![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
№
2(36)/2006
![]() Галерэя
На кніжнай паліцы
Год Яна Паўла ІІ
Гісторыя
Алена ВАЛЬЧУК
РЭЛІГІЙНАЕ ПЫТАННЕ Мастацтва
Культура
Актуальная размова
Паэзія
Мастацтва
Літаратуразнаўства
Пераклады
Вандроўкі
Мастацтва
|
Духоўная прастора Дануты Бічэль
Дзіўная рэч – гэтая нота! То раптам загучыць у поўную моц, то раптам заціхне амаль да знікнення... Жыве ў душы то яўна, то патаемна. Але нават тады, калі заціхае, гучыць цішынёй, а калі прарывае цішыню – стаецца паэзіяй... У творчасці Дануты Бічэль Боская нота дасягнула найбольшага гучання ў 90-я гады ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Аб гэтым сведчаць зборнікі «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004). Першы выйшаў у «Мастацкай літаратуры», два наступныя – у выдавецтве «Про Хрысто». Боская нота Дануты Бічэль заявіла пра сябе ўладна і глыбока яшчэ ў зборніку «Загасцінец»:
Паэтка – гаспадыня рэкаў і пушчаў (гэта ўсё – радзімае, каранёвае – яе!) – дзейнічала адпаведна евангельскаму прыкладу: запрашала на вячэру не тых, хто ішоў прамымі і роўнымі сцежкамі – яны і не мелі патрэбы ў гэтай вячэры! – а тых, хто знямогся ад жыццёвага і духоўнага бездарожжа. Гэта ім яна аддавала сваю гасціннасць і любоў і сілай сваёй любові прыраўноўвала іх да сваіх родных дзяцей. Свае вытокі Боская нота Дануты Бічэль бярэ з далячыняў дзяцінства, дзе «плешчуцца поўныя рэкі – дзяцінства арэлі» , дзе пазней паэтцы – «загарэлай, спрацаванай, босай» – думалася «найчысцей» – з родных Біскупцаў, што «агарнулі ўсю Беларусь». З той мясціны, дзе стаяў у квецені драўляны касцёл, куды яе ўпершыню прывялі маці з сястрой. Касцёл спалілі. «Але тая мясціна, дзе ён стаяў у квецені, – прызнаецца паэтка ў прадмове да зборніка „Снапок“, – у маіх каляровых снах з дзяцінства прыходзіць, як рай». Адчуванне раю, вядома, больш позняе, дарослае: толькі зведаўшы зямное пекла можна здабыць адчуванне раю. Час бязбожжа не знішчыў веру, закладзеную ў душу з дзяцінства, час бязбожжа не зацямніў уражанняў-успамінаў: «Строгі вясковы быт, калі доўгія будзённыя тыдні змяняліся святочнымі днямі з песнямі-малітвамі пад Крыжам на ўскрайку лесу, з ружанцам у вялікі пост, з валачобнымі вандроўкамі з хаты ў хату, з адпяваннем, якое дапамагала перанесці гора...». Больш за тое – час сваім бязбожжам і бяздушшам можа нават паспрыяў таму, што вера і воля ў паэзіі Дануты Бічэль сталі адзіным магутным сплавам. Беларусь – пажыццёвы боль і крыж лірычнай гераіні – становіцца галоўным стрыжнем у яе малітвах: «Божа! Вазьмі нас пад крылле, нашы нябёсы і гоні...», «Лішняя на Беларусі, прашу Беларусі бяссмерця!» і інш. А калі – бяссмерця, то значыць – і волі. Воля – тое найвышэйшае, чым можа адарыць Бог народ або краіну. Верш «У Вострай Браме» яўляе нам гэтае адзінства веры і волі:
Нават бел-чырвона-белы сцяг на фоне нябёсаў параўноўваецца з Езусам Хрыстом (верш «Прасцёр, нарэшце, Бог высокі...»). Можа, параўнанне крыху дзёрзкае, але для лірычнай гераіні любое іншае параўнанне сцяга-святыні было б занадта малым або нізкім. Менавіта па гэтай прычыне ўзвышаецца да святасці і вобраз Кастуся Каліноўскага:
Многія вершы з’явіліся як водгук паэткі на яе асабістыя пілігрымкі да Божай Маці Будслаўскай («Да Будслаўскай Божай Маці», «Літанія да Маці Божай у Будславе»), Вастрабрамскай («Да Маці Божай у Вострай Браме», «Начная малітва да Маці Божай Вастрабрамскай») і Белагрудскай («Літанія». Ікона апошняй знаходзіцца ў белагрудскім касцёле (на чыне). Лірычная гераіня ўзносіць свае літаніі і малітвы за народ, за Беларусь, нягледзячы на адчуванне ў вершах апошніх гадоў сваёй пакінутасці, самоты, нягледзячы на разрыў рэальнасці і жаданасці, ігнаруючы іх, перасільваючы. У яе малітвах, дзённых і ночных, асабістых і за народ, просьбах і літаніях да Заступніцы ўсіх занядбаных – боль за свой народ, за свой «хворы» край перамяжаецца з уласным болем:
Часам лірычная гераіня прызнаецца, што болей не любіць сваю зямлю, адмаўляецца ад Беларусі (верш «Малітва асабістая») і ўсё ж просіць у Божай Маці прымірэння са сваёй зямлёю, са сваёй Радзімай – «уначы паміры мяне з ёю». Шукаючы спакою і міру для сваёй душы, лірычная гераіня ў вершы «Стакроткі» звяртаецца да іх:
Настолькі вялікае разыходжанне з белым светам, што яна звяртаецца не да людзей, а да кветак, да дажджу і ветру:
Што гэта? Верш-развітанне? Верш-прымірэнне? «Вадзіца ў зямельку ўпадае // ў душу мая вера святая // паціху мяне забывайце»... Верш «Стакроткі» – адзін з самых яркіх і глыбокіх вершаў апошніх гадоў. Пра высокае духоўнае ўзыходжанне лірычнай гераіні сведчыць верш «Ружанец»:
Словы кладуцца, ціха, лёгка, светла, нібы плешчуцца хвалі ў рачной цішыні, і, нібы гуляючы, перакатваецца літарка «л» у словах. І толькі можна здагадвацца, якой цяжкай духоўнай працай здабываецца гэтая лёгкасць: «Іду праз бяду на Твой голас // іду праз нястачу і холад // іду праз пакуты зняменне...», а тым больш – прыходзіць выснова, найважнейшая – хрысціянская: «мой Божа мой Божа мой Божа // з Табой і нядоля прыгожа». І вядома, без духоўнага спасціжэння жыцця, яго сэнсу ніколі не з’явілася б назва раздзела «Урачыстасць самоты» ў кнізе «На белых аблоках сноў». Урачыстасць самоты – гэта ўжо ў нейкай ступені святасць самоты. Гэта той прасветлены стан душы, дзе адбываецца спасціжэнне Бога і набліжэнне да Яго. Напэўна, у хвіліны гэтай урачыстасці самоты пачынае звінець – нараджаецца ў душы – Боская нота. Але Боская нота можа зазвінець і перад фарным касцёлам – у гарадскім тлуме. «Сяджу перад фарным касцёлам // пры Богу на лаўцы, – удакладняе паэтка ў вершы «Анёлы Гародні». – Гародня віруе наўкола // на пляцы. Так, сярод тлуму, але ўсё ж «пры Богу на лаўцы». А значыць, душа ўжо падрыхтаваная да ўзнікнення гэтай ноты, падрыхтавана я да такой ступені, што адчувае сваю роднасць не толькі з людзьмі:
І гэта не шкадаванне самой сябе. І не прыніжэнне. Гэта разуменне адзінства, яднання хрысціянскай душы з усім Божым светам. А дакладней – з адрынутым светам, з прыніжаным. У такім разе ці няма тут супярэчання – ад разыходжання з белым светам да яднання? Няма. Таму што гэта два розныя светы, якія і сам Пан Бог раздзяліў: мір – свет мірскі і свет Божы.
глыбокім хрысціянскім сэнсам напоўнены завяршальныя радкі верша «Анёлы Гародні». Боская нота і Боская ласка – як вышэйшая ўзнагарода. І – як вышэйшая адказнасць. Вытокі Боскай ноты Д. Бічэль не толькі ў тым касцёле – з дзяцінства, з раю, але і ў гэтым – Фарным. І ў францішканскім – на левым беразе Нёмана, дзе яна таксама бывае. І ў роднай бацькоўскай хаце, якая ўжо таксама недзе набліжаецца да раю: «Сніцца мне хатка // нізкі пагорак, // Бог не застрэміць // стомленых ножак». І не дзіўна, што ў вінаватым позірку вандроўніка, у яго непаголеным твары лірычная гераіня пазнае свайго бацьку. Усё, што ўжо адышло, набывае арэол святасці. Хатка, Бог, бацька – духоўнае і святое становяцца ў адзін рад. Можа таму так натуральна, так проста і ўзвышана гучыць верш «Ave Maria»:
Якое чыстае і нечаканае спалучэнне звычайнай лавы ў бацькоўскай хаце з прывітаннем, звернутым на латыні да Божай Маці! Як бачым, вытокі Боскай ноты Д. Бічэль даўнія – трывалыя і надзейныя. Яшчэ раз гэты праменьчык вельмі яскрава засвеціць у вершы Д. Бічэль «Начная малітва да Маці Божай Вастрабрамскай»:
Прамянее – промнік – промнем, «дзе з цяністага ценю ў любові паснулі» – гэтая наўмысная таўталогія толькі ўзмацняе сэнсавы акцэнт. Памяць пра бацькоў, пра родную хату надае творам паэткі пранізлівую чысціню (верш «Калядная зорка»). Усё, што ўжо адышло, набывае не толькі арэол святасці, але і арэол болю. І, нібы кроў праз бінты, гэты арэол болю праступае ў вершы «Коні» з цыкла, напісанага для батлейкі і надрукаванага ў часопісе «Ave Maria» за 2004 год:
Такая непарыўнасць нябеснага і зямнога стварае высокую шкалу чалавечага болю. Вершы гэтага цыкла – спеўны і ціхі «Вослік», метафарычна-вобразны «Коні», з адценнем сацыяльнай афарбоўкі «Хор людзей», светлы і лёгкі «Чаму так добра...» і інш. – узор высокага паэтычнага майстэрства Дануты Бічэль. Хрысціянскі шлях быў – і ёсць! – адпачатку цярністы. Душа праз пакуты, падзенні і ўставанні знаходзіць Святло, знаходзіць Бога, а значыць – і самую сябе. Ён складаны і доўгі, гэты шлях – ад той «папяровай грашовай» (менавіта з такой адмоўнай сілай характарызуе сябе лірычная гераіня) да іншай – супрацьлеглай, якая ўжо ўсё страчанае змагла вярнуць:
Так Бог аддае сваю літасць і міласць. Душа знаходзіць сэнс, становіцца самадастатковай – не ў той, Божай, паўнаце, а хаця б – у чалавечай (згадаем: «Але прыбядняцца чаго там! Мая гэта лаўка».). І тады высокую трагічную ноту, якой завяршаецца верш, «утварае дарога» –
і ўжо няма адчування безнадзейнасці. Мець неба – гэта так многа. Мець неба – гэта такое шчасце. І лірычная гераіня гэта разумее. «Памерці ў галечы жыць // больш не баюся анічога, – заяўляе яна ў вершы «Каляды», – іду сцяжынаю да Бога // срабрысты месячык дрыжыць». Слова «каменне» чамусьці наводзіць на адну паралель – апошні абзац прадмовы да «Снапка»: «А цяпер хочацца быць маленькай дзяўчынкай. Хочацца сесці пасярод гродзенскага бруку і гуляць з дзецьмі ў каменьчыкі. Як некалі ў пяску на родным гасцінцы...». Як тут не ўспомніць евангельскае: «Сапраўды кажу вам, калі не навернецеся і не будзеце, як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае» (пар. Мц 18, 3). Слова – заўсёды адлюстраванне душы. Слова – яўны, бачны (калі на паперы) эквівалент яўнага, але нябачнага. Асабліва калі гаворка ідзе пра паэта. І чым глыбей і мацней будзе вера, тым большую моц і глыбіню набудзе слова. У вершы «Ружанец» свядома пакінуты (мною) «незаўважанымі» радкі:
Слова ў Дануты Бічэль – і нападзенне, і абарона. Слова ў яе асацыіруецца з прасторай і праўдай. Пад гэтай прасторай маецца на ўвазе прастора, якая здабываецца малітвай, верай і жыццём. Прастора нябесная – Божая. Прастора, якая з’яўляецца ўжо духоўнай заваёвай. Найвышэйшае адчуванне гэтай прасторы дадзена ў вершы «Душа»:
Гэта ўжо выхад за межы чалавечай рэальнасці. Гэта ўжо тое, што – па-за абсягам чалавечых магчымасцяў. Гэта ўжо там, дзе пачынаецца паэтычны – шэдэўравы – уздых, светлы і лёгкі, як узмах крыла. І далёка не кожнай душы гэта дасяжна, бо трэба мець у ёй Боскую ноту.
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |