![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
№
3(33)/2005
![]() Галерэя
Год Эўхарыстыі
Мастацтва
На кніжнай паліцы
Нашы святыні
На шляху веры
Проза
Паэзія
Успаміны
У выдавецтве «Про Хрысто»
Падзея
Алесь ЧОБАТ
МАЛІТВА
|
![]() ГІСТАРЫЧНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ28 жніўня ў Гродне адбылася вялікая ўрачыстасць, прысвечаная каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай папскімі каронамі і 300-гадоваму юбілею кансэкрацыі катэдральнай базылікі. Шматтысячная працэсія вернікаў рушыла вуліцамі старажытнага горада за абразом Найсвяцейшай Маці, спевамі праслаўляючы Яе веліч, молячыся аб заступніцтве і дапамозе. Каля пабернардынскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа адбылася галоўная святая Імша, якую служыў Яго Эмінэнцыя кардынал Свёнтэк. Разам з іерархам Касцёла на Беларусі святую Імшу канцэлебравалі кардынал Генрык Гульбіновіч з Вроцлава, нунцый Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Марцін Відавіч, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – мітрапаліт з Масквы, арцыбіскуп Войцех Земба – мітрапаліт Беластоцкі, біскуп Драгічынскі Антоні Дыдыч, біскуп Сандамежскі Анджэй Дзенга, біскуп Тадэвуш Пікус з Варшавы, біскуп Тадэвуш Завістоўскі з Ломжы, біскупы Мінска-Магілёўскай Мітраполіі – ардынарый Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін, дапаможныя біскупы Антоні Дзям’янка і Казімір Велікаселец, а таксама сакратар нунцыятуры ксёндз пралат Генрык Ягадзінскі, архімандрыт Сяргей Гаек – Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, генеральныя і правінцыяльныя настаяцелі законных манаскіх супольнасцяў і святары з Польшчы і Літвы, святары розных дыяцэзій Беларусі. На ўрачыстасці прысутнічалі таксама прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, старшыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў С.І.Буко, прадстаўнікі абласных і гарадскіх уладаў. Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі кс.пралат Міхал Сапата абвясціў дакумент Апостальскай Сталіцы аб умовах атрымання поўнага адпусту ў дзень каранацыі і на працягу года ў гродзенскай базыліцы. Падчас святой Імшы цудадзейны абраз Маці Божай Кангрэгацкай быў укаранаваны папскімі каронамі. Са слязьмі на вачах вернікі слухалі эмацыйнае слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, з біскупскай кансэкрацыі якога распачалося адраджэнне Каталіцкага Касцёла на Беларусі і адраджэнне культу Маці Божай Кангрэгацкай. Сённяшні ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве сказаў: «Мая святарская і біскупская паслуга на Беларусі, і асабліва ў Гродне, была непадзельна звязана з гэтым касцёлам і гэтым абразом. Добра памятаю: калі я быў яшчэ вучнем сярэдняй школы, бацька вадзіў мяне ў фарны касцёл, да абраза Маці Божай Кангрэгацкай, і гаварыў: “Хочаш добра вучыцца – маліся да Маці Божай, якую таксама называюць Студэнцкай”.
Гродзенская фара, якая была кансэкравана 300 гадоў таму назад, перажыла багатую, а часам трагічную гісторыю. У сучаснай гісторыі Касцёла Беларусі яна адыграла таксама вялікую ролю – як у адраджэнні рэлігійнага і духоўнага жыцця, так і касцёльных структур. (...)
Каранацыя абраза – гэта вялікі дар для мясцовага Касцёла, але гэта таксама і заданне. Новыя часы – часы рэлігійнай свабоды і пачатку трэцяга тысячагоддзя павінны стаць часам ласкі, часам духоўнага адраджэння, часам збаўлення. Углядаючыся ў Марыю, мы павінны сказаць сваё “Fiat” па меры патрабаванняў нашага часу і яго выклікаў, якія становяцца ўсё больш і больш небяспечнымі. Толькі паслухмянасць Божай волі па прыкладу Марыі можа кардынальна змяніць сітуацыю. (...)
Хрысце, адзіны Збаўца свету, Той самы ўчора, сёння і навекі (пар. Гбр 13,8), дай нам праз заступніцтва Маці Божай Кангрэгацкай ласку трывання ў добрым. Дай нам ласку трывання ў навуцы Евангелля і Касцёла, каб мы чынілі ўсё новае (пар. Адкр 21,5) на славу Божую і для збаўлення людзей. Амэн».
Фота М. Новікава
Глядзі таксама:
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |