|
|
№
3(21)/2002
Мастацтва
Постаці
Нашы святыні
Юбілеі
Паэзія
Пераклады
Haereditas
На кніжнай паліцы
Адукацыя
Нашы падарожжы
Постаці
Кантрапункт
Культура
|
Касцёл святога Юрыя заснаваны вiленскiм ваяводам Мiкалаем Радзiвiлам у памяць пераможнай бiтвы пад Клецкам у 1506 г. Ён прысвечаны патрону рыцарства i Вялiкага Княства Лiтоўскага, а таксама Мацi Божай Снежнай, свята якой прыпадае якраз на дзень бiтвы (5 жнiўня). Ад пачатку i да 1797 г. тут iснаваў кляштар кармелiтаў. Сучасны выгляд касцёл набыў пасля пажару 1748 г., калi быў адбудаваны па плану Францiшка Iгнацыя Хофера на сродкi наваградскага ваяводы Юрыя Радзiвiла (1721—1754)1. Невядома, калi ўзнiклi стылiстычна неаднародныя роспiсы на тэмы цудаў i пакутаў св. Юрыя. Аўтары даведнiка пра помнiкі барока Лiтвы называюць 1775 г., аднак надпiс над арганным хорам сведчыць, што «ecclesia haec reparata, depicta et exornata est A.D. 1755» («храм гэты адбудаваны, размаляваны і аздоблены ў 1755 г.»). З памятнай дошкі, устаноўленай падчас рамонту ў 1908 г., можна даведацца пра кансэкрацыю касцёла вiленскiм суфраганам Тамашам Iгнацыем Зянковiчам у 1765 г. Гiстарычныя крынiцы, а таксама аналiз эмблематыкi i геральдыкі выразна сведчаць пра 50-я гг. XVIII ст. Эмблемат – гэта ўмоўнае абазначэнне пэўнага паняцця, ідэі ці праграмы з дапамогай сімвалічнага знака ці выявы, часта дапоўненай словамі. Сімвалы і алегорыі былі вядомыя ўжо ў антычнай і сярэднявечнай культуры. Італьянскія гуманісты эпохі Рэнесансу распрацавалі эмблематыку як цэлую сістэму асацыятыўных сімвалаў, тады ж быў надрукаваны шэраг дапаможнікаў па ўкладанні і тлумачэнні загадкавага сэнсу эмблемаў. Эмблемат звычайна складаецца з трох элементаў: выявы («ікана»), надпісу-лемы на ікане (са схаваным зместам) і вершаванага подпісу (які дапамагае разгадаць змест выявы). Святаюраўскiя эмблематы належаць да тыпу «пазалiтаратурных» цi ўжытковых, таму тут няма подпiсаў з тлумачэннем эмблематычных сiмвалаў, а іх кампазiцыйная схема нагадвае друкаваныя эмблематы. Ракайлевая рамка атачае досыць рэгулярнае поле з выявай (у ім жа змешчаны надпiс на аздобнай стужцы). Магчыма, мастак цi фундатар (укладальнiк праграмы) абапіраўся на друкаваны прататып, аднак вядома, што ў такiх выпадках амаль нiколi не бывае пасiўных паўтораў. Напэўна, сам фундатар, патрон касцёла, ці нейкія лакальныя патрэбы вымагалi распрацоўкi новага рашэння. Вiленскiя эмблематы могуць лiчыцца мадэльным прыкладам. Яны заснаваны на ўзорах з двух самых папулярных падручнiкаў па эмблематыцы: Пiцынэлi («Mundus symbolicus» 1 выд. 1654, 2 выд. 1681) i Босхiуса («Symbolografia sive de arte symbolica», 1702). Для прачытання зместу i разумення задумы заказчыка неабходны не толькі такія спецыяльныя даведнікі, але таксама звесткі пра асобу фундатара i гiстарычныя ўмовы фундацыi. Вядома, што Юры Радзiвiл, які памёр у снежнi 1754 г., у тастаманце запiсаў вiленскiм кармелiтам 12 тысяч злотых. У казаннi прыёра канвенту Яўстахiя Рымовiча на пахаваннi ваяводы ў Нясвiжы ў 1757 г. знаходзiм пацверджанне i мэту гэтага дару: адпраўляць набажэнства да патрона касцёла кожны тыдзень на вечныя часы. Прамоўца таксама адзначаў, што з фундацыi князя была выканана «рэпарацыя» вiленскага касцёла i «малярскiм пэндзлем данатыва»2. Ён выказаў асаблiвую падзяку за грашовую дапамогу мацi нябожчыка Барбары з Завiшаў (1690—1770), жонцы князя Мiкалая Фаустына Радзiвiла, «фундатарцы i дабрадзейцы нашай найшчадрэйшай»3. Безумоўна, ёй належыць канчатковы сiмвалiчны змест роспiсаў, аб чым сведчыць геральдычны змест: восем пар гербаў, намаляваных на верхнiх адкосах вокан i над арганным праспектам, на авальных шчытах пад княскiмi мiтрамi – «Арол» Радзiвiлаў i «Лебедзь» Завiшаў.
Да III эмблемату даданы словы з кнігі Пiцынэлi FURIT QVIA FERVET (Лютуе, таму што палае) на азначэнне Zelus vehemens, гарачай веры – адзнакi св. Пятра, Iллi а таксама, паводле Босхiуса, св. Iгнацыя Лаёлы. Аднак тут на выяве вiдзён вулкан – сiмвал чысцiнi i мацярынства Дзевы Марыi ў Пiцынэллi i Bellator fortis у Босхiуса6. IV эмблемат падпiсаны URI ET COMBURI NESCIT (Трапiць i цалкам спалiць не зможа) змяшчае галiнку лаўра, якая не згарае ў агнi, – папулярны сiмвал Zelus (веры). Пiцынэлi спалучаў падобную лему (Ambit non urit) з адлюстраваннем Flamma (полымя) для пазнакі адхiлення спакусаў або паразы, а незгаральны лаўр з надпiсам Uri et tacere nescit атаясамліваўся з палкай верай7. Безумоўна, гэтыя чатыры эмблематы яднае тэма веры i мужнасцi. Чарговыя чатыры эмблематы намаляваны вакол першай сцэны з пакутаў св. Юрыя: «звязалi яго, i паклалi у цямнiцы, а на грудзi вялiкi камень узвалiлi» – пісаў Скарга8. Эмблематычнай iнтэрпрэтацыяй сцэны з’яўляецца дрэва з камянямi, прывязанымi да галiн (эмблемат V,). Матыў гэты ў «Emblemas morales» 1610 г. быў прызнаны за сiмвал спакусаў. Найчасцейшай версiяй гэтага сiмвалу з’яўляецца пальма, сагнутая пад цяжарам каменняў як знак стойкага высакародства9. Эмблемат падпiсаны OPRIMENTIBUS NON CEDIT (Пераследнiкам не саступае).
VII эмблемат нагадвае пра арханёла Мiхала як узор для св. Юрыя: з хмараў высунута рука са шчытом з надпiсам QVIS UT DEUS, подпiс на леме – CUSTODIT ET ARCET (Пiльнуе i стрымлiвае). У Пiцынэлi ў адзiнай эмблеме, прысвечанай св. Юрыю, у такой кампазiцыi на шчыце паказаны цуд з цмокам11, вiленскi ж малюнак можна лiчыць значным кампазіцыйным скарачэннем кнiжнай гравюры. Эмблемат VIII, на якім слон нясе баявую вежу з воiнамi, заснаваны на дзвюх крынiцах — Пiцынэлi i Босхiусе12 — i сведчыць пра намер гераiзаваць апекуна касцёла як пераможцу над выпрабаваннямі і ўвасабленне воінскіх вартасцяў. Згадаем пра паралелi памiж князем Юрыем i яго нябесным патронам у пахавальным казаннi айца Рымовiча.
Пэўныя шляхецкія гербы ў роспiсах касцёла св. Юрыя абазначалi прыналежнасць да радзiвiлаўскай партыi цi iмкненне заахвоцiць да гэтага. Аднак не выключана, што праслаўленне святога Юрыя мела і дзяржаўна-палітычны падтэкст. Iснавала традыцыя iменаваць св. Юрыем рыцара на гербе «Пагоня», што аздабляў харугвы Трокскага, Наваградскага, Полацкага, Берасцейскага i Вiленскага ваводстваў. Магчыма, роспiсы iлюструюць прысутнасць у праграме iдэi шчырай апекi ВКЛ з боку Радзiвiлаў i iх паплечнiкаў, пачынаючы ад князя Мiкалая «Чорнага»(1515—1565), партрэт якога намаляваны на сцяне прэзбiтэрыя. Як палiтык ён дамагаўся незалежнасцi Лiтвы, стаў сiмвалам першынства Радзiвiлаў у ВКЛ, якое праз два стагоддзі зноў імкнуўся «пiльнаваць i падтрымлiваць» Мiхал Казiмiр «Рыбанька». Варта падкрэслiць згоднасць iнтарэсаў Барбары Завiшанкi i князя «Рыбанькi», якi ўпарадкаваў Нясвiжскi архiў, дэкараваў замак гiстарычнымi габеленамi, iнiцыяваў культ сямейных рэлiквiй. Такім чынам, у эмблематах роспiсаў касцёла св. Юрыя ў Вiльнi дзякуючы шматзначнасці сімволікі спалучаны тры кiрункi: сакральны (нябесны апякун касцёла), панегiрычны (фундатары) i палiтычны (княскiя i шляхецкiя роды як патрыёты ВКЛ, згрупаваныя вакол Радзiвiлаў). Палiхромiя была разлічана як на працяглае сакральнае існаванне, так i для мэтаў актуальнай палiтыкі, што з радзівілаўскага пункту гледжання стаяла на першым плане.
Фота Пятра Ямскага
|
|
|