Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(28)/2004
На кніжнай паліцы
Галерэя
Мастацтва
Паэзія
Архіўная старонка
Навука

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ ЛЮБОВІ
На шляху веры
Мemoria

МУЧАНІКІ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
Пераклады
Кіно
Кантэкст
Паэзія

ПАМЯЦІ НІНЫ
Пераклады

ПОЙДЗЕМ ЗА ІМ!
З жыцця Касцёла

V ГНЕЗНЕНСКІ З’ЕЗД
Нашы святыні

УРАЖАННІ АДНАГО ДНЯ
Пераклады

КАРАЛЕВА КРЫСТЫНА

ІЛАЎСКІ АБРАЗ УКРЫЖАВАНАГА ЕЗУСА Ў БУДСЛАЎСКІМ КАСЦЁЛЕ

Месца цудатворнага абраза Маці Божай у цэнтры старажытнага алтара 1649 г. цяпер займае абраз Укрыжаванага Езуса. Пра яго ў архіве касцёла захаваўся дакумент, падпісаны дзеканам полацкім і плябанам ваўкалацкім Казімірам Клячкоўскім, які сведчыць пра незвычайнае здарэнне ў 1737 г. (дакумент знойдзены і перададзены для публікацыі пробашчам будслаўскага касцёла айцом Славамірам Вятлюгіным). Копія акту верыфікацыі цудоўнасці абраза знаходзіцца ў кампендыуме з Будскага кляштара ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы).

Інквізіцыя цудоўнага абраза нядаўна з’яўленага Пана Езуса

Года 1737 дня 6 верасня сталася цудоўная справа ў Ілаве ў маёнтку іхмосцяў паноў Шымковічаў Радовічаў парафіі Ваўкалацкай за тры з паловаю мілі ад плябані і за паўмілі ад Буды ксяндзоў бернардынаў. Тут ёсць абраз Пана Езуса, які ўжо некалькі дзесяткаў гадоў знаходзіцца ў пакоі на сцяне, маляваны на палатне даўжынёй са два локці, прыбіты на крыжы. Ён выдаў з сябе крывавыя кроплі, яўна бачныя, аб чым я меў добрасумленнае паведамленне ад ягамосці пана Міхала Шымковіча дня 9 верасня. А для лепшай інфармацыі назаўтра сам паехаў на месца да Ілава, дзе было праўдзівае пад прысягай такое прызнанне. Найперш яемосці Іааны Ежавай з Залускіх Шымковічавай, што ў поўдзень перад абедам, калі есці давалі самой яемосці, успомніўшы, што яшчэ не адправіла звыклых малітваў, г.зн. названых сем замкоў, і, укленчыўшы перад тым абразом, адпраўляла набажэнства ў прысутнасці яемосці панны Тэрэсы, дачкі сваей, і панны Рудніцкай. Тым часам упала кропля крыві на кніжку (малітоўнік? – А. Я.), і, нічога не кажучы, (Іаана) паказала (на яе) прысутным паннам, а пасля малітвы прыглядаліся са здзіўленнем вялікім, адкуль бы тая кроў узялася, а паглядзеўшы на абраз Пана ЕЗУСА, панна Рудніцка і яемосць панна Тэрэса заўважылі яснасць і кроў, якая цякла з рук і сэрца Пана ЕЗУСА. Убачыўшы гэта, іхмосці пані Іаана Ежава Шымковічава з вялікай трывогай і голасам упала крыжам на зямлю перад тым абразом з паннамі, усклікаючы «Пане Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!» Потым надышлі ягамосць пан Альшэўскі войскі Старадубаўскі з (яемосцю – А. Я.) сваёю і, як пільна прыгледзеліся да абраза, убачылі яўна кроплі на абразе, нібы чырвоныя ягады: на воблаку каля правай рукі, на назе і на Св. Яне, а таксама на сцяне кроплю, на шкле ў вакне кроплю. А сама яемосць, як крыжам ляжала молячыся, то (мела – А. Я.) на падвалосніку белым нібы крапідлам акропленыя кроплі і на карнэціку (чапцы – А. Я.) на галаве тры кроплі. Потым прыбылая яемосць Хэлена Міхалава Шымковічава тое самае бачыла. Таксама Цівун названы Рэчыцкі засведчыў, што на сцяне і на абразе бачыў крывавыя кроплі. Потым кроплі на абразе, бачныя некалькі гадзін, самі зноў увайшлі ў абраз, аднак знакі крывавыя засталіся бачнымі на абразе і на падвалосніку, на карнэціку і на кніжцы ёсць знакі крывавыя. Таксама тым разам па знаку прыбыў ксёндз спаведнік бернардын канвенту Будскага, які, адправіўшы exorte малітвы, круцыфікс пасвенціў і тыя кроплі з акна, са сцяны сціраў на патэну і саскрабаў. Тое сталася дня 6 верасня. Назаўтра прыбыў кс. Лярскі, прэзідэнт на той час Будскі, і чыніў інквізіцыю, як гэта сталася. Потым знайшоў яшчэ кроплі на вакне і тое паскробшы, з дрэвам і шклом узяў да сябе. А потым і той абраз узяўшы з айцом клерыкам з асістэнцыяй многіх у касцёл, і там змясціў той абраз на алтары Святога Францішка.

Дня 11 верасня, прыбыўшы да Буды пасля цуда ў прысутнасці кс. прэзідэнта Будскага і многіх іншых айцоў прэзбітэраў, ягамосці пана Міхала Шымковіча (я) аглядаў той абраз Пана ЕЗУСА на алтары Св. Францішка, на якім ёсць знакі пяці крывавых кропляў, якія раней выглядалі як вісячыя ягады. Потым кс. прэзідэнт паказаў тыя сабраныя кроплі, на кніжцы, падвалосніку, яўныя, захаваныя ў табэрнакулюме. Гэта значыць, адна кропля заўважная на кніжцы, на дрэўках кроплі, потым тое, што саскрэбена, на падвалосніку кропляў значных... і на карнэціку тры кроплі. Усё гэта самым старанным чынам агледзеўшы, з найлепшай верай падпісваюся.

Кс. Юзаф Казімір Клячкоўскі,
дзекан полацкі плябан Ваўкалацкі

Пераклад з польскай мовы
А. Ярашэвіча.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY