Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(33)/2005
Галерэя
Год Эўхарыстыі

MANE NOBISCUM DOMINE

ПАЭЗІЯ

ЗАКАНЧЭННЕ ГОДА ЭЎХАРЫСТЫІ

ДЗЯКУЮЧЫ ЭЎХАРЫСТЫЧНАМУ ХРЫСТУ

ЭЎХАРЫСТЫЯ — ГЭТА ХРЫСТУС

ХІБА Ж ГЭТА НЕ ЦУД?

РУКІ ДАЮЦЬ ХЛЕБ
Мастацтва

«ГЭТА ЧЫНІЦЕ НА МАЮ ПАМЯЦЬ...»
На кніжнай паліцы
Нашы святыні

БЛІЗНЯТЫ... БРАТЫ?
На шляху веры
Проза
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Успаміны
У выдавецтве «Про Хрысто»

ПРЫГОДА БЫЦЦЯ
Падзея

25 ГАДОЎ СВЯТАРСКАГА СЛУЖЭННЯ

28 кастрычніка спаўняецца 25 гадоў святарскага служэння Яго Эксцэленцыі біскупа Антонія Дзям’янкі. Рэдакцыя часопіса «Наша вера» і выдавецтва «Рro Christo» шчыра віншуюць шаноўнага біскупа Антонія з гэтым юбілеем. Няхай Эўхарыстычны Хрыстус шчодра адорвае Вашу Эксцэленцыю ўсімі патрэбнымі ласкамі і дае шмат сілы для далейшага натхнёнага служэння Богу і Касцёлу.

Антоні Дзям’янка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, нарадзіўся 1 студзеня 1960 г. у в. Заброддзе, якая належыць да парафіі Дзераўная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Пасля заканчэння сярэдняй школы не атрымаў дазволу ад дзяржаўных уладаў на паступленне ў Рыжскую духоўную семінарыю. Святарскую фармацыю праходзіў пад кіраўніцтвам доктара тэалагічных навук, кс. пралата Вацлава Пянткоўскага, тагачаснага генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі.

28 кастрычніка 1980 г. атрымаў сакрамэнт святарства.

Да 26 красавіка 1985 г. не меў афіцыйнага дазволу ад дзяржаўных уладаў на святарскую службу і працаваў закрыстыянінам і арганістам.

У 1982–1984 гг. праходзіў вайсковую службу ў Запаляр'і Мурманскай вобласці.

З 1984 г. да 1998 г. — пробашч наваградскай парафіі Перамянення Пана.

З 1992 г. вучыўся ў Інстытуце сям'і Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве, які закончыў у 1996 г., атрымаўшы тытул магістра тэалогіі.

4 ліпеня 1998 г. дэкрэтам Святога Айца Яна Паўла ІІ быў менаваны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. Кансэкрацыя адбылася 29 верасня 1998 г.

14 снежня 2004 г. Папа Ян Павел II прызначыў Яго Эксцэленцыю біскупа Антонія Дзям’янку, тытулярнага біскупа Лесві, дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. (Да гэтага ён быў Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі, пробашчам гродзенскай катэдральнай парафіі і рэктарам Духоўнай семінарыі ў Гродне.)

Біскуп Антоні з’яўляецца таксама Генеральным сакратаром Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Старшынёй Радаў па справах Літургіі, сям'і і дабрачыннай дзейнасці.

Гл. таксама:
Біскуп Антоні ДЗЯМ’ЯНКА «Дзякуючы Эўхарыстычнаму Хрысту»


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY