|
|
№
4(30)/2004
На кніжнай паліцы
Галерэя
Паэзія
Мастацтва
Пераклады
На шляху веры
Роздум
Хрысціянская думка
Спадчына
Данута БІЧЭЛЬ ЯДНАЛА МІНУЛАЕ І БУДУЧЫНЮ Паэзія
Роздум
Проза
|
Мне выпала адказнае шчасьце перакласьці на беларускую мову «Рымскі трыпціх» Яна Паўла ІІ. Да 25-годьдзя пантыфікату Папы пераклад быў выдадзены невялікім накладам пры дапамозе беларускай Грэка-каталіцкай Царквы. А сёлета клопатам Апостальскага візітатара для беларускіх грэка-католікаў архімандрыта Сяргея Гаека мне падоліла зрабіць пілігрымку ў Вечны Горад, наведаць галоўныя базылікі, катакомбы, у якіх маліліся першыя хрысьціяне, а таксама беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё разам зь вернікамі беларускай Грэка-каталіцкай Царквы Яўгенам Андросікам зь Менску і Багданам Сунаком зь Віцебску. 28 чэрвеня, напярэдадні сьвята апосталаў Пятра і Паўла, Сьвяты Айцец Ян Павел ІІ прыняў нас на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане. Я перадаў Сьвятому Айцу пераклад «Рымскага трыпціху» і прасіў у Папы Апостальскага блаславеньня для ўсіх прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якія працуюць для разьвіцця беларускай хрысьціянскай культуры, працуюць на адраджэньне Беларусі. Сьвяты Айцец пераклаў на мае рукі сваё благаславеньне, прыняў пераклад і падараваў мне асьвечаны ружанец. Варта было жыць, каб дапасьці душой да незвычайнай паэзіі Яна Паўла ІІ, бо гэта размова зь вечнасьцю, са Словам, гэта прачытаньне Вечнай Кнігі сьвятой душой. Тое, што я адзін свой зямны дзень буду бачыць і чуць Сьвятога Айца, і ў велікодным сне ня марыў прысьніць. А тут – гаварыць з Рымскім Папам Янам Паўлам ІІ, цалаваць ягоны пярсцёнак – гэта дар Усявышняга. Гаварыў я з Папам па-беларуску, і ён добра разумеў нашую мову. Апамятаўшыся ад шчасьця, я ня ведаў, чым маю аддзячыць Ягонай Сьвятасьці. Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек параіў напісаць «Рымскі дыпціх». І я закончыў дыпціх у мамінай хаце ў Вушачы, і даў яму назву «Узрушэнне». Дзякуй Усявышняму!
Глядзі таксама:
|
|
|