Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(24)/2003
Галерэя
Нашы святыні

ПАКУТЫ ЮРАВІЦКАГА КАСЦЁЛА
У свеце Бібліі
На шляху веры

ЯК ЗНАЙСЦІ ЧАС ДЛЯ БОГА?
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Сведчаць архівы

ПАДРЭЗАНЫЯ КРЫЛЫ
Архіўная старонка

НА СУСТРЭЧУ З МІНУЛЫМ
Haereditas
Пераклады

ПЕРАСЦЯРОГІ ЗБАВЕННЫЯ

МАРАЛІТЭ НА СЦЭНЕ ПРЫДВОРНАГА ТЭАТРА

БЕЗРАЗВАЖЛІВЫ СУДДЗЯ
Мастацтва
Проза

ЧЫРВОНАЯ БРАМА
Юбілеі

НОЧЧУ НА ХУТАРЫ
Проза

МАЛІТВА МАЦІ
Нашы святыні

ВАЧЫМА ФАТОГРАФА
Музыка

№ 2 (24) 2003

Мастацтвазнаўца Валеры Буйвал прадстаўляе ў рубрыцы «Галерэя» чарговы шэдэўр хрысціянскага мастацтва — «Хрышчэнне Хрыста» Джаванні Белліні (пач. XVI ст.) — алтарную карціну з касцёла Санта Корона ў Вінчэнцы (Італія) (>>).

Аўтар артыкула «Гісторыя цудадзейнай іконы Маці Божай Юравіцкай» Руслан Гародка прыводзіць цікавыя звесткі з гісторыя абраза, апісвае шматлікія цуды Юравіцкай Багародзіцы, якую ўшаноўваюць як каталіцкія, так і праваслаўныя жыхары беларускага Палесся (>>).

У артыкуле «Пакуты юравіцкага касцёла» мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч раскрывае гісторыю барацьбы за пабудаваны езуітамі касцёл у Юравічах пасля разгрому паўстання 1863 г., вынікам якой стала перабудова святыні ў праваслаўную царкву (>>).

Гісторык і даследчык Бібліі, кандыдат філалагічных навук Галіна Сініла ў чарговым артыкуле з цыкла «У свеце Бібліі» даследуе адзін з найстаражытнейшых і найцяжэйшых для тлумачэння фрагментаў тэксту Святога Пісання — прыпавесць пра Каіна і Авеля (>>).

У рубрыцы «На шляху веры» пісьменніца Ірына Жарнасек гутарыць з ксяндзом Аляксандрам Чайкоўскім пра адказнасць чалавека за выкарыстанне часу — аднаго з вялікіх Божых дароў, пра тое, як знайсці час для Бога ў паўсядзённым жыцці (>>).

Паэзія прадстаўлена вершамі заслужанага дзеяча навукі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева, народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча і беларускай паэткі Ніны Мацяш (>>|>>).

У рубрыцы «Сведчаць архівы» доктар гуманітарных навук, журналіст і гісторык Юры Туронак даследуе абставіны заснавання ў 1913 г. беларускага гуртка студэнтаў Рыма-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу і асноўныя накірункі яго дзейнасці (>>).

На «Архіўнай старонцы» чытачы знойдуць дакументы з 1871 г. пра духоўнае каталіцкае жыццё (>>).

Да 750-годдзя каранацыі Міндоўга, які надаў дзяржаўны статус хрысціянству заходняга абраду на землях Літвы-Беларусі, прымеркаваны артыкул гісторыка Алеся Жлуткі ў рубрыцы «Haereditas» з дададзенымі да яго перакладамі з лацінскай мовы дакументаў, якія датычаць гэтай падзеі (>>), а таксама даследаванне нямецкага гісторыка Карнэліуса Віля «Пра аўтара Майнцкай хронікі» (>>|>>).

У рубрыцы «Пераклады» чытачам прапануюцца вершаваныя твор княгіні Францішкі Уршулі Радзівіл, а таксама некаторыя звесткі пра аўтара (>>|>>).

Пра тэатар Радзівілаў распавядае Жана Некрашэвіч-Кароткая. Таксама прапануем пераклад п'есы Францішкі Уршулі Радзівіл «Безразважлівы суддзя» (>>|>>).

У артыкуле навуковага супрацоўніка аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Наталлі Трыфанавай прыведзены некаторыя біяграфічныя звесткі пра манахаў з полацкага дамініканскага кляштара (XVI–XVIII стст.), выявы якіх прадстаўлены ва ўнікальнай для мастацкай спадчыны Беларусі серыі партрэтаў (>>).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя К. Каліноўскага пісьменнік Віктар Карамазаў прапануе ўрывак з аповесці пра народнага мастака Беларусі Гаўрылу Вашчанку «Чырвоная брама» (>>|>>).

Да 60-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Артура Цяжкага часопіс друкуе нарыс лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Дануты Бічэль «Ноччу на хутары» (>>), а таксама апавяданне Артура Цяжкага «Малітва маці» (>>).

З гісторыяй кляштара бенедэктынак у Мінску, заснаванага на пачатку XVІІ ст. і зруйнаванага ў 60-я гг. ХХ ст., знаёміць гісторык Уладзімір Дзянісаў (>>).

Гісторык Надзея Саўчанка даследуе ўнікальную серыю фатаграфій з гарадскімі пейзажамі Мінска 1870–1873 гг. Фатаграфіі зроблены ў мінскай студыі фатографа Напалеона Амвросіевіча Аколава, захоўваюцца ў Музеі тэатра, музыкі і кіно Літвы (г. Вільнюс) (>>).

У рубрыцы «Музыка» надрукаваны артыкул Святланы Шэйпы «Школа для аргана Юзафа Грыма», у якім аўтар прыводзіць звесткі пра стан касцёльнай музыкі на Беларусі ў канцы ХІХ ст. і знаёміць з адным з першых падручнікаў для арганістаў, выдадзены ў Вільні ў 1881 г. (>>)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY