|
|
№
3(33)/2005
Галерэя
Год Эўхарыстыі
Мастацтва
На кніжнай паліцы
Нашы святыні
На шляху веры
Проза
Паэзія
Успаміны
У выдавецтве «Про Хрысто»
Падзея
Алесь ЧОБАТ
МАЛІТВА
|
№ 3 (33) 2005Чарговы нумар часопіса "Наша вера" пачынаецца рубрыкай "Галерэя", у якой мастацтвазнаўца Валеры Буйвал у артыкуле "Дзірк Боўтс. Тайная Вячэра" апавядае пра роспіс алтара лювэнскага сабора св. Пятра, які з'яўляецца адным з цэнтральных твораў не толькі знакамітага мастака, але і ўсяго нідэрландскага мастацтва Рэнесансу. Гэтым матэрыялам пачынаецца цікл публікацый, прысвечаных тэме Эўхарыстыі.(>>) Пад рубрыкай "Год Эўхарыстыі" змешчаны ўрывак з Апостальскага ліста Святога Айца Яна Паўла ІІ да біскупаў, духавенства і вернікаў на Год Эўхарыстыі,(>>) артыкул біскупа Антонія Дзям'янкі "Дзякуючы Эўхарыстычнаму Хрысту",(>>)(>>) даследаванне ксяндза Пятра Байгера "Разам з Марыяй",(>>) роздум ксяндза Яна Крэміса "Эўхарыстыя - гэта Хрыстус" і асабісты досвед святарскай практыкі айца Артура Папроцкага CSMA, выкладзены ў матэрыяле "Хіба ж гэта не цуд?".(>>)(>>) У рубрыцы "Мастацтва" тэме Эўхарыстыі ў сусветным іканапісе прысвечаны артыкул Аляксандра Ярашэвіча.(>>) У рубрыцы "На кніжнай паліцы" чытачам прапануецца працяг кнігі Яна Паўла ІІ "Устаньце, хадзем!", а таксама працяг яго кнігі "Памяць і самасвядомасць" у перакладзе з польскай мовы Крыстыны Лялько.(>>)(>>) Доктар архітэктуры Тамара Габрусь у рубрыцы "Нашы святыні" прапануе чытачам артыкул "Сакральная памяць Астравеччыны", у якім распавядае пра касцёлы гэтага адметнага рэгіёна Беларусі. У гэтай жа рубрыцы архітэктар Аляксей Яроменка даследуе падабенства і унікальнасць дзвюх каталіцкіх святыняў: воўчынскага касцёла і ябланаўскай капліцы (Брэсцкая вобл.).(>>) "Як сустрэць Бога?" - пра гэта з ксяндзом Віктарам Місевічам гутарыць пісьменніца Ірына Жарнасек у традыцыйнай рубрыцы часопіса "На шляху веры".(>>) У рубрыцы "Проза" у перакладзе Валерыя Буйвала змешчана апавяданне нямецкага пісьменніка Бэртольда Брэхта "Аўгсбургскі крэйдавы круг", у якім знакаміты майстра прозы стварыў на фоне міжрэлігійнага канфлікту яркія характары і драматычныя эпізоды, за якімі ўгадваюцца біблейскія рэмінісцэнцыі.(>>) У рубрыцы "Паэзія" змешчаны вершы вядомага польскага паэта, драматурга, перакладчыка Эрнэста Брыля (Варшава) і беларускай паэткі Алы Нікіпорчык (Гродна).(>>)(>>) Вядомая беларуская паэтка Данута Бічэль прапануе чытачам сваё эсэ-ўспамін "У Гародні ўвесну 1965 года з Валодзем Караткевічам", прысвечанае памяці выдатнага беларускага творцы з нагоды яго 75-гадовага юбілею.(>>) Пісьменніца і літаратуразнаўца Ала Сямёнава ў артыкуле "Прыгода быцця" разважае пра кнігу "Лёк" нямецкай журналісткі Андрэа Сафі Яннуш, якая выйшла ў выдавецтве "Про Хрысто" (2004 г.) у перакладзе Васіля Сёмухі.(>>) У рубрыцы "Падзеі" змешчаны матэрыялы, прысвечаныя каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай у Гродне: урывак з гаміліі на гэтай ўрачыстасці мітрапаліта, ардынарыя архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Тадэвуша Кандрусевіча, а таксама фотарэпартаж Міколы Новікава. Тут жа змешчаны верш Алеся Чобата, прысвечаны абразу Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай).(>>)(>>) Пра цуды і гісторыю абраза Маці Божай Кангрэгацкай піша мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч.(>>)
|
|
|