф, публіцыст і паэт. Яго творы закранаюць мноства праблем філасофіі і рэлігіі, гісторыі і палітыкі, этыкі, эстэтыкі і мастацтва. Уся немарксісцкая руская філасофія ХХ ст. знаходзілася пад глыбокім уплывам думак Салаўёва, а рускі сімвалізм - пад уплывам яго паэтычнай творчасці. У гісторыі Касцёла Салаўёў быў адным з вялікіх адкрывальнікаў новых шляхоў экуменічнага руху.

Ён валодаў рэдкім дарам проста гаварыць пра самыя складаныя рэчы. У мысленні Салаўёва філасофія і тэалогія звязаны самым цесным чынам. Хоць ён і вызначаў філасофію як свабоднае даследаванне асноваў чалавечых ведаў, быцця і дзейнасці, але па сутнасці разглядаў яе як ancilla theologiae (служку тэалогіі). З другога боку, вера Салаўёва напоўнена філасофскай рэфлексіяй. На думку філосафа, «усе пытанні, якія розум ставіў, але не мог вырашыць, знаходзяць адказ у глыбокіх таямніцах хрысціянскага вучэння».

Усё жыццё У. Салаўёў імкнуўся стварыць цэласную сістэму поглядаў, якая магла б мець якое-небудзь значэнне ў практыцы, які-небудзь уплыў на жыццё народа. Ён імкнуўся знайсці шлях да народнай свядомасці, каб зрабіць магчымым пераўтварэнне неразумнага і несправядлівага грамадскага ладу. І канешне ж, на гэтым шляху нельга было абмінуць гіганцкую фігуру Дастаеўскага, асоба якога мела незвычайны ўплыў на грамадскую думку канца ХІХ ст. Прычыну гэтага ўплыву Салаўёў бачыў у тым, што Дастаеўскі «не бянтэжыўся перад анты-хрысціянскім характарам усяго нашага жыцця і нашай дзейнасці, не бянтэжыўся ад безжыццёвасці і бяздзейнасці нашага хрысціянства, але верыў і прапаведваў хрысціянства жывое і дзейснае, паўсюдны Касцёл (...) не толькі як Боскае ўстанаўленне, якое існуе нязменна, але як заданне агульначалавечага злучэння ў імя Хрыста і ў духу Хрыста - у духу любові і міласэрнасці, подзвіга і самаахвярнасці».

Менавіта такому прапаведванню хрысціянства як вялікай агульначалавечай справы была прысвечана другая прамова Уладзіміра Салаўёва памяці Дастаеўскага (1 лютага 1882 г.), якую мы прапануем увазе чытачоў. Больш за дзве тысячы гадоў адкрыта нам глыбіня любові Бога да чалавека, дадзена ідэя выратавання свету - «агульначалавечага злучэння ў духу любові і міласэрнасці, подзвігу і самаахвярнасці», а мы ўсё ніяк не здолеем паверыць у гэтую праўду і навучыцца ставіць агульна-чалавечыя мэты вышэй за свае эгаістычныя інтарэсы, якімі б узвышанымі яны нам не здаваліся.

Рэд.

Жыццё твораць людзі веры


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY