|
|
№
3(21)/2002
Мастацтва
Постаці
Нашы святыні
Юбілеі
Паэзія
Пераклады
Haereditas
На кніжнай паліцы
Адукацыя
Нашы падарожжы
Постаці
Кантрапункт
Культура
|
№ 3 (21) 2002Чарговы нумар часопіса распачынаецца традыцыйнай рубрыкай «Мастацтва», у якой увазе чытачоў прапануецца даследаванне мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча «Абразы Маці Божай Ружанцовай у Беларусі» (>>). У гэтай жа рубрыцы змешчаны артыкул Магдалены Гурскай (Варшава), прысвечаны эмблематыцы насценных роспісаў касцёла св. Юрыя ў Вільні (>>). Мастацтвазнаўца Вольга Бажэнава ў рубрыцы «Постаці» знаёміць чытачоў з асобаю ксяндза Яна Пашакоўскага — гісторыка, тэолага, пісьменніка, большая частка жыцця якога прайшла пры двары Радзівілаў у Нясвіжы, дзе гэты тэолаг напісаў пераважную колькасць сваіх кніг (>>). У рубрыцы «Нашы святыні» мастак Сяргей Чарановіч апавядае пра гісторыю ляхавіцкага касцёла Узвышэння Святога Крыжа (>>), а Анастасія Каласоўская аналізуе архітэктурна-планіровачныя асаблівасці забудовы кляштараў манаскіх ордэнаў на Беларусі (>>). 120-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа прысвечаны артыкул вядомага беларускага дасьледчыка, тэкстолага Язэпа Янушкевіча «Зямля волатаў», які аналізуе паэму народнага песьняра Беларусі «Новая зямля» у кантэксце нацыянальнай гісторыі (>>). Аматарам паэзіі рэдакцыя часопіса прапануе новую падборку вершаў Мар’яна Дуксы, у якой увага паэта скіравана на асобы сясцёр назарэтанак з Наваградка і ксяндза Уладзіслава Чарняўскага (>>). У рубрыцы «Пераклады» беларускі празаік Вінцэсь Мудроў прапануе чытачам знаёмства з асобай слыннага рускага пісьменніка, выдатнага знаўцы гісторыі і культуры Дзмітрыя Меражкоўскага. На старонках часопіса распачынаецца публікацыя яго знакамітай працы «Езус невядомы» (>>). Перакладчык Васіль Сёмуха друкуе вершы Макса Фрыдлендэра «Паводле Старога і Новага Запаветаў» (>>), а таксама пераклад з нямецкай мовы артыкула Ганса А. Нойнцынга «Чатыры сур'ёзныя спевы» пра Ёганеса Брамса (>>). У рубрыцы «Haereditas» публікуецца працяг дзённіка Ігната Дамейкі «Мае падарожжы», падрыхтаванага да друку журналістам і даследчыкам Здзіславам Сіцькам (>>). Рэлігійнай і свецкай адукацыі, у прыватнасці піярскім школам на Беларусі ў 18-першай трэці 19 ст. прысвечана праца доктара гістарычных навук Анатоля Грыцкевіча (>>). Пра жыццё каталіцкай Ірландыі апавядае мастацтвазнаўца, перакладчык Валеры Буйвал у артыкуле «Краіна святога Патрыка» (>>). У рубрыцы «Постаці» ўвазе чытачоў прапануецца «Другая прамова памяці Дастаеўскага» знакамітага рускага філосафа Уладзіміра Салаўёва (>>|>>). «Прагрэс ці рэгрэс?» — над гэтай праблемай разважае Тамаш Влодак у рубрыцы «Кантрапункт». (Артыкул перакладзены з польскай мовы Алесем Чобатам.) (>>) У часопісе змешчаны артыкулы, прысвечаныя культуры: даследаванне Андрэя Шпунта «Гарадскія гербы Беларусі з прыкметамі гербаў рэлігійнай групы» і рэклама новага альбома «Беларусь», падрыхтаванага Дзянісам Раманюком. (>>)
|
|
|