Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(33)/2005
Галерэя
Год Эўхарыстыі

MANE NOBISCUM DOMINE

ПАЭЗІЯ

ЗАКАНЧЭННЕ ГОДА ЭЎХАРЫСТЫІ

ДЗЯКУЮЧЫ ЭЎХАРЫСТЫЧНАМУ ХРЫСТУ

ЭЎХАРЫСТЫЯ — ГЭТА ХРЫСТУС

ХІБА Ж ГЭТА НЕ ЦУД?

РУКІ ДАЮЦЬ ХЛЕБ
Мастацтва

«ГЭТА ЧЫНІЦЕ НА МАЮ ПАМЯЦЬ...»
На кніжнай паліцы
Нашы святыні

БЛІЗНЯТЫ... БРАТЫ?
На шляху веры
Проза
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Успаміны
У выдавецтве «Про Хрысто»

ПРЫГОДА БЫЦЦЯ
Падзея

Кс. Артур ПАПРОЦКІ CSMA

ХІБА Ж ГЭТА НЕ ЦУД?

Колькі сябе памятаю, святая Імша заўсёды была для мяне вялікай падзеяй. Мы ўдзельнічалі ў ёй усёй сям’ёй. Я тады яшчэ не разумеў усяго, што адбывалася падчас Эўхарыстыі, але любіў слухаць, як ксёндз расказваў пра Езуса, як задаваў пытанні, а мы на іх адказвалі. А потым наступіў дзень Першай святой Камуніі, калі я ўпершыню прыняў Хрыста ў сваё сэрца. Тады я таксама стаў міністрантам. З гэтым былі звязаны новыя заданні і абавязкі, але таксама і вялікая радасць з тае прычыны, што я быў настолькі блізка да алтара, што мог служыць Богу, хаця неаднойчы гэта патрабавала вялікіх высілкаў, асабліва зімой, калі мне трэба было служыць пры алтары ў 6 гадзін раніцы, а да касцёла было 4 кіламетры.

Аднак сапраўднае маё далучэнне да Эўхарыстыі распачалося тады, калі я пайшоў у сярэднюю школу. Было мне тады 15 гадоў. Аднойчы пасля рэкалекцый для лектараў я прыняў рашэнне штодзённа ўдзельнічаць у святой Імшы. Спачатку гэта было зусім не так лёгка, але я не расчароўваўся з-за цяжкасцяў і вытрываў у сваім рашэнні. Эўхарыстыя станавілася ўсё больш блізкай для мяне, кожны дзень я адкрываў у ёй штосьці новае. Усе свае справы я планаваў так, каб кожны дзень удзельнічаць у святой Імшы. Так працягвалася 5 гадоў. А потым быў выпускны экзамен і пытанне: што далей? Я адчуваў, што ў маё сэрца далікатна стукае Хрыстус, запрашаючы мяне на шлях святарства і манаскага жыцця. Я паступіў вучыцца ў семінарыю ксяндзоў-міхалітаў у Кракаве. Там я яшчэ больш палюбіў Хрыста Эўхарыстычнага. Ён быў так блізка, на адлегласці працягнутай рукі. Тады я ўсвядоміў, як жа цудоўна жыць з Ім пад адным дахам, калі ў кожную хвіліну дня і ночы можна пайсці ў капліцу, укленчыць перад табэрнакулюмам і маліцца альбо сесці і ўглядвацца вачыма веры

ў Хрыста, утоенага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, у цішыні свайго сэрца ўслухоўвацца ў Яго словы. Гэта быў цудоўны час.

А потым прыйшоў і ўрачысты дзень святарскага пасвячэння. Як сёння памятаю момант Перамянення, калі ўпершыню я выцягнуў свае дрыжачыя далоні і перарывістым голасам прамовіў словы кансэкрацыі. Тады я ўсвядоміў, які вялікі дар даў мне Хрыстус, як глыбока праз сакрамэнт святарства я ўвайшоў у таямніцу Эўхарыстыі. «Няма святарства без Эўхарыстыі, і няма Эўхарыстыі без святарства», — пісаў Слуга Божы Ян Павел ІІ. Сапраўды, гэтыя два сакрамэнты так цесна злучаны паміж сабою, што не могуць існаваць адзін без аднаго. Кожны дзень праз маё служэнне нараджаецца на алтары жывы і сапраўдны Езус Хрыстус. Я прымаю Яго ў сваё сэрца, а потым даю Яго людзям. Хіба ж гэта не цуд?

А ў тым, што Эўхарыстыя мае вялікую моц, я неаднойчы пераканаўся, калі пасля пасвячэнняў працаваў у Варшаве. Я часта хадзіў са святой Камуніяй да хворых. Многія з іх былі прыкутыя калецтвам да ложка і моцна цярпелі, але на іх тварах можна было ўбачыць радасць, іх сэрцы былі перапоўненыя ўнутраным спакоем. А прыняўшы Хрыста, яны паглыбляліся ў малітву. Ад гэтых людзей можна было навучыцца паставе адарацыі. Яны часта казалі, што, калі б не Эўхарыстыя, яны б не справіліся са сваёю хваробаю. Святая Камунія была для іх узмацненнем у цярпенні, а для многіх — тых, хто ўжо адышоў з гэтага свету, — яна была віятыкам, спажываю на шляху да вечнасці.

А чым для мяне з’яўляецца Эўхарыстыя? Думаю, што яна для мяне — усё. Без яе не ўяўляю сабе свайго святарскага жыцця. Святая Імша — гэта першы і самы важны для мяне абавязак. І хоць я ўжо 6 гадоў служу святаром, хоць ведаю на памяць усю святую Імшу, яна для мяне пастаянна новая падзея, якая вядзе з Вячэрніка праз Галгофу да хвалы Змёртвыхпаўстання. Хрыстус не змяняецца. Ён адзін і той жа на вякі, але маё жыццё ў святле Эўхарыстыі кожны дзень становіцца іншым, бліжэйшым да нябеснай гасціны.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY