|
|
№
4(30)/2004
На кніжнай паліцы
Галерэя
Паэзія
Мастацтва
Пераклады
На шляху веры
Роздум
Хрысціянская думка
Спадчына
Данута БІЧЭЛЬ ЯДНАЛА МІНУЛАЕ І БУДУЧЫНЮ Паэзія
Роздум
Проза
|
№ 4 (30) 2004Чарговы нумар часопіса «Наша вера» распачынаецца працягам публікацыі перакладу новай кнігі Святога Айца Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!», якая выйшла да 84-й гадавіны з дня нараджэння Папы ў Кракаўскім выдавецтве св. Станіслава і з’яўляецца працягам яго аўтабіяграфічнай кнігі «Дар і Таямніца», ужо вядомай беларускім чытачам у перакладзе Крыстыны Лялько. (>>) У рубрыцы «Галерэя» мастацтвазнаўца Валеры Буйвал знаёміць чытачоў з чарговым шэдэўрам сусветнага мастацтва – знакамітым палатном Рафаэля «Сікстынская Мадонна», арыгінал якога знаходзіцца ў Дрэздэнскай карціннай галерэі. (>>) У рубрыцы «Паэзія» друкуецца «Рымскі дыпціх. Узрушэньне» Рыгора Барадуліна, напісаны народным паэтам Беларусі пад уражаннем ад сустрэчы са Святым Айцом. (>> | >>) Артыкул мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча «Беззаганнае Зачацце» прысвечаны асэнсаванню святасці Марыі ў іканапісе. (>>) У рубрыцы «Пераклады» рэдакцыя працягвае знаёміць чытачоў з выдатнай асобай у партугальскай і бразільскай гісторыі і культуры, тэолагам, місіянерам, літаратарам, дыпламатам, дзяржаўным дзеячам, айцом Антоніу Віэйра – аўтарам многіх тэалагічных твораў, адзін з якіх, «Казанне на свята нараджэння Панны Марыі», падаецца на старонках часопіса ў перакладзе Валерыя Буйвала з партугальскай мовы. (>>) Пісьменніца Ірына Жарнасек у рубрыцы «На шляху веры» гутарыць з айцом дамініканінам Міхалам Ярмашкевічам пра запаведзі любові. (>>) У рубрыцы «Роздум» вядомая пісьменніца і крытык Ала Сямёнава прапануе чытачам сваё эсэ, у якім яна разважае пра духоўнае жыццё Наталлі Арсенневай – аўтаркі знакамітага рэлігійна-патрыятычнага гімну «Малітва», музыку да якога напісаў Мікола Равінскі. (>>) У гэтай жа рубрыцы друкуюцца развагі Сяргея Панізьніка пра хрысціянскі побыт яго землякоў, продкаў і сучаснікаў. Проза тут арганічна спалучаецца з паэзіяй. (>>) Айцец Пятрусь Рудкоўскі ОР прапануе чытачам духоўна-рэлігійны дыскурс «Пацалунак. Дотык вечнасці». (>>) У рубрыцы «Спадчына» паэтка Данута Бічэль друкуе лісты апошняга году жыцця пакутніцы сталінскіх лагераў паэткі Ларысы Геніюш. (>> | >>) У рубрыцы «Паэзія» змешчаны новыя вершы Мар’яна Дуксы. (>>) Вядомы беларускі гісторык Юры Туронак знаёміць чытачоў з творчасцю ксяндза Люцыяна Хвецькі (Л. Малышэвіча) – аднаго з пачынальнікаў адраджэнскага каталіцкага руху. (>> | >>) Даследчыца італьянскай літаратуры Аксана Данільчык у рубрыцы «Пераклады» змяшчае заканчэнне свайго перакладу вялікай працы Дантэ Аліг’еры «Пра народнае красамоўства», у якім аналізуецца станаўленне літаратурнай італьянскай мовы. (>>) Ігар Ганчарук у рубрыцы «Сведчаць архівы» апавядае пра каталіцкія манаскія ордэны на Беларусі ў ХVIII–XIX стст. (>>) У рубрыцы «Мастацтва» А. Ярашэвіч апавядае пра выставу «Нясвіжскія зборы Радзівілаў» у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі; матэрыял суправаджаецца ілюстрацыямі партрэтаў прадстаўнікоў знакамітага роду. (>>)
|
|
|