Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(28)/2004
На кніжнай паліцы
Галерэя
Мастацтва
Паэзія
Архіўная старонка
Навука

ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ ЛЮБОВІ
На шляху веры
Мemoria

МУЧАНІКІ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
Пераклады
Кіно
Кантэкст
Паэзія

ПАМЯЦІ НІНЫ
Пераклады

ПОЙДЗЕМ ЗА ІМ!
З жыцця Касцёла

V ГНЕЗНЕНСКІ З’ЕЗД
Нашы святыні

УРАЖАННІ АДНАГО ДНЯ
Пераклады

КАРАЛЕВА КРЫСТЫНА

№ 2 (28) 2004

З гэтага нумара ў рубрыцы «На кніжнай паліцы» часопіс «Наша вера» распачынае друкаваць пераклад новай кнігі Святога Айца Яна Паўла ІІ «Уставайце, хадзем!», якая выйшла да 84-й гадавіны з дня нараджэння Папы ў Кракаўскім выдавецтве св. Станіслава і з’яўляецца працягам яго аўтабіяграфічнай кнігі «Дар і Таямніца», ужо вядомай беларускім чытачам у перакладзе Крыстыны Лялько. (>>)

У рубрыцы «Галерэя» мастацтвазнаўца Валеры Буйвал знаёміць чытачоў з чарговым шэдэўрам сусветнага мастацтва – знакамітай фрэскай Мікеланджэло «Страшны суд», якая знаходзіцца ў Сікстынскай капліцы ў Ватыкане. (>>)

Вобразу святога Францішка прысвечаны артыкул мастацтвазнаўца Аляксандра Ярашэвіча «Пялёсткі з “кветачак святога Францішка”». (>>)

Паэтычны цыкл Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы паэткі Дануты Бічэль прысвечаны Маці Божай Будслаўскай. (>>)

Пра цудадзейны ілаўскі абраз Укрыжаванага Езуса ў будслаўскім касцёле апавядаецца ў архіўным матэрыяле, падрыхтаваным да друку кандыдатам мастацтвазнаўства Аляксандрам Ярашэвічам у рубрыцы «Архіўная старонка». (>>)

Ксёндз Ян Крэміс у рубрыцы «Навука» прапануе чытачам урывак са сваёй доктарскай дысертацыі, у якім разважае пра будаванне цывілізацыі любові на падставе вучэння Яна Паўла ІІ. (>>)

Пісьменніца Ірына Жарнасек у рубрыцы «На шляху веры» гутарыць з кс. Вячаславам Барком пра адну з найскладанейшых філасофскіх катэгорый – праўду – у кантэксце хрысціянскай веры. (>>)

Мучанікам Другой сусветнай вайны прысвечаны матэрыял кс. Феліцыяна Палюшкевіча SJ, змешчаны ў рубрыцы «Memoria». (>>)

Даследчыца італьянскай літаратуры Аксана Данільчык у рубрыцы «Пераклады» змяшчае працяг свайго перакладу вялікай працы Дантэ Аліг’еры «Пра народнае красамоўства», у якім аналізуецца станаўленне літаратурнай італьянскай мовы (праца будзе друкавацца на працягу года). (>>)

Доктар мастацтвазнаўства Вольга Нячай у артыкуле «Юры Гарулёў: дзейнасць дабра і веры», змешчаным у рубрыцы «Юбілеі», апавядае пра творчасць вядомага беларускага дакументаліста, аператара і кінарэжысёра Ю. Гарулёва, які прысвяціў нямала сваіх фільмаў жыццю Каталіцкага Касцёла і ў прыватнасці святарскаму лёсу кардынала Казіміра Свёнтка. (>>)

Вядомы беларускі філосаф Уладзімір Конан у рубрыцы «Кантэкст» разважае пра жанр малітвы ў паэзіі Янкі Купалы. (>>)

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца падборкі вершаў вядомых беларускіх творцаў – Ніла Гілевіча і Васіля Зуёнка. (>> | >>)

У раздзеле «Проза» перакладчыца Наталля Мазоўка прапануе чытачам працяг свайго перакладу апавядання Генрыка Сянкевіча «Пойдзем за Ім!». (>>)

Пісьменніца Ірына Жарнасек у рубрыцы «З жыцця Касцёла» апавядае пра працу V Гнезненскага з’езда, які праходзіў 12-14 сакавіка 2004 г. у Польшчы. (>>)

У рубрыцы «Нашы святыні» друкуецца артыкул доктара мастацтвазнаўства Тамары Габрусь «Уражанні аднаго дня», у якім апавядаецца пра касцёлы Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны. (>>)

У рубрыцы «Пераклады» Валеры Буйвал прапануе чытачам урывак з эпапеі вядомага шведскага гісторыка Пэтэра Энглунда, прысвечаны легендарнай шведскай каралеве Крыстыне. (>>)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY