| 
 
 
  | 
| 
	 
		№
		2(24)/2003
	 
	Галерэя 
	
	Нашы святыні 
	
	
	У свеце Бібліі 
	
	На шляху веры 
	
	Паэзія 
	
	
	Сведчаць архівы 
	
	Архіўная старонка 
	
	Haereditas 
	
	
	
	Пераклады 
	
	
	
	
	Мастацтва 
	
	Проза 
	
	
	Юбілеі 
	
	Проза 
	
	Нашы святыні 
	
	
	Музыка 
	
	
  | 
 
 
 У народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі гэтакі край — Палессе. Ён нарадзіўся пад Брагінам у вёсцы Чыкалавічы. Бацькі і ўвесь род — сяляне. Адсюль і навука як жыць ды што рабіць — ад зямлі, ад працы на зямлі. Абпаленым вайною хлапчуком выйшаў з Чыкалавічаў у свет. Вучыўся на мастака ў Кіеве, потым у Львове. Выкладаў жывапіс у Кішынёве, у мастацкім тэхнікуме. Адтуль вярнуўся ў Беларусь, узначаліў кафедру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Больш за сорак гадоў жыцця аддаў ён выхаванню маладых мастакоў і як дацэнт, і як прафесар, і ўсё жыццё — чорнарабочы жывапісу, не толькі за мальбертам у майстэрні, але і на рыштаваннях у палацах, дзе распісваў сцены ды столі, ствараў выдатныя пано і вітражы. Лаўрэат шматлікіх мастацкіх выставаў у сваёй краіне, ён у 1994 годзе ўганараваны пачэсным званнем «Чалавек года» і залатым медалём у Біяграфічным інстытуце ЗША, а Міжнародны Біяграфічны цэнтр у Кэмбрыджы (Англія) надаў яму званне «Чалавек ХХ стагоддзя». Лаўрэат медаля «Францыск Скарына» і Дзяржаўнай прэміі Беларусі, акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў. На стале ў мяне новы твор — аповесць пра мастака Гаўрылу Вашчанку. Прапаную чытачам шаноўнага часопіса «Наша вера» асобныя яго старонкі. У чэрвені ў Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі юбілей — яму 75. Павіншуем і пажадаем юбіляру здароўя і творчага натхнення. 
 
Дадатак да артыкула 
ГАЛЕРЭЯ 
 
 
 
 
 
 
 Прапануем: Віктар Карамазаў ЧЫРВОНАЯ БРАМА 
  | 
| 
	 
  | 
  |